пазастава́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -тае́цца; -таёмся, -таяце́ся, -таю́цца; зак.
1. Застацца дзе-н., не пакінуць якога-н. месца — пра ўсіх, многіх.
Дзяўчаты пазаставаліся працаваць у вёсцы.
2. Не перастаць быць якім-н. — пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.
Дзверы пазаставаліся адчыненымі.
3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Захавацца, уцалець — пра ўсё, многае.
Усюды пазаставаліся сляды.
4. Апынуцца ў якім-н. стане — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.
Дзеці пазаставаліся сіротамі.
5. Апынуцца ззаду — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.
Фізічна слабыя пазаставаліся ззаду.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
засе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; пр. засеў, ‑ла; зак.
1. Усесціся дзе‑н. зручна, надоўга. Засесці з сябрамі за стол. □ [Кулагін] засеў у сваім кабінеце і пачаў падпісваць нейкія паперы. Гаўрылкін. // за што і з інф. Надоўга і старанна заняцца чым‑н. [Эрна] паслухала бацьку, засела за падручнікі, а праз паўгода здала экзамены. Навуменка. Верамейчык засеў вывучаць вынікі абедзвюх гаспадарак за мінулы год. Дуброўскі.
2. Разм. Надоўга застацца дзе‑н. (жыць, працаваць і пад.). Засесці на ўсё жыццё ў роднай вёсцы. // Адстаць у вучобе. Засесці ў другім класе.
3. Схавацца ў засадзе, заняць пазіцыю для абароны або нападу. Засесці ў акопах. □ Дзенісенка ўзяў кулямёты, усіх аўтаматчыкаў і з вечара засеў у Новым Сяле. Брыль.
4. Разм. Завязнуць, загрузнуць у чым‑н., спыніць рух. Самазвал ірвануўся ўперад, але, праехаўшы некалькі метраў, споўз з дарогі і засеў у непралазнай гразі. Лукша. // Глыбока ўвайшоўшы, улезшы ў сярэдзіну чаго‑н., застацца там. Некалькі куль.. уваткнулася ў зямлю, а адна папала якраз у грудзі тэлефаністу і там засела. Чорны. // Зачапіцца, павіснуць на чым‑н. Пагойдваюцца шырокія плечы Адама.., на адтапыраных вушах засеў зялёны велюравы капялюшык. Дамашэвіч. // перан. Разм. Затрымацца, умацавацца ў думках, свядомасці і пад. Трывога за .. дзяўчынку моцна засела недзе ў глыбіні душы. Кулакоўскі.
•••
Засесці ў горле — застацца нявыказанымі (пра словы, крыўду і пад.). [Тышкевіч] хацеў .. сказаць штосьці вясёлае, смешнае, але словы заселі ў горле, бо людзі сядзелі панурыя, і гэта толькі зараз кінулася ў вочы. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́рань, ‑рня, м.
1. Разумова абмежаваны, тупы чалавек. [Паўлінка:] Дурню плюнь у вочы, а ён скажа: дождж ідзе! Купала. Выйшаў дурань з лесу і забыўся, па што яго браты паслалі. Якімовіч. Дурню агню ў рукі не давай. З нар. // Ужываецца як лаянкавае слова. — Тфу, дурань! — аблаяў сам сябе Сцёпка і дадому пайшоў. Колас. // Уст. Юродзівы.
2. (толькі з адмоўем: не дурань); у знач. вык., з інф. Разм. Майстар на што‑н., ахвотнік да чаго‑н. Не дурань паспаць. Не дурань паесці.
3. Адзін з відаў гульні ў карты. Вечарамі зімой збіраліся малінаўцы да каго-небудзь на вячоркі, бесперапынна курылі і рэзаліся ў карты — у воза або ў дурня. Чарнышэвіч.
•••
Застацца ў дурнях гл. застацца.
Знайшоў (знайшлі) дурня гл. знайсці.
Набіты дурань — пра вельмі тупога, абмежаванага чалавека, няздольнага разважаць, думаць.
Няма дурняў гл. няма.
Пакінуць у дурнях гл. пакінуць.
Пашыцца ў дурні гл. пашыцца.
Строіць дурня гл. строіць.
Шукаць дурняў гл. шукаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уцале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Застацца цэлым, непашкоджаным, не разбурыцца. Сяло ўцалела, не было відаць ніводнай спаленай хаты, каля сцен хат весела зелянелі клёна, ліпы і вастраверхія ігрушы. Мележ. Дом гэты, адзін з нямногіх у цэнтральнай частцы горада, уцалеў пасля варварскіх бамбардзіровак. В. Вольскі. // Аказацца ў наяўнасці, незрасходаваным. Пасядзяць, пагавораць людзі.. ды папросяцца за стол.. Якраз слоік баравічкоў ўцалеў, у гарлачыку мёду трохі. Гроднеў. // Не быць знішчанымі, згубленымі; зберагчыся. Захавалася вельмі мала сатырычных тэкстаў XVII стагоддзя.. Уцалела па некалькі спісаў «Прамовы Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча». Казека. Яны [артысты] падаставалі з матчыных скрыняў, калі яна ў каго ўцалела, кашулі-вышыванкі, шаўковыя каснікі, фартушкі і кофтачкі. Няхай. // Застацца жывым, не загінуць. У рукапашнай схватцы партызаны змялі карнікаў, толькі адзінкі.. уцалелі. Гурскі. Адно думала [жанчына] і адным жыла: як накарміць дзяцей, як зрабіць так, каб уцалелі... М. Стральцоў. // Пазбегнуць чаго‑н., не падвяргацца чаму‑н. Уцалець ад суда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзе́ржацца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Разм.
