ланцэ́т, ‑а, М ‑цэце, м.

Даўнейшы хірургічны нож невялікіх памераў, востры з двух бакоў. [Прафесар] таропка перабягаў ад стала да стала, нейкім асаблівым жэстам браў бліскучы ланцэт і жвава ўзмахваў рукой. Шахавец.

[Ням. Lanzette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карна́ч1нож з кароткім лязом’ (Сцяпік.), ’нож з кароткім зламаным лязом’ (Юрч.), ’маленькі чалавек’ (Мат. Маг.), да карнаць (гл.), карнаты (гл.). Ад апошняга ўтварылася карпач (karaatь > karnati̯b > karaačb) пры данамове /»‑суфіксацыі, якая ператварае прыметнік v адпаведны назоўнік (SP. I, 80–81).

Карнач2 ’шчаўе тупалістае, Rumex obstusifolius’ (Кіс.). Як аб гэтым сведчыць само тлумачэнне, лісце гэтай расліны нібм падрэзанае, карнатае. да папярэдняга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нанзі́цца ’накалоцца’ (Гарэц., Др.). Ад незафіксаванага ў беларускай мове *нзить, прадстаўленага ў рус. вонзить, якія Фасмер (3, 71) звязвае з занбза, нож.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́стур ’мыліца’ (Ян.). Укр. костур, рус. костур ’тс’, балг. костур ’шкілет, ножык’, серб.-харв. костура ’кішэнны ножык, брытва’, костур ’шкілет’, славен. kostura ’складаны нож’, польск. kostur ’касцяная палка, мыліца’, чэш. kostur ’дубінка’, славац. kosturнож’. Да назваў вырабаў з косці або з дрэва і косці. Прасл. kostur з kostь пры дапамозе суфікса игъ (гл. SP, 2, 26). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 11, 165–166.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ся́паць ’торкаць, калоць, тыркаць’ (Ласт.), сяпа́г ’рэзніцкі нож’, сяпа́ч ’рэзнік’ (там жа). Няясна, магчыма, фанетычны варыянт се́паць (гл.); параўн. польск. siepacz ’бандыт, забойца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заду́шлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які спірае дыханне, робіць яго цяжкім; удушлівы. За імі [жывымі ценямі] ўслед задушлівы і горкі паўзе куродым... Федзюковіч.

2. Такі, як пры ўдушшы. — Бяры нож! Вунь!.. — пачуў.. [Багдан] задушлівы шэпт Бычыхі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыркуля́рны 1, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца цыркулярам. Цыркулярны загад. Цыркулярнае пісьмо.

цыркуля́рны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае форму акружнасці, круглы. Цыркулярны нож.

2. Які мае адносіны да цыркуляркі, з’яўляецца цыркуляркай. Цыркулярная піла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аін ’сцізорык’ (Інстр. I, Касп.). Памылкова тлумачыцца ў Каспяровіча як ’нож’. Як відаць з кантэксту, існуе магчымасць іншага тлумачэння: аін ’гэта’ да аіна (< *ажна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́тарч, прысл.

Тое, што і потырч. Мае рукі быццам перасталі мяне слухацца. І нож стаяў неяк потарч, і лушпінне сыпалася ў кошык вельмі тоўстае. Гроднеў. Турчыновіч не ўстаяў на нагах і паляцеў потарч. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да нажоў. Нажавы цэх. // Зроблены пры дапамозе нажа. Нажавая работа. Нажавая рана.

2. Які мае нож. Нажавы апарат. □ У .. [байцоў] былі самазарадныя вінтоўкі з нажавымі штыхамі, поўныя падсумкі патронаў. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)