дудзе́ць, дуджу́, дудзі́ш, дудзі́ць; дудзі́м, дудзіце́, дудзя́ць; дудзі́; незак.

1. Іграць на дудцы, дудзе.

2. Утвараць нудныя, цягучыя гукі.

Д. пад нос.

3. перан. Надаедліва, аднастайна паўтараць адно і тое ж (разм.).

Кожны вечар бацькі дудзелі яму, каб жаніўся.

|| наз. дудзе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ню́хаўканос, вялікі нос’ (Касп.; в.-дзвін., Шатал., Сцяшк.; навагр., Жыв. сл.; клец., Нар. лекс.; астрав., Сл. ПЗБ; лаг., Сл. ЦРБ). Іранічнае ўтварэнне ад ню́хаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пляска́ты

1. в разн. знач. пло́ский;

~тыя чэ́рві — пло́ские че́рви;

п. лоб — пло́ский лоб;

2. пло́ский, сплю́снутый, приплю́снутый;

~тая скры́нка — пло́ский я́щичек;

п. нос — приплю́снутый нос

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растаўчы́ сов.

1. растоло́чь; (картошку) размя́ть;

р. пе́рац — растоло́чь пе́рец;

2. разг. разби́ть, расколоти́ть;

р. ва́зу — разби́ть (расколоти́ть) ва́зу;

3. прост. расква́сить;

р. нос — расква́сить нос

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́шатьI несов. ве́шаць;

ве́шать го́лову ве́шаць (апуска́ць) галаву́;

ве́шать соба́к (на кого-л.) ве́шаць саба́к (на каго-небудзь);

ве́шать нос ве́шаць (апуска́ць) нос;

хоть топо́р ве́шай хоць тапо́р ве́шай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Куцу́льбіна (экспр.) ’нос’ (ТС). Пры дапамозе суфікса ‑уль утворана куцуль (ад куцы). Параўн. насуль (ад нос) (Сцяцко, Афікс. наз., 122). Далейшае словаўтварэнне па аналогіі з куцу віна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падце́рці, падатру, падатрэш, падатрэ; падатром, падатраце; пр. падцёр, ‑церла; зак., што.

Сцерці што‑н. вадкае з паверхні чаго‑н. Падцерці лужыну пад рукамыйнікам. // Выцерці насуха якую‑н. паверхню. Падцерці падлогу. // Злёгку тручы, зняць (напісанае, намаляванае).

•••

Падцерці нос — тое, што і уцерці нос (гл. уцерці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анагра́ма, ‑ы, ж.

Перастаноўка літар у слове, пры якой атрымліваецца новае слова, напрыклад: нос — сон, ліпа — піла.

[Грэч. anagramma.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кірпа́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Кароткі і задзёрты (пра нос).

2. Тое, што і кірпаносы. Кірпаты хлопчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уце́рці сов.

1. втере́ть;

у. мазь — втере́ть мазь;

2. утере́ть, вы́тереть;

у. твар — утере́ть (вы́тереть) лицо́;

у. нос — (каму) утере́ть нос (кому);

у. слёзы — утере́ть (осуши́ть) слёзы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)