неахво́та, -ы, ДМо́це, ж.

1. Адсутнасць ахвоты да чаго-н.

Працаваць з неахвотай.

2. безас., у знач. вык. Не хочацца, няма жадання (што-н. рабіць).

Н. з ім размаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ляно́та, -ы, ДМо́це, ж.

1. Адсутнасць жадання працаваць, рабіць што-н.; стан вяласці, санлівасці.

Навалілася л.

2. у знач. вык., каму з інф. Не хочацца, няма ахвоты.

Л. думаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракрэ́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Правесці рысу ў чым-н., падкрэсліваць на ўсю даўжыню.

П. графу ў анкеце (паколькі звестак па гэтай графе няма).

|| незак. пракрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азеляні́ць, азеляню́, азяле́ніш, азяле́ніць; азелянёны; зак., што.

Пасадзіць дрэвы, кусты і пад. (там, дзе няма расліннасці).

А. вуліцы горада.

|| незак. азеляня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. азеляне́нне, -я, н.; прым. азеляня́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкуры́цца, -куру́ся, -ку́рышся, -ку́рыцца; зак.

1. Зрабіцца чорным, рудым ад дыму.

А. каля вогнішча.

2. Скурыць свой тытунь да рэшты.

Абкурыўся дзед, няма чаго закурыць.

3. Зазнаць уздзеянне наркатычных рэчываў.

А. опіумам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́ўніца, -ы, ж.

1. Пасма валакна, злёгку скручаная, якая ідзе на выраб пражы (спец.).

2. Тое, што і раўня (разм.).

Ёй няма роўніцы ў танцах.

|| прым. ро́ўнічны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выро́д, ‑у, М ‑дзе, м.

У выразе: няма роду без выроду гл. няма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́ к чему няма́ чаго́; (не надо) не трэ́ба; (нечего) не́чага; (не следует) не ва́рта;

не́ к чему серди́ться няма́ чаго́е́чага) злава́ць (злава́цца).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́як.

1. прысл. Нейкім чынам, спосабам.

Трэба н. дабрацца дамоў.

2. прысл. Аднойчы.

Н. вясной пайшлі рыбу лавіць.

3. безас., у знач. вык., з інф. Нельга, няма як (разм.).

Дзіця н. кінуць адно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́ступ, -у, м.

1. Праход, магчымасць пранікнення куды-н.

Няма доступу да крэпасці.

Д. свежага паветра ў памяшканне.

2. Дазвол на наведванне з якой-н. мэтай.

Д. наведвальнікаў у бальніцу.

Д. у архіў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)