табурэ́цік, ‑а, м.

Памянш. да табурэт; маленькі табурэт. Феня сядзела каля Зоінага ложка на табурэціку, глядзела на малую, папраўляла на ёй коўдру, выцірала хустачкаю спацелы лоб. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́шпель ’чалавек невялікага росту’ (Цыхун). Параўн. польск. kuszpielмаленькі ножык’ < літ. kušpielis ’тс’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 73–74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дро́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Разм. Маленькі кавалачак чаго‑н.; крупінка. Дробка солі. □ Стасюк адкусваў па дробцы ад хлебнай скарынкі і кідаў курам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Куса́нік ’недаедзены маленькі кавалачак’ (Мат. Гом., Яўс., Нар. сл., Шн., Жд. 3, Янк. Мат., Гарэц.). Да кус (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малёханькі, малёхтанечкі(й), малёхтанькій ’вельмі маленькі’ (КЭС, лаг.; мсцісл., Нар. словатв.). Вузкі рэгіяналізм са складаным суфіксам ‑ох‑та‑н‑ечк‑і, асобныя варыянты якога сустракаюцца ў іншых слав. мовах: рус. наўг. малеха́нненький, смал. малехо́тенный ’тс’, чэш., славац. malicherný ’дробязны’, ’нязначны’, ст.-чэш. malechno ’ў вельмі кароткі час’, ст.-серб.-харв. ма̏лахая, ма̏лахат, ма̀лехан, maljahanмаленькі’. Да малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буту́з, ‑а, м.

Разм. Маленькі, тоўсценькі хлопчык; таўсматае дзіця. Чарнавокі бутуз, пачуўшы каманду, пацягнуў за вяровачку — і кучка палітончыкаў, выцягваючыся зноў у ланцужок, павольна пасунулася за сваім важаком. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́рына, ‑ы, ж.

Тое, што і апора (у 1 знач.). [Клён] стаіць цяпер недзе ў полі, прывязаны перавяслам да слупка, трымаецца гэтай [саламянай] ручкай за апорыну, як той маленькі хлопчык. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каме́ньчык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да камень (у 2 знач.); маленькі камень. Назбіраўшы кругленькіх гладкіх каменьчыкаў, .. [Ігнась] разаслаў халацік і пачаў гуляць. Мурашка.

•••

Кідаць каменьчыкі ў агарод чый гл. кідаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кно́цік, ‑а, м.

Памянш. да кнот; маленькі кнот. Кноцік упаў на стол, агонь зусім апаў, але затрымаўся на момант, падняўся, асвяціў яшчэ на адзін міг газету і знік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уманці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Манціруючы, уставіць, змясціць што‑н. унутр чаго‑н. У тумбачку, што стаяла ў спальні, Валодзя Кунько ўманціраваў маленькі, сабраны ім самім радыёпрыёмнік. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)