цень, -ю, мн. -і, -яў, м.

1. Месца, заслоненае чым-н. ад сонца.

Пад дрэвамі быў ц.

2. Невыразныя абрысы фігуры, сілуэт.

У акне прамільгнуў нечы ц.

3. перан., чаго. Адлюстраванне ўнутранага стану чалавека (смутку, трывогі, болю і пад.).

Па твары прамільгнуў ц. страху.

4. перан., чаго. Здань, дух.

Цені мінулага.

Цені продкаў.

5. перан., чаго. Нязначная, вельмі малая колькасць, доля.

І ценю праўды тут няма.

6. Пра каго-н. вельмі аслабленага, худога.

Не чалавек, а ц.

Кідаць цень на каго-што (разм.) — выклікаць падазрэнне да каго-н.

Як цень (разм.) — неадчэпна (хадзіць за кім-н.).

|| прым. ценявы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́ква лі́тара, -ры ж.;

строчна́я бу́ква мала́я лі́тара;

прописна́я бу́ква вялі́кая лі́тара;

бу́ква в бу́кву лі́тара ў лі́тару;

бу́ква зако́на лі́тара зако́ну;

остава́ться мёртвой бу́квой застава́цца мёртвай лі́тарай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мале́ча ’маленькія дзеці, жывыя істоты’, ’драбната, драбяза’, ’дзіцяня’ (ТСБМ, Янк. 1, Сцяшк., Нас., Бяльк., Растарг.), ’чалавек нізкага росту’ (Растарг.). Укр. мале́ча ’малыя дзеці’, рус. мале́ча: смал. ’дзіця’, славен. malȏča ’дробязь’, серб.-харв. мало̀ћамалая колькасць’. Трубачоў (Проспект, 59–61) дапускае праблематычнасць пры ўзвядзенні гэтых форм да прасл. malotja; магчыма, ‑otja > ‑etja (?). Да малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лі́тара ж.

1. бу́ква;

мала́я л. — стро́чная бу́ква;

вялі́кая л. — прописна́я бу́ква;

2. полигр. ли́тера;

л. ў ~ру — бу́ква в бу́кву;

л. зако́ну — бу́ква зако́на;

застава́цца мёртвай ~рай — остава́ться мёртвой бу́квой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сінь-по́рах ‘самая малая частка, парушынка’ (Нас.): ні сінь пораху (Сержп. Прык.), сюды ж, відаць, і сінь‑па́хъ — без значэння ў беларускім слоўніку Шымкевіча (Шымк. Собр.). Першая частка спалучэння можа ідэнтыфікавацца з слав. *sinь ‘чорны’ (гл. сіні), што захавалася ў фразеалагізме *sine za nogъtemь, пра якія гл. Толстой, Слав. языкозн. VII, 273–293. Другая частка захоўвае архаічнае значэнне ‘пылінка, парушынка’, гл. порах1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капе́ша ’поўная, тоўстая, здаровая жанчына’ (міёр., З нар. сл.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад капа (< Z kopa) і суфікса ‑ёта (Сцяцко, Афікс. наз., 187). Магчыма таксама, што лексема паходзіць ад капешкамалая ўкладка снапоў, саломы па полі’ (барыс., паст., рас., шум., Сл. паўн.-зах.) і называе жанчыну паводле знешняга падабенства. Гэта лексема займае большую тэрыторыю, параўн. капешка (полагі., Нар. лекс., Яўс., Бяльк.) і капешка ’тс’ (Юрч., в.-дзвін., Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жа́ба, ‑ы; Р мн. жаб; ж.

1. Бясхвостая чатырохногая земнаводная жывёліна з бародаўчатай слізкай скурай бурага колеру, якая водзіцца ў цёмных сырых месцах; рапуха. У адным месцы рука яго патрапіла на штосьці халоднае і агіднае... гэта была жаба-рапуха. Сачанка.

2. Разм. Тое, што і лягушка. У лагчыне над Нёманам дружна і заложна кракталі жабы. Колас. // Пагардлівае або дакорлівае абзыванне дзяцей. — Жаба ты малая, — з прыкрасцю замармытаў Сцепуржынскі. Чорны.

•••

Грудная жаба (уст.) — сардэчная хвароба, якая суправаджаецца моцным болем у грудзях; стэнакардыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

но́ша, ‑ы, ж.

Груз, які пераносіцца на сабе. За плячыма ў чалавека была цяжкая ноша, а ў руках кіёк. Сергіевіч. А ноша ў нас не малая: у руках кош з булкамі, на галаве бляха з пірожнымі. Гурскі. // перан. Усё тое, што абавязан хто‑н. выканаць, здзейсніць. Узяць ношу не па плячу. □ Нялёгкая ноша лягла па плечы дваццаціпяцітысячніка Лісіенкі. «ЛіМ». // перан. Аб чым‑н., што прычыняе клопат, турботы. О неспакойная ноша Думак заўжды маладых, Скарбу ўпарты пошук, Першай удачы сляды! Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туск ‘выпат, пот’ (пін., Нар. лекс.), ‘пот, вільгаць’: гарачка, аж туск з его іде (Альп.). Няясна. Найбольш блізкім фармальна і семантычна з’яўляецца серб.-харв. ту̀ска ‘вытапкі, выжаркі’, якое Скок (3, 507) выводзіць з trȕska ‘шлак, нагар’, параўн. таксама рус. бранск. туска́ ‘невялікая, малая колькасць’ (СРНГ). Далёкія семантычна рус. дыял. туск ‘змрок, бяльмо’ < прасл. *tǫskъ (Страхаў, Palaeoslavica, 22, 1, 224), ту́ски ‘вочы’, як здаецца, з’яўляюцца выпадковымі супадзеннямі. Гл. таксама рус. туск ‘туман, цемната’, гл. Фасмер, 4, 126 (з няпэўнай этымалогіяй).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́яць, ба́ю, ба́еш, бае; незак.

Разм.

1. Расказваць байкі, казкі. Як пачне [дзед Нупрэй] баяць пра добрых мядзведзяў, хітрых лісіц ды злых ваўкоў, дык пра ўсё забудзеш. Рылько. [Алена:] — Спі, мой хлопчык, ноч малая, Ходзіць вецер, казкі бае. Глебка.

2. Гаварыць, паведамляць што‑н. [Сарафіма:] — Ці то праўду Цімохаў блазюк баяў, што да цябе [Тэклі] сынок ляціць у госці? Краўчанка. [Дзядзька Раман:] — А хто ж яго ведае, — даўно было гэта, але так баюць старыя людзі. Колас. — Хадзі, паслухай, што баюць вунь, — зашаптала суседка Пётрысе, — страх які... Галавач. // Весці пустыя размовы, балакаць. Прыйшоў [Шаманскі]. Бачыць, сядзяць сабе дзядзькі на прызбе, тытунь смаляць, байкі розныя баюць. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)