неудо́бный

1. нязру́чны;

неудо́бный моме́нт нязру́чны мо́мант;

2. (лишённый удобств) невыго́дны, нязру́чны;

неудо́бная кварти́ра невыго́дная кватэ́ра;

неудо́бное кре́сло невыго́днае (нязру́чнае) крэ́сла;

неудо́бное сообще́ние с при́городом невыго́дныя (нязру́чныя) зно́сіны з пры́гарадам;

3. (неловкий) няёмкі, нязру́чны; (неприятный) непрые́мны;

поста́вить кого́-л. в неудо́бное положе́ние паста́віць каго́е́будзь у няёмкае (нязру́чнае, непрые́мнае) стано́вішча;

неудо́бный гость непрые́мны госць;

4. (неприличный) непрысто́йны, няёмкі;

неудо́бное выраже́ние непрысто́йны (няёмкі) вы́раз;

5. (непригодный — о земле) с.-х. няўдо́бны, няўдо́біца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бры́дкі, ‑ая, ‑ае.

1. Непрыгожы з выгляду, гадкі. [Тапурыя:] — Асілкам..[селянін] не быў, але да работы быў здатным і з твару быў не брыдкі. Самуйлёнак. // Непрыемны, дрэнны. Брыдкі настрой. Брыдкі характар. □ Няўжо яшчэ працягваецца той брыдкі сон! Чарнышэвіч.

2. Паганы, ганебны, благі. Брыдкія паводзіны. □ Алімпе не хапала яшчэ таго, каб родная маці яе стала завадатаркай брыдкіх спраў. Сабаленка. Перад.. [Юркам] было сорамна, і сам сабе Цімка здаваўся брыдкім. Карпаў. // Непрыстойны, брудны, пахабны. Пайшлі па вёсцы пра Зосю брыдкія плёткі. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невясёлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які сумуе; сумны. [Сярго:] Вы што ж такі пануры, невясёлы? [Бэсман:] У нас вясёлага не вельмі шмат. Глебка. Убачыўшы свайго сябра невясёлым, Ціма запытаў: — Чаго такі кіслы? Шчарбатаў. // Які выражае смутак, журбу. Невясёлая ўсмешка. Невясёлыя вочы.

2. Які выклікае смутак, журбу; непрыемны. Невясёлы мой лёс, невясёлы... Пакідаю я родныя сёлы. Куляшоў. Покут голы, невясёлы, Як у той павеці. Крапіва. Ноччу Мікола не спаў. Сядзеў каля папялішча пад уцалелай яблыняй і думаў невясёлую думу. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няёмкі, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, у якім нязручна быць; нязручны. Няёмкая поза.

2. Непрыемны; цяжкі. Валенда пакрыўдзіўся. Размова доўга не ладзілася. — Што рабіць надумаў? — перапыніў няёмкае маўчанне Тышкевіч. Асіпенка. З няёмкага становішча.. [Лёню] выручыў Мікалай Пятровіч, які загаварыў з хлопцамі. Ваданосаў.

3. Непрыстойны, недарэчны. Умешвацца ў гаворку Паходня палічыў няёмкім і, адвярнуўшыся ад купэ, стаў глядзець у акно. Хадкевіч. Урад трапіў у няёмкае становішча: яму даводзілася ўжываць рэпрэсіі да той самай думы, якую ён сам склікаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фуз, ‑у, м.

Разм.

1. Асадак у чым‑н.; рознае смецце. У мутнай вадзе многа фузу. Жыта звеялі, а фуз застаўся. З шарсцянога фузу рабілі лямец. Як выцадзяць воск, застаецца адзін фуз. □ І за рэчку трэба брацца. Заплыла фузам. Лужанін.

