магазі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. магазі́н магазі́ны
Р. магазі́на магазі́наў
Д. магазі́ну магазі́нам
В. магазі́н магазі́ны
Т. магазі́нам магазі́намі
М. магазі́не магазі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

магазі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Памяшканне для гандлю чым-н.; крама.

Прамтаварны м.

2. Каробка або трубка ў апараце або прыборы, куды закладваецца што-н., напр., патроны ў аўтамат (спец.).

3. Рэзервуар у лямпе, куды наліваюць газу.

4. Склад, будынак для захавання чаго-н. (уст.).

Артылерыйскі м.

|| прым. магазі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магазі́н м., в разн. знач. магази́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магазі́н, ‑а, м.

1. Прадпрыемства рознічнага гандлю; крама. Прадуктовы магазін. Прамтаварны магазін. □ — А гэта вось дом стаіць, — кажа.. [Люся]. — Вялікі-вялікі! І магазін, дзе прадаецца хлеб. Брыль.

2. Спец. Прыстасаванне ў апараце або прыборы ў выглядзе каробкі або трубкі, куды закладваецца некалькі аднародных прадметаў (напрыклад, патронаў у аўтамат). Як толькі пачало цямнець, я засунуў пісталеты ў кішэню, паклаў туды ж запасныя магазіны з патронамі і пайшоў на ўмоўленыя кватэры. Карпюк. // Запасное месца ў вуллі для мёду на выпадак багатага медазбору. // Дапаможная прылада для электратэхнічных вымярэнняў.

3. Рэзервуар у лямпе, куды наліваюць газу. Моўчкі наліла [Галіна] ў магазін газы, падраўняла нажнічкамі кнот, запаліла яго і павесіла лямпу ў куце над сталом. Галавач.

4. Уст. Будынак, у якім захоўвалася грамадскае збожжа. Праходзячы міма вёсачкі, сябры ціхенька падкраліся да магазіна, дзе хавалася збожжа, і прыбілі на сценах некалькі лістовак і брашур. Колас.

[Фр. magazin, іт. magazzino ад араб. mahāzin — склады.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Магазі́н, магазы́н, маказы́н, маказэ́н, мага́зін, магʼа́зін, мыгазі́н ’вясковы грамадскі свіран для збожжа’, ’рэзервуар у лямпе, куды наліваецца газа’, ’прадпрыемства рознічнага гандлю’, ’частка вулля, куды ўстаўляюцца рамкі’ (ДАБМ, с. 801; ТСБМ, Касп., Шат., Бяльк., В. В., Прышч. дыс.; Выг., Янк. Мат., Мат. Гом., Нар. сл., Нар. словатв., Шатал., Сл. ПЗБ). З рус. магази́н ’склад, магазін’, якое прыйшло з ням. Magasin у эпоху Пятра I. Формы з націскным ‑га́ запазычаны з польск. мовы. Сюды ж магазы́нка ’газоўка’ (Касп.), магазынак ’каморка’, ’рэзервуар у лямпе’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

магазін, крама / універсальны: універмаг / кніжны: кнігарня / прадуктовы: гастраном (разм.) / дзе прадавалі спіртныя напіткі: манаполька (разм., уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

інтэрнэ́т-магазі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрнэ́т-магазі́н інтэрнэ́т-магазі́ны
Р. інтэрнэ́т-магазі́на інтэрнэ́т-магазі́наў
Д. інтэрнэ́т-магазі́ну інтэрнэ́т-магазі́нам
В. інтэрнэ́т-магазі́н інтэрнэ́т-магазі́ны
Т. інтэрнэ́т-магазі́нам інтэрнэ́т-магазі́намі
М. інтэрнэ́т-магазі́не інтэрнэ́т-магазі́нах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

магазі́н-сало́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. магазі́н-сало́н магазі́ны-сало́ны
Р. магазі́на-сало́на магазі́наў-сало́наў
Д. магазі́ну-сало́ну магазі́нам-сало́нам
В. магазі́н-сало́н магазі́ны-сало́ны
Т. магазі́нам-сало́нам магазі́намі-сало́намі
М. магазі́не-сало́не магазі́нах-сало́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

магазі́н-сало́н м. магази́н-сало́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

універса́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: універсальны магазін самаабслугоўвання — магазін, які гандлюе харчовымі таварамі і некаторымі таварамі гаспадарчага прызначэння.

|| прым. універса́маўскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)