прыла́дзіць сов.

1. прила́дить, приде́лать; пристро́ить;

п. замо́к да дзвярэ́й — прила́дить (приде́лать) замо́к к две́ри;

п. агло́блю да сане́й — прила́дить огло́блю к саня́м;

2. (расположить что-л. по отношению к чему-л.) приста́вить;

п. ле́свіцу да чаго́е́будзь — приста́вить ле́стницу к чему́-л.;

3. (сделать соответствующим по размерам) подогна́ть, пригна́ть;

п. ра́му да акна́ — подогна́ть (пригна́ть) ра́му к окну́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адамкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

1. Адчыніць што‑н. замкнёнае. Адамкнуць дзверы. // Зрабіць незамкнёным, адкрыць. [Гаўрусь Каляда] адамкнуў вялізны замок, выняў абадок са скабы, і скрыпучая палавіна гуменных варот адчынілася. Брыль.

2. Зняць прымкнутае. Адамкнуць штык (ад вінтоўкі).

3. перан. Зрабіць вядомым тое, што раней скрывалася, утойвалася; раскрыць. Дагадваецца войт, што Папас і ёсць той ключ, якім можна адамкнуць месца туляння дзеда Талаша. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здараве́нны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Высокага росту, моцнага целаскладу; дужа здаровы (пра чалавека). Першы сусед, які прыйшоў пабачыцца з .. [Антосем] быў Яўхім Мядзведзь, дужы, здаравенны мужчына, заядлы паляўнічы. Чарнышэвіч. Тарпак быў здаравенны, грудасты, шыракаплечы, і яго «пярэпалахі» выклікалі агульны смех. Колас.

2. Вельмі вялікі; велізарны (пра рэчы, прадметы). Гумно здаравеннае. Зірнеш на ніз — ледзь не закружыцца ў вачах. Брыль. На варотах вісеў здаравенны, кавальскай работы, замок. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сляса́к ‘прыстасаванне ў выглядзе рычажка ў клямцы, пры дапамозе якога адчыняюцца і зачыняюцца дзверы’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк., Жд. 2, Янк. 2), сляса́к, сліса́к, слейса́к ‘тс’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), слю́сак ‘тс’ (ТС), сюды ж сляса́к (сліса́к) ‘дошчачка або пучок саломы, якія ўстаўляюцца ў прарубку ў бярозе для стоку бярозавага соку’ (Бяльк.), сліса́к ‘шабля’ (Шымк. Собр.). З польск. ślosak, ślusak, szlisak ‘рычажок у клямцы’. У польскай, відавочна, з ням. Schluß ‘затвор, затычка’, Schlossзамок, засоў’; гл. Варш. сл.; ЕСУМ, 5, 313. Аднак значэнне ‘шабля’, гл. таксама слісачок ‘жалезца, пры дапамозе якога паварочваецца засоў’ (Шымк. Собр.), робіць гэтую этымалогію праблематычнай. Параўн. і літ. slė́sna ‘ступня, плюсна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

начапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак., што.

1. Накінуўшы, замацаваць; павесіць, навесіць. Начапіць вяроўку на рогі. Начапіць ручнік на кручок. □ Аксён падымае біч, выходзіць на двор, каб начапіць на цапільна. Колас. [Дзед] хуценька павярнуўся тварам да будкі і дрыжачымі рукамі начапіў на дзверы замок. Галавач.

2. Разм. Надзець што‑н., прымацаваўшы, прывесіўшы да чаго‑н. Начапіць партупею. Начапіць наган на пояс. □ Бабка начапіла старыя акуляры з ніткамі замест аглобелек. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., што.

1. Павесіць, прымацаваўшы да чаго‑н. або надзеўшы на што‑н. Навесіць шторы. Павесіць замок. □ У святочныя дні дзед важна чысціў свае боты, потым яшчэ важней цёр мелам свае медалі і, навесіўшы іх на грудзі, урачыста ішоў на станцыю. Лынькоў. Цесляры нібы знарок у першую чаргу падагналі падаконнікі, вушакі, уставілі новенькія рамы, павесілі дзверы. Шамякін.

2. У спартыўных гульнях — накіраваць мяч у бок варот або падняць над сеткай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сакрэ́т I, -ту м., в разн. знач. секре́т;

трыма́ць у ~рэ́це — держа́ть в секре́те;

с. вынахо́дніка — секре́т изобрета́теля;

с. по́спеху — секре́т успе́ха;

замо́к з ~тамзамо́к с секре́том;

назна́чыць салда́та ў с.воен. назна́чить солда́та в секре́т;

с. палішыне́ля — секре́т полишине́ля;

не рабі́ць ~ту — (з чаго) не де́лать секре́та (из чего)

сакрэ́т II, -ту м., физиол. (вещество) секре́т;

с. шчытападо́бнай зало́зы — секре́т щитови́дной железы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упусці́ць, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак.

1. каго-што. Даць увайсці каму-, чаму-н. куды-н.

У. пасажыраў у вагон.

У. холад у хату.

У. каплі ў нос (уліць).

2. каго-што. Выпадкова не ўтрымаць.

У. канец вяроўкі.

3. каго (што). Мімаволі даць магчымасць каму-н. уцячы, схавацца і пад.

У. зайца.

4. перан., што. Прапусціць, не выкарыстаць што-н. своечасова.

Ён свайго не ўпусціць.

У. магчымасць.

У. выпадак.

5. што. Уставіць у выразанае, паглыбленае месца.

У. замок у дзверы.

|| незак. упуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. упу́ск, -у, м. (да 1 знач.) і упуска́нне, -я, н. (да 1 знач.); прым. упускны́, -а́я, -о́е (спец.).

У. клапан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

углово́й

1. мат., техн. вуглавы́;

углово́е ускоре́ние вуглаво́е паскарэ́нне;

углово́й ра́диус вуглавы́ ра́дыус;

2. (находящийся на углу) рагавы́;

углово́й дом рагавы́ дом;

углово́й магази́н рагавы́ магазі́н;

3. (находящийся в углу) ку́тні, куткавы́;

углова́я ко́мната ку́тні (куткавы́) пако́й;

углово́й стол ку́тні (куткавы́) стол;

4. (имеющий форму угла, согнутый под углом) вуглавы́;

углово́е желе́зо вуглаво́е жале́за;

углово́е соедине́ние вуглаво́е злучэ́нне;

углово́й замо́к плот. вуглавы́ замо́к;

5. спорт. вуглавы́;

углово́й уда́р вуглавы́ ўда́р.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пама́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго-што. Распазнаючы, даследуючы, пакратаць каго‑, што‑н. Нупрэй памацаў рукою Панаса. — Ён жывы яшчэ. Ён толькі абамлеў. Колас. Карніцкі нахіліўся, памацаў дрот рукою, прамовіў здаволена: — Будуць свае цвікі! Паслядовіч. [Валя] падышла, памацала замок і невядома колькі часу стаяла каля дзвярэй, стомленая і спустошаная... Шамякін.

2. чым і без дап. Пашукаць некаторы час вобмацкам. Юрка памацаў рукой на паліцы і ўзяў кухонны нож. Курто. Сеў [Віця] у трамвай, памацаў у кішэнях — грошай ні капейкі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)