вольт 1, ‑а, М ‑льце, м.

Адзінка вымярэння напружання электрычнага току.

[Ад уласн. імя.]

вольт 2, ‑а, М ‑льце, м.

Спец.

1. Круг, утвораны крутым паваротам каня пры верхавой яздзе на манежы. // Круты паварот каня пры манежнай яздзе.

2. Ухіленне ад удару праціўніка ў час фехтавання.

[Фр. volte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсачы́ць, ‑сачу, ‑сочыш, ‑сочыць; зак., каго-што.

Разм. Абгледзець, разгледзець, правесці назіранне; высачыць. [Коля] мог абсачыць за суткі шырокі круг мясцовасці, узяць на памяць кожны след. Чорны. Немцам, нарэшце, удалося напасці на след партызан і нават абсачыць месца, дзе стаяў цяпер іх атрад. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замкну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Зачыніцца (пра замок) або зачыніцца на замок, ключ.

Замок замкнуўся.

З. ў пакоі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца канцамі.

Ланцуг электраправодкі замкнуўся.

Круг замкнуўся (перан.: усё вытлумачылася, стала на свае месцы).

3. перан., у што, у чым і без дап. Адасобіцца, перастаўшы мець зносіны з іншымі.

З. ў сабе.

З. ў сваёй праблеме.

|| незак. замыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; наз. замыка́нне, -я, н.

Кароткае з. (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акружы́ць, акружу́, акру́жыш, акру́жыць; акру́жаны; зак.

1. каго-што. Размясціцца, стаць вакол каго-, чаго-н., утварыўшы круг або замкнёную лінію.

А. армію непрыяцеля.

А. участак прысадамі.

2. перан., каго-што і чым. Стварыць вакол каго-н. якія-н. умовы, устанавіць тыя ці іншыя адносіны.

А. бацькоў увагай і клопатамі.

3. каго-што і кім. Наблізіць да каго-н. якіх-н. асоб, стварыўшы з іх групу блізкіх людзей.

А. сябе аднадумцамі.

|| незак. акружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. акружэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́дам, прысл.

1. Парадкам, як трэба. Парадак у лесе. Усё дагледжана, усё ладам ідзе. Шашкоў.

2. У згодзе, дружна. Змаганне заўжды працай ладам Вядзе свой круг ад веку ў век.. Хведаровіч.

3. Мірна, спакойна. [Вошкін:] — Прыйшоў, каб пагутарыць ладам, а вы падкусваць мяне... М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экватарыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да экватара, належыць яму. Экватарыяльны круг. □ У самым цёплым поясе Марса летам у пасляпаўднёвы час тэмпература дасягае 27 градусаў цяпла. «Беларусь». // Які знаходзіцца каля экватара, на экватары; які ўласцівы раёнам, размешчаным каля экватара. Экватарыяльныя краіны. Экватарыяльная расліннасць. Экватарыяльны клімат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азна́чыцца сов.

1. (получить логическую характеристику) определи́ться;

2. (о направлении, пути) наме́титься;

3. перен. наме́титься, определи́ться;

~чылася ко́ла сябро́ў — наме́тился (определи́лся) круг друзе́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Агу́льны, агулам ’супольна’, агул ’гурт’ (Нас., Др.-Падб.), ’круг’ (Яруш.), ст.-бел. огуломъ (1579) (Нас. гіст.), укр. вогул ’талака’, огулом ’агулам’, рус. огул, огулом, польск. ogół, ogółem, ст.-польск. oguł. Нельга разглядаць польскія словы як крыніцу ўсходнеславянскіх, паколькі ó < u (Развадоўскі, Wybór, 1, 300). Няма таксама іншых аргументаў у карысць запазычання насуперак Фартунатаву, BB, 6, 218 і Ягічу, AfslPh, 17, 292. Фартунатаў звязвае з разглядаемай групай слоў ц.-слав. глота ’натоўп’ (< gъlota, параўн. балг. глота ’чарада, натоўп’, серб.-харв. гло̏та ’сям’я, галота’, славен. gtota ’мноства’) і ст.-інд. gaṇáḥ ’натоўп’ і голы (праз такія формы, як чэш. zhola ’поўнасцю’). Не выключана, аднак, сувязь агул з прасл. gъlota (< gъl‑ota). Больш верагодным здаецца агул да гуляць (гл.) (Бернекер, 1, 361). Сумненне тут выключна семантычнага характару. Наступная семантычная паралель, магчыма, пацвярджае сутнасць гэтага супастаўлення. Прасл. kolo ’кола’ мае па розных дыялектах наступныя найбольш пашыраныя значэнні: ’круг, гурт, грамада, танец’, ст.-грэч. κύκλος мае тыя ж значэнні. Так, бел. агулкруг, гурт’ можна генетычна звязаць з бел. гуляць ’іграць, танцаваць (штосьці рабіць калектыўна)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыста́ ’шпар’ (Бяльк.). Да + ліства > ліштва (гл.), параўн. ням. Leisteкруг, кант’, ’шляк, аблямоўка’. Слаўскі ж (5, 429) адносіць лексему лыста́ да паўн.-слав. lysta ’галёнка’. Аднак Ондруш (Slavia, 46, 423) указвае, што прасл. lystъlysta) мела першаснае значэнне ’дошка’, а другаснае — ’косць, галёнка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

амплуа́, нескл., н.

Пэўнае характэрнае кола роляў, якія выконваюцца акцёрам. Часта пішуць і кажуць, што роля Самахвальскага стаіць убаку, асобна, у маёй творчасці, што яна нібыта не ў маім амплуа. Сяргейчык. // перан. Круг заняткаў каго‑н. [Смірын:] — Дык якое ж ваша амплуа: артапедыя ці судова-медыцынская экспертыза? Алешка.

[Фр. emploi — ужыванне, роля.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)