мудраге́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., над чым і без дап.

Разм. Тое, што і мудраваць (у 2 знач.). [Дзед:] — Справа наша простая. Мудрагеліць тут няма чаго. Якімовіч. Нехта крыкнуў сакратару: — Не мудрагель, а гавары што трэба. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сачыне́нне, ‑я, н.

Від пісьмовай школьнай работы, звязаны з выкладаннем сваіх думак на пэўную тэму. [Клара] амаль кожны дзень прасіла Славу што-небудзь зрабіць: чарцёж, дамашняе сачыненне... Хомчанка. [Дзёма:] — Мы [вучні] пісалі нават сачыненне па тэму: «Наша школа». Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Надзяваць і прымацоўваць сядло на спіну (каня, асла і пад.). І зноў на світанку Мы коней сядлалі. Хведаровіч. // Садзіцца верхам. Помню, Часта гарбы іх [валуноў] сядлала Басаногая наша гурма. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмо́ткі, ‑так; адз. шмотка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Разм. зніж. Прадметы адзення, адзежа. [Чалавек:] — Паехалі твае шмоткі, дружа, на дэзінфекцыю. Мехаў. Вось якая наша бабка ўмеліца — са старых падраных шмотак і такую прыгожую посцілку выткала. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скалдырэ́чыць ‘хлусіць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, звязана з рус. дыял. скалды́рничать, сколды́рничать ‘скнарыцца, скупіцца’, ‘папрашайнічаць; кленчыць’, скалды́рник ‘скупы, прагны; скнара’, ‘ліхвяр’ (у Гогаля). Паводле Фасмера (3, 631), апошнія не маюць надзейнай этымалогіі. У аснове экспр. калды́р ‘хам, жлоб’ (Наша Ніва, 2004, 12 лістап.). Канец слова ‑рэчыць нагадвае дзеяслоў ракці́ ‘сказаць’, гл. рэ́кнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прапа́сці, -паду́, -падзе́ш, -падзе́; -падзём, -падзяце́, -паду́ць; -па́ў, -па́ла; -падзі; зак.

1. Знікнуць невядома куды.

Дакументы прапалі.

Дзе ты на тыдзень прапаў? (не прыходзіў на працягу тыдня).

2. Перастаць быць бачным ці чутным.

Коннік сеў на каня і прапаў з віду.

3. Страціцца, знікнуць; загінуць, памерці.

Прапаў спакой, боль.

Гэты чалавек нідзе не прападзе.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прайсці без карысці, безвынікова.

Паўдня прапала.

|| незак. прапада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Дзе наша не прападала! (гаворыцца, калі хто-н. ідзе на рызыку спадзеючыся на ўдачу; разм.).

|| наз. прапа́жа, -ы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́рдасць, ‑і, ж.

1. Пачуццё ўласнай годнасці, павагі да сябе. — Г-э-э-э, панічок: з-пад самага Пінска прыходзяць і прыязджаюць да старой Мар’і, — з гордасцю прамовіла бабка. Колас. // Пачуццё задавальнення ад сваіх або чыіх‑н. поспехаў. Юрка адчуваў даверлівую Лёдзіну адданасць і поўніўся.. гордасцю за сябе. Карпаў.

2. Тое, чым (або той, кім) ганарацца. Гордасць і слава зямлі нашай — Простыя людзі. Куляшоў. Родная партыя — наша сумленне, Нашая гордасць і наша любоў. Бачыла.

3. Ганарыстасць, напышлівасць, фанабэрыстасць. Гордасці многа, а розуму не хапае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарні́ла, ‑а, н.

1. Уст. Тое, што і горан (у 1 знач.).

2. Тое, што і горан (у 2 знач.). Бальшавіцкая партыя прайшла праз гарніла першай рускай рэвалюцыі. «ЛіМ». Праз гарніла мук здабыта Наша доля, воля. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Небакра́й ’небасхіл; гарызонт’ (ТСБМ). Наватвор, аўтарства якога прыпісваецца паэту А. Зарыцкаму (М. Стральцоў у кн.: Слова наша роднае. Мн., 1986, 125): паэтычны сінонім да небасхіл (гл.), параўн. рус. небозем ’гарызонт’ (аўтарства прыпісваецца Далю), польск. niebokrąg ’акружнасць неба’ і пад. Хутчэй за ўсё з укр. небокра́й ’тс’ (яшчэ ў Шаўчэнкі). З не́ба і край ’канец, мяжа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узра́даваць, ‑радую, ‑радуеш, ‑радуе; зак., каго.

Выклікаць у каго‑н. пачуццё радасці; абрадаваць. Сустрэча з незнаёмым чалавекам у незнаёмым лесе .. [Язэпа] і ўзрадавала, і ўстрывожыла. Якімовіч. Па яе твары бачу, што наша паяўленне цётку Марыну не вельмі ўзрадавала. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)