фі́рменны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фірмы. Фірменны магазін. □ Дзве дзяўчыны з фірменнымі наколкамі на валасах рухава абслугоўвалі шматлікіх кліентаў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. скупліваць, скупляць — скупіць (у 1 знач.).

2. Разм. Пункт скупкі; камісійны магазін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мануфакту́рны в разн. знач. мануфакту́рный;

~ная вытво́рчасць — мануфакту́рное произво́дство;

м. магазі́н — мануфакту́рный магази́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ца́цачны в разн. знач. игру́шечный;

ц. магазі́н — игру́шечный магази́н;

~ная ша́бля — игру́шечная са́бля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камісіёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Камісійны магазін. — Ідзі зараз жа ў краму ці камісіёнку і купі сабе цёплую шапку. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́вачка1 ’шайка, банда’ (Мат. Гом.), рус. прастам. лавочка ’несумленнае, незаконнае прадпрыемства, задума; група людзей, якая ўдзельнічае ў гэтай задуме’. Апошняе да ла́ўкамагазін’ (гл.).

Ла́вачка2 ’крама’ (Сцяшк.). Дэмінутыў ад ла́ўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да заалогіі. Заалагічныя назіранні. Заалагічны атлас.

2. Які мае адносіны да жывёл. Заалагічны магазін.

•••

Заалагічны парк (сад) гл. парк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́лачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да булачных вырабаў.

2. у знач. наз. бу́лачная, ‑ай, ж. Магазін, у якім прадаюцца хлеб, булкі і кандытарскія вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́ма, ‑ы, ж.

Магазін, лаўка ​2. Арлоўскі меў краму, прадаваў гарэлку, быў сядзельцам. Чарнышэвіч. Каля адной крамы стукаюць у патэльні, каля другой звоняць косамі — пакупнікоў заклікаюць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касме́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Вучэнне аб сродках і метадах паляпшэння знешняга выгляду чалавека.

2. Сродкі і спосабы догляду скуры твару, цела і інш., якія выкарыстоўваюцца для падтрымання іх здаровага стану і прыгожага выгляду.

Дэкаратыўная к.

Натуральная к.

Магазін касметыкі.

|| прым. касметы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)