пладая́гадны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з вырошчваннем і апрацоўкай фруктаў і ягад.

2. Прыгатаваны з фруктаў і ягад. Пладаягадныя кансервы.

3. Які дае фрукты і ягады. І.У. Мічурын вывеў звыш 300 гатункаў новых пладаягадных раслін. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагрэсі́ўка, ‑і, ДМ ‑сіўцы; Р мн. ‑сівак; ж.

Разм. Прагрэсіўная аплата за выкананне здзельнай работы звыш нормы. [Рабочы:] — Вось чаго я не магу зразумець? У яго пяты разрад, у Косці — другі, а прагрэсіўку дзеляць. Дзівак! Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

А́рцы-звыш-’. Прэфіксальны элемент. З польск. arcy‑ у якой праз лацінскую з грэчаскай, якая дала архі- (гл.). Брукнер, 6. Побач з выкарыстаннем прэфікса ў запазычаных словах (арцыбіскуп) можна прывесці і ўласна беларускія ўтварэнні з ім: арцыплут (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брашу́ра, ‑ы, ж.

Неперыядычнае выданне ў выглядзе некалькіх збрашураваных лістоў друкаванага матэрыялу аб’ёмам звыш чатырох, але не больш чым 48 старонак, як правіла, у вокладцы. Стол увесь час быў завалены разгорнутымі кнігамі, брашурамі, даведнікамі і сшыткамі. Дуброўскі.

[Фр. brochure.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бухцець ’бурчаць’, бухта ’буркун, буркуха’, бухціла ’буркун, сварлівы мужчына’ (Яўс.). Рус. бухте́ть ’стукаць; бурчаць; гаварыць пустое, балбатаць’, бу́хта ’ілгун’, бухти́ло ’тс’, укр. бухті́ти ’гарэць; глуха гучаць’, польск. buchcić, балг. бу́хтя ’глуха шумець; кашляць’ і г. д. Прасл. *buxъtěti. Утварэнне ад *bux!, *buxati (гл. бу́хаць) з суфіксам *‑ъt‑, вельмі тыповым для гукапераймальных дзеясловаў. Гл. БЕР, II, 94; Рудніцкі, 278. Далейшым утварэннем ад *buxъt‑ з’яўляецца славянскі тып *buxъt‑or‑iti (дзе суфікс *‑or‑ выконвае ўзмацняльную функцыю). Параўн. бел. бухто́рыць ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры піць, ліць’ (Нас.), ’наліваць шмат, без патрэбы, звыш меры’ (Юрч.), бохто́рыць ’наліваць’ (тураў., Выг. дыс.), польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабахту́рываць ’пераліваць праз край, наліваць звыш меры’ (Нас.). Да пера- (гл.) і бухторыць ’праз меру ліць вадкасць’, ’празмерна піць (гарэлку)’, якое ад прасл. *buxъtěti < *buxati < *bux! пры дапамозе суф. ‑or‑ са значэннем паўтаральнасці дзеяння (узнікшага, магчыма, пад уплывам *vъtorъ ’другі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапо́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Зрабіць больш поўным, дадаўшы чаго‑н. звыш таго, што ёсць; папоўніць. Дапоўніць кошык грыбамі. Дапоўніць адказ. □ Рэвалюцыйным заходнебеларускім паэтам удалося падслухаць і дапоўніць народныя песні і балады пра герояў вызваленчай барацьбы. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапо́ўніцца, ‑ніцца; зак.

Напоўніцца, запоўніцца звыш меры. Рэчка перапоўнілася. Страўнік перапоўніўся. // перан. Стаць поўнасцю ахопленым, празмерна напоўненым якімі‑н. пачуццямі, перажываннямі і пад. Сэрца перапоўнілася радасцю. □ Чулае дзіцячае сэрца перапоўнілася болем да краю. Якімовіч.

•••

Чаша цярпення перапоўнілася гл. чаша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапо́ўнены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапоўніць.

2. у знач. прым. Напоўнены, запоўнены звыш меры. Перапоўненая зала. □ У перапоўненым класе было цяжкае паветра. Колас. Мядзведзеў пасмактаў муштук, потым ткнуў яго разам з патухлай цыгаркай у перапоўненую попельніцу. Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

харчразвёрстка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Харчовая развёрстка — сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў у Савецкай дзяржаве ў 1919–21 гг., паводле якой сяляне абавязаны былі здаваць дзяржаве па цвёрдых цэнах усе лішкі сельгаспрадуктаў, што заставаліся звыш нормы, устаноўленай на асабістае спажыванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)