1. Устаяць на месцы, захаваць раўнавагу, не ўпасці. У галаве.. [парабчыхі] ад слабасці закружылася, яна не магла адзержацца на вышках. Чорны. Голас старога ўзняўся ад дрыжання, у нейкім адчаі ён падняў уверх галавешку і з усяе сілы выцяў ёю па галаве Хвядзька. Той захістаўся і не адзержаўся на нагах. Лобан.
2. Застацца дзе‑н., прабыць; затрымацца. Жаўнеры нядоўга адзержаліся ў нашым краі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пралета́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пралетарыя, пралетарыяў. Пралетарская рэвалюцыя. Пралетарская партыя. Пралетарская ўлада. □ Справа адбываецца так, што грамадзянская вайна пачалася як спроба сутычкі з імперыялізмам, якая даказала, што імперыялізм згніў абсалютна і што ўзнімаюцца пралетарскія элементы ўнутры кожнай арміі. Ленін. // Уласцівы пралетарыю, пралетарыяту. Пралетарская культура. □ Уласны домік, гарод, садок, дзеці адарвалі яе ад рабочай сям’і. Але ж павінен быў застацца ў жанчыны рабочы, пралетарскі гонар. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захава́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Не прапасці, не знікнуць; застацца ў наяўнасці. Цяпер жа дрэвы парадзелі, і ўвесь парк прасвечваўся з аднаго канца ў другі... Захаваўся толькі барок на адным з узгоркаў. Хадкевіч. Аб жыцці і творчасці Паўлюка Багрыма захавалася мала дакументальных звестак, нічога пэўнага не могуць сказаць яго землякі. С. Александровіч. // Не змяніцца, застацца ў ранейшым стане. — Дзіўна, як голас .. у чалавека захаваўся. Чорны. // Застацца ў каго‑н., пры кім‑н.; не страціцца. Я ля брамкі стаю. Прыглядаюся пільна і строга. Штосьці ўсё ж захавалася, штось пазнаю Ад таго птушаняці малога. Гілевіч. // перан. Утрымацца ў памяці, запомніцца. У галаве цьмяна захаваліся толькі некаторыя эпізоды [сустрэчы з Данутай]. Карпюк. У мяне трывала захаваліся ў памяці вялікі луг з густой і высокай травой і дубы на беразе Сажа. Шамякін.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не папсавацца, не пашкодзіцца. Бульба ў склепе добра захавалася.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не прайсці, не страціцца (пра пачуцці, настрой). І хоць часу прайшло багата і абое яны сталі не такія, якімі былі шмат гадоў назад, але ж колішняя прыязнасць захавалася. Новікаў. Ваяўнічы, прыўзняты настрой захаваўся ў Міхала і назаўтра. Карпаў.
4. Разм. Размясціцца так, каб другія не маглі ўбачыць, знайсці; схавацца. Па бацькавых старых плячах Гуляў бізун белапаляка... Са страхам жудасным у вачах Сын захаваўся й горка плакаў. Чарот. // Стаць нябачным або малапрыметным сярод чаго‑н., у чым‑н. Рады бярозавых крыжоў.. амаль што захаваліся ў густых зялёных травах. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асы́пацца, ‑плецца; зак.
1. Адваліўшыся, разваліўшыся, асунуцца ўніз. Цяпер ён [мурашнік] даходзіў да другога сука. І раптам асыпаўся, аб’ехаў. Чорны. Толькі пабелка на ёй [вежы] з гадамі асыпалася, і вежа выглядае цяпер чырвонай. Краўчанка.
2. Апасці (пра лісце, зерне і пад.). Асыпаліся пялёсткі вяргіні. // Застацца без лісця, пялёстак; агаліцца. Пасох верас, парудзела папараць, не адскочыла нават ад зямлі, асыпаўся багун і ягаднік. Пташнікаў.
асыпа́цца, ‑а́ецца; незак.
1. Незак. да асы́пацца.
2. Зал. да асыпа́ць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́жыць 1, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; зак.
Застацца жывым пасля цяжкай хваробы, ранення і пад. Хворы выжыў. □ Таполі абламала [бура] голле, паздзірала кару, але таполя выжыла — шуміць во і шуміць. М. Стральцоў. Марылін Манро нейкім цудам пашанцавала выжыць у гэтым пекле эксплуатацыі, нажывы і бізнесу. Новікаў.
•••
Выжыць з розуму — страціць памяць, здольнасць усведамляць.
вы́жыць 2, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; зак., каго-што.
Прымусіць пакінуць свой дом, месца працы і пад.; выгнаць адкуль‑н. Выжыць з хаты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нака́з, ‑у, м.
1. Павучальнае настаўленне. Бацькоўскі наказ. □ Маці сама дала наказ быць не горшым, чым дзеці ў добрых людзей... Брыль.
2. Загад або распараджэнне. [Антанюк:] — Сувязной, якую мы паслалі ў Казюры да Марыны, я даў наказ: пастарацца ўгаварыць малодшага [сына] застацца з маці. Шамякін.
3. Дзяржаўны акт, у якім змешчаны інструкцыі аб выкананні загаду, распараджэння. Наказ Савета Працы і Абароны. // Пажаданні, патрабаванні і задачы, якія выказваюцца выбаршчыкамі свайму дэпутату ў вуснай ці пісьмовай форме.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)