Льга ’можна, магчыма, дапушчальна’, ’магчымасць’ (Нас., Гарэц., Шат., Бір. дыс., ТСБМ, ТС; пух., З нар. сл.; уздз., пух., Сл. ПЗБ), льго ’тс’ (Мал.), смал. ’паслабленне’, рус. арханг. ’сіла, моц’. Да ільга́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ця ’матка’ (Пан. дыс.). Да ма́ці1 (гл.). Нязвыкласць канчатка ‑і ў наз. ж. р. прывяла да мены яго на ‑я, таму што форма маці разумелася ва ўшацкіх гаворках як Р. скл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Медлік ’бабка з 30 снапоў’ (бяроз., Выг. дыс.). Да мэндлік (гл.). Мена ‑эн‑ у ‑e‑ у выніку «гіперправільнасці» (фанетычная адаптацыя польскіх лексем з насавым ę); параўн. польск. świętoбел. бяроз. сьве́то ’свята’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лужы́шча1 ’поле, дзе раней было балота’ (навагр., Жыв. сл.). Да лу́жа (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 159).

Лу́жышча2 ’поле на месцы ўзаранага лугу’ (Прышч. дыс.). Да луг1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мо — усечаная форма ад можа, можы, можэ ’магчыма, мабыць’ (ТСБМ, Жд. 1, Кліх, Бір. дыс., Гарэц., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), выкліканая неабходнасцю адрознення мадальнага слова ад дзеяслова 3‑й ас. адз. ліку (можа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міндру́к ’свіны страўнік’ (тураў., Выг. дыс.; ТС). З польск. minderak, miderak ’скураны фартух’, ’ліф, гарсэцік’, якое з ням. Mieder ’тс’. Суфікс, як у ⁺каўбу́к, бар. каўбу́х ’страўнік жывёлы’, драг. тэ́льбух ’вялікі жывот’, ’страўнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыжда́ць ’дажыць да таго часу, пакуль здзейсніцца якое-небудзь жаданне, ажыццявіцца жаданае; дачакацца’ (ТСБМ, Бір. дыс., Вяр.), прыжда́ты, пріжда́цца ’тс’ (Бяльк.; кам., Жыв. НС). Прэфіксальнае ўтварэнне да слаба зафіксаванага ждаць (гл.) < прасл.*žьdati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́нта1, ме́тка, мэта, мянта́, мянця́ ’мянташка’ (Зн. Мікуц.; ДАБМ, к. 264; Смулкова, Słown.; пруж., Выг. дыс., Сл. ПЗБ), ’мешалка’ (Сл. ПЗБ), ’балбатун, брыдотны’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. літ. meñtė, mentė̃, menčia ’лапатка, якой капаюць бульбу, мяшаюць (раствор) і інш.’, mentẽlė ’мянташка’ (Атрэмбскі, Gr., 2, 48; Урбуціс, Baltistica, 5, 65; Лекс. балт., 39–40; Грынавяцкене, LKK, 16, 183; Лаўчутэ, Балтизмы, 37). Сюды ж метава́ць ’вастрыць касу’ (Бір. дыс.), хойн. мянтава́ць (Мат. Гом.), мента́ць ’тс’ (ТС).

Ме́нта2 ’мята вадзяная, Mentha aquatica L.’ (маг., Кіс.). Відаць, паланізм. Параўн. польск. mięta ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абме́ці ’аўсяная мякіна’ (Янк. I), абмецце ’зерне нізкага гатунку’ (Янк. I), абмёты ’самая дробная салома, якая застаецца пасля малацьбы’ (Выг. дыс.), абмеціца ’мука з пяском, якая абмецена навакол мельнічнага каменя’ (Нас. Доп., КЭС). Гл. амёты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́сеўкі (БРС, Касп., Жд., 1, Інстр. I, Інстр. III, Бес.), ’высеўкі, чыстае крупяное зерне’ (Выг. дыс.), висевки ’высеўкі’ (Ліс.). Рус. высевки, укр. висівки, польск. wysiewki, чэш. дыял. výsevek. Ад высеваць (гл. сеяць) з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)