Ля́хаўка бе́лая ’нівянік звычайны, Leucantheum DC. vulgare Lam’, (віц., Кіс.). З ⁺беляхаўка ’белы’ — пераклад лац. назвы, якая са ст.-грэч. λευκανθής ’белы, сівы’. Параўн. рус. алан., валаг. белюга, белюшка, укр. білоголовник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прызвыча́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прызвычаіць.

2. у знач. прым. Які стаў прывычкай; прывычны, звычайны. Прызвычаеным рухам .. [жанчына] зняла хустку з галавы, клапатліва развесіла яе на галінках. Лынькоў.

3. у знач. прым. Які прывык да чаго‑н. Прызвычаенае вока заўважала шмат чаго і ў цемры. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штодзённы, ‑ая, ‑ае.

1. Які бывае, адбываецца кожны дзень. Штодзённая гімнастыка. □ Паляванне дало добры адпачынак Міколу ад штодзённага клопату. Краўчанка. Музыка, песні чутны з палаца .. Мучыцца ж бедны думкай штодзённай, Каб голад са свету не звёў. Купала.

2. Звычайны, будзённы. Аўгіня пераапранулася ў сваю штодзённую рабочую вопратку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перастрэл ’рудзянец (барадаўнік) звычайны, Lapsana communis L.’ (маг., Кіс.; Дэмб. 1); перастрэл, стрэльні ’сумнік залацісты, Solidago virgaaurea L.’ (гродз., Кіс.). Відаць, да пера- і страш. голае, прамастаячае сцябло з суквеццем уверсе нагадвае стралу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыспалі́ты (прыспалі́тый) ’скупы’ (Бяльк.). Відаць, з працпалі́ты ’хітры’ (мсцісл., Падлужны, вусн. паведамл.), што ад ст.-бел. посполитый (гл. паспаліты) з польск. pospolityзвычайны’ з заменай прыстаўкі, аднак змену ў семантыцы цяжка вытлумачыць. Далей гл. паспо́л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нарма́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае нормам. Нармальны атмасферны ціск. Нармальныя памеры. // Звычайны, прывычны. Нармальная работа. □ Вестка [пра забойства Юркевіча] выбіла .. [Любу] з нармальнай каляіны штодзённасці. Мурашка. // Натуральны. Нармальны колер скуры. // Разм. Такі, як трэба; добры. Ад лагера да Кромані па нармальнай дарозе не больш дваццаці кіламетраў. Брыль.

2. Псіхічна здаровы. Нармальны чалавек. Прызнаць нармальным.

[Ад лац. normalis — прамалінейны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Мацяжа́нка, матежа́нка ’чобор звычайны, Thymus serpyllum L.’ (лельч., Бейл.), мацержанка ’чабор украінскі, Thymus ucrainicus Klok.’ (гродз., Кіс.), ’мацярдушка звычайная, Origanum vulgare L.’, ’маяран садовы, Majorana hortensis Moench.’ (гродз., Кіс.). З польск. macierzanka ’чабор’. Матывацыя — гл. мацярду́шка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўшэ́да ’неадукаваны чалавек, хам’ (КЭС, лаг.). З польск. powszedni, powszednyзвычайны, штодзённы, будзённы, ардынарны, неэлегантны, нявытанчаны’ ці са ст.-бел. повшед‑ ний, повшедный ’паўсядзённы’ (1552 г.), якое са ст.-польск. powszedni ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 194).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярэ́кулі ’від ткання’ (Ян.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад пярэ́куль ’перакульваючыся, куляючыся’ (Шат.; ашм., Стан.), пярэ́кулам ’перавалам’ (Нас.), што да куля́цца, куля́ць (гл.); магчыма, пры тканні парушаецца звычайны парадак дзеяння. Гл. таксама пераку́лам ’дагары нагамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

при́нятый

1. прич. прыня́ты; (взятый) узя́ты; (подхваченный) падхо́плены, падхва́чаны;

2. прич. (встреченный) сустрэ́ты, узя́ты; см. принима́ть 1, 2;

3. прил. прыня́ты; заве́дзены; (общепринятый) агульнапрыня́ты; (обычный) звыча́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)