Ды́ля ’адна з дзвюх рам варштата’ (Сцяц.), ’тоўстая дошка’ (БРС, Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.; Шатал.: дыль). Запазычанне з польск. dyl ’бэлька, брус, распіленае ўздоўж бервяно; тоўстая дошка’. Параўн. ст.-бел. дыль, дылъ ’тоўстая дошка’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч., 103). Польск. слова з ням. Diele (параўн. Слаўскі, 1, 185). Вытворныя: ст.-бел. дилеванье, дылеванье, дылованье, дылеваный, одылеваный (Булыка, там жа), бел. дылёўка ’тоўстая дошка’ (гэта апошняе ці не з польск.?; параўн. польск. dylować, dylowanie).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

устано́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для ўстаноўкі чаго‑н. Установачная шруба. Установачная дошка.

2. Які дае ўстаноўку (у 3 знач.), прынцыпова важны. Установачныя тэзісы. Установачны артыкул.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бязу́мінка ’тонкая дошка’. Гл. базу́манка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дылёўка ’тоўстая дошка’. Гл. ды́ля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лядзя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Абл. Дошка або скрынка з абледзянелым дном для катання зімой з горак. На санках, лядзянках — Грамадка дзяцей. Журба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налама́цца, ‑ламлюся, ‑ломішся, ‑ломіцца; зак.

1. Разм. Налаўчыцца рабіць што‑н. — Добрая будзе настаўніца. — Ага, казалі, што ўжо наламалася. Чаму, прынаровіцца. Ермаловіч.

2. Даць трэшчыну. Дошка наламалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зваля́лы, ‑ая, ‑ае.

Які доўга ляжаў без выкарыстання; заваляшчы. — Навошта ж, Адам, нясеш ты сыры канчур, ды яшчэ няструганы? Няўжо не бачыш, што дошка звалялая, забітая пяском? Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лешч, ляшча, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з плоскім целам. Вільнуўшы некалькі разоў бліскучым хвастом, ля маёй лодкі вынырнуў шырокі, як дошка, лешч і лёг на бок. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караба́ты, ‑ая, ‑ае.

Няроўны, скрыўлены, пагнуты. Карабатая дошка. Карабатая паверхня. □ Шумяць дубы, і хвоі, і бярозы, На ўсход паволі хвалі коціць Свіслач, І вербы карабатыя над ёю віснуць. Пушча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашчапа́цца, ‑аецца; зак.

Раскалоцца на часткі, на шчэпкі. Палена пашчапалася. Дошка пашчапалася. □ Вось, вось, здаецца, шыбане пад адхон паравоз, пашчапаюцца колы на крыжавінах ці ў пух разляцяцца стрэлкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)