2. перан. Негатыўны асадак на душы, непрыемны перажытак. Трэба абавязкова паехаць да сябра і крыху праветрыцца і скінуць той фуз, які патрошку пачынае ўжо набірацца. Колас. // Што‑н. нежыццёвае, непатрэбнае. Кампазітар, меней фузу, — Тромкай, брат, пра кукурузу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліхата́, ліхота ’жорсткасць, лютасць, бязлітаснасць’ (ТС), ’злая бяда, няшчасце’ (Шат.), ’зло’ (Янк. БП), ’непрыемны выпадак; гаротныя, няшчасныя абставіны; злосць, раздражненне’ (Нас.), ліхотка ’кепска, дрэнна’ (Янк. 3.). Укр. лихота, рус. лихота, польск. lichota, н.-луж., чэш., славац. lichota, балг. лихота, ст.-слав. лихота. Прасл. lixota — абстрактны назоўнік ад lixъ > ліхі́ > лі́ха (гл.). (Слаўскі, 4, 231). Аб суф. ‑ота (‑ата) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 120–121. Ст.-бел. лихота ’ліслівасць’ у Скарыны мае іншую семантыку (як ст.-чэш. lichota), чым звычайна ’бяда’ (Булыка, Лекс. запазыч., 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хале́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да халеры (у 1 знач.). Халерны вібрыён. Халерная эпідэмія. // Які бывае пры халеры, выкліканы халерай. Халерны панос. // Звязаны з эпідэміяй халеры. Халерны год.

2. Які захварэў на халеру. Халерны хворы. / у знач. наз. хале́рны, ‑ага, м.; хале́рная, ‑ай, ж. Барак для халерных. // Прызначаны для хворых на халеру. Халерная бальніца.

3. Разм. груб. Вельмі дрэнны, непрыемны. [Павал:] — Я на цябе жаднае крыўды не маю. [Тамаш:] — Ну дык чаго ты звягаеш.. Што гэта за народ халерны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маторны ’шпаркі, жвавы, спрытны, поўны радасці жыцця’ (Федар. 6; гом., Рам. 8; Мал., Ян.; браг., Шатал.), ’вялікі, доўгі, высокі, бялізны, цяжкі’ (Нас.), чэш. motorný ’жвавы, спраўны, спрытны’, nemotorný ’няўклюдны, непаваротлівы’, ’няспрытны, няспраўны’, славац. nemotorný ’тс’. Ст.-чэш. nemotornýнепрыемны (пра гук)’, а суч. чэш. мае яшчэ значэнне ’бясформенны, цяжкі на выгляд (воз, бочка, нізкая вежа)’, якое можна аб’яднаць са значэннем ’непаваротлівы, няспрытны’. Найбліжэйшымі адпаведнікамі з’яўляюцца: літ. matarúoti ’махаць бічом, круціць хвастом’, г. зн. ’рабіць частыя рухі’ (Махэк₂, 375), а таксама, магчыма, літ. mèsti ’кідаць’, matãras ’верацяно’, mastýti ’абшываць’, лат. matara ’гібкі дубец’ (Фасмер, 2, 664).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смуро́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Непрыемны, агідны пах. У бочцы было гулка, душна ад пары і нейкага густога смуроду. Самуйлёнак. У бруднай і цеснай майстэрні стаяў страшэнны смурод ад скур і дзёгцю. С. Александровіч. // перан. Пра якую‑н. абстаноўку, асяроддзе, што выклікаюць агіду. [Лабановіч:] — Што прайшло, таго не вернеш, і няма тут чаго каяцца. Добра ўжо і тое, што хоць пачулі смурод местачковага балота... Тфу, паскудства! Колас.

2. Разм. пагард. Пра чалавека. [Зыгмусь:] І давядзі справу да канца так, каб праз некалькі дзён гэты стары смурод узяў цябе замуж. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Непрылю́дны ’нелюдзімы’ (міёр., Нар. сл.), няпрылю́дны ’тс’ (Сл. ПЗБ), нэпрылю́днынепрыемны, няветлівы, дзіклівы’ (Полес. этнолингв. сб., 10), непрылю́дак ’маўклівы, дзікаваты чалавек’ (мядз., Нар. сл.), ’нелюдзень’ (Жд. 1). Можа разглядацца як недакладная беларуска-сербахарвацкая ізалекса, параўн. серб.-харв. неуљудан човек, якому адпавядае зах.-палеск. нэпрылюдна людына (Талстыя, Полес. этнолингв. сб., 10), што, аднак, не дае падстаў для рэканструкцыі адпаведнага праславянскага слова. Хутчэй за ўсё, самастойнае ўтварэнне на базе спалучэння пры людзе > прылюдна, як рус. при народе > принародно ’яўна, на вачах у людзей’, якое магло ўзнікаць у розныя перыяды ў асобных славянскіх мовах, параўн. дакладны адпаведнік славен. nepriljuden ’маўклівы, няветлівы, нелюдзімы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)