Квітне́ць ’распускацца, расцвітаць (пра кветкі)’ (ТСБМ). Гл. квет.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аранжарэ́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да аранжарэі. Аранжарэйныя рамы. Аранжарэйная тэмпература. // Вырашчаны ў аранжарэі. Аранжарэйныя кветкі.
•••
Аранжарэйная расліна гл. расліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кве́тачніца 1, ‑ы, ж.
Работніца, якая вырабляе штучныя кветкі, а таксама прадаўшчыца кветак.
кве́тачніца 2, ‑ы, ж.
Муха, шкоднік сельскагаспадарчых раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
веснавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да вясны. Веснавыя дні. Веснавыя кветкі. // Які адбываецца вясной. Веснавая навальніца. Веснавая сяўба. Веснавыя канікулы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Масля́нкі ’кветкі сон, Pulsatilla Adans.’ Як укр. масля́нка ’таемнік лускаваты, Lathraea squamaria L.’, ’казялец едкі, Ranunculus acer L.’, ’лілея кучаравістая, Lilium martagon L.’, рус. арл. масло ’тс’. Да ма́сла (гл.). Матывацыя; масла ад кароў, якія паядаюць жоўтыя кветкі, будзе жоўтае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
круго́м, прысл. і прыназ.
1. прысл. 3 усіх бакоў.
К. лес.
К. людзі.
2. прысл. Робячы кругавы рух.
Абляцець к.
Павярнуцца к.
3. прысл. Поўнасцю.
К. вінавата.
4. прыназ. з Р. Вакол каго-, чаго-н.
К. хаты растуць кветкі.
К. лесу поле.
Абысці к. стала.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Трыно́ўка ‘шарсцяная прыгожая хустка ў кветкі’ (ДАБМ, камент., 944). Гл. тараноўка ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
павя́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які звяў, завялы. Павялая трава. □ Паддубны спыніўся ля акна, глядзеў у гародчык на павялыя ад расы асеннія кветкі — вяргіні. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падвя́ць, ‑вяне; зак.
Разм. Крыху, злёгку звяць. Кветкі ад гарачыні падвялі. // Крыху злёгку падсохнуць (пра траву). Вось падвяла [трава] крыху.. Трэба скошанае разбіваць, аграбаць. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усця́ж обл., предлог с род. вдоль, вдоль по (чему);
у. даро́гі раслі́ кве́ткі — вдоль доро́ги росли́ цветы́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)