нако́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. накалоць (у 4–6 знач.).

2. Аздоба з матэрыі або карункаў, якую наколваюць на жаночую прычоску. Каля столікаў клапатліва завіхаліся афіцыянткі ў белых фартушках і такіх жа наколках на галаве. Гамолка.

3. Разм. Тое, што і татуіроўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падто́чка 1, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. падтачыць ​1 (у 1 знач.).

падто́чка 2, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падтачыць ​2.

2. Падточаны кусок якой‑н. матэрыі. Мае хвацкія аўчынкі: з аднае могуць выйсці плечы без падточак. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́дус, ‑а, м.

1. У логіцы — разнавіднасць сілагізму.

2. У філасофіі 17–18 стст. — мінучы стан або мінучая ўласцівасць матэрыі.

3. Кніжн. Спосаб чаго‑н. Модус пагаднення. Модус прадстаўніцтва.

•••

Модус вівендзі — умовы, якія робяць магчымым хоць часовае пагадненне паміж двума варожымі бакамі (лац. modus vivendi — спосаб існавання, жыцця).

[Лац. modus — мера; спосаб; від.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Усякі матэрыял для абмотвання чаго‑н.

2. звычайна мн. (абмо́ткі, ‑так). Палоска матэрыі для абмотвання нагі вышэй чаравіка. [Чалавек] быў.. у салдацкіх чаравіках з абмоткамі. Чорны.

3. Сістэма праваднікоў у электрычнай машыне, па якой праходзяць токі, што ствараюць магнітныя палі. Абмотка ротара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Назна́йніцу ’навыварат’ (смарг., Шатал.; свісл., Сцяшк. Сл.), таксама назнинок, назнинку ’тс’ (Нас.), параўн. рус. найзнинку ’тс’. З на+*ізнаніцу, апошняе з на́ніц ’навыварат’ (гл.), у выніку дээтымалагізацыі збліжана са знаць ’ведаць’, параўн. знийніца ’выварат, левы бок матэрыі’ (Сцяшк. Сл.); аналагічна на‑знанок, параўн. знинок, знинка ’тс’, гл. Фасмер, 3, 123. Параўн. найліхоўніцу (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

атрыбу́т, ‑а, М ‑буце, м.

1. Неабходная, істотная, неад’емная ўласцівасць прадмета або з’явы, у адрозненне ад выпадковых, мінучых. Рух ёсць атрыбут матэрыі.

2. Пастаянная прыналежнасць, характэрная прыкмета. У кутку над тумбачкай прыцягвалі ўвагу размешчаныя ў строгім парадку сцяг, барабан і горн — слаўныя піянерскія атрыбуты. Краўчанка.

3. Тое, што і азначэнне (у 2 знач.).

[Ад лац. attributum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клу́нак, ‑нка і клу́мак, ‑мка, м.

Дробныя рэчы, пажыткі, звязаныя хусткай, кавалкам матэрыі або складзеныя ў торбу. Спакаваўшы ўсю дробязь у клункі, Маша яшчэ раз агледзела пакой: ці не забылася чаго-небудзь. Гроднеў. У кожнага з.. хлопцаў быў сякі-такі скарбік: у каго цесна звязаны клумак пад пахаю, у каго торбачка з хлебам. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драбі́цца, дробіцца; незак.

1. Развівацца, крышыцца, разломлівацца на дробныя часткі. Некаторыя пароды каменя лёгка дробяцца. Хвалі дробяцца аб скалы. □ Ярка свяцілі пражэктары, і святло ад іх драбілася ў вадзе. Асіпенка. // Расчляняцца на больш дробныя часткі. — Навакола, у крупінках эфіру, носяцца частачкі матэрыі, складаюцца, дробяцца і родзяць новае ды новае ў бязмернасці вякоў. Гартны.

2. Зал. да драбіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сшыць, сшыю, сшыеш, сшые; зак., што.

1. Злучыць шыццём (краі скуры, тканіны і пад.). Сшыць кавалкі матэрыі. □ Дома я склаў паперу ў маленькую кніжачку і папрасіў маці, каб сшыла. Бядуля. // Пашыць. Сшыць боты. Сшыць сукенку. □ Век зжыць — не мех сшыць. Прыказка.

2. Злучыць, змацаваць (пра дошкі і пад.). Сшыць драніцы. // Зрабіць, змацоўваючы дошкі і пад. Сшыць рамы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́піна ’лапік’, ла́пінка ’тс’, ла́піна ’адзежына’, ’ануча’, ’невялікі ўчастак, заняты пад што-небудзь’, ’абсеў, незасеяны агрэх’, ’месца, дзе качаўся конь’ (гродз., віц., мін., ДАБМ). Паводле Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 621), узыходзіць да літ. lopinȳs ’кавалак матэрыі, рыззё, ануча’, ’прагаліна’ < lōpas ’латка’ (Лаўчутэ, Балтызмы, 116–118). Аднак не выключана магчымасць утварэння ад ла́па4 (гл.) пры дапамозе апелятыўнага суф. ‑ін‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)