спадзява́нне, ‑я, н.
Чаканне нечага, што павінна адбыцца, здзейсніцца, надзея на што‑н. У гэтай усмешцы былі і просьба, і раскаянне, і спадзяванне на нешта добрае і вялікае. Гамолка. Знікалі ўсе .. добрыя намеры і спадзяванні [Рыгора] пабудаваць сям’ю. Краўчанка. // Пра чалавека, на якога спадзяюцца, ускладаюць свае надзеі. І засталася б у маім жыцці Ты лепшай марай, лепшым спадзяваннем. Макаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыкло́н, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у. Віхравы рух атмасферы з паніжэннем атмасфернага ціску ад перыферыі да цэнтра віхру. Цыклон нясе з сабою дождж ці снег, антыцыклон — добрае надвор’е. «Маладосць». // Бура, ураган. Над Беларуссю праносіліся моцныя цыклоны з трывожнымі выбухамі грому. Хведаровіч.
2. ‑а. Апарат, заснаваны на выкарыстанні сіл інерцыі, прызначаны для ачысткі паветра ці газу ад узважаных у іх цвёрдых часцінак.
[Ад грэч. kykléō — кручуся.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пого́да ж. надво́р’е, -р’я ср., мн. нет;
плоха́я пого́да дрэ́ннае надво́р’е;
хоро́шая пого́да паго́да, до́брае надво́р’е;
в хоро́шую пого́ду у паго́ду, до́брым надво́р’ем;
◊
ждать у мо́ря пого́ды сядзе́ць ды на не́ба глядзе́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ху́доI сущ. лі́ха, род. лі́ха ср., мн. нет, зло, род. зла ср., мн. нет;
◊
нет ху́да без добра́ посл. лі́ха без дабра́ не быва́е; няма́ лічо́га ліхо́га, каб на до́брае не вы́йшла.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
се́яць, се́ю, се́еш, се́е; сей; се́яны; незак. што.
1. і без дап. Раскідваць насенне на падрыхтаваную для сяўбы глебу.
С. пшаніцу.
2. перан. Распаўсюджваць сярод людзей якія-н. думкі, настрой і пад. (высок.).
С. разумнае, добрае, вечнае.
С. веру ў лепшае жыццё.
3. Тое, што і прасейваць.
С. муку.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра дробны дождж, снег: ісці.
Цэлую раніцу сеяў дождж.
5. Засяваць (якую-н. плошчу зямлі; разм.).
С. поле пад лесам.
|| зак. пасе́яць, -се́ю, -се́еш, -се́е; -се́й; -се́яны (да 1 і 2 знач.).
|| наз. се́янне, -я, н. і пасе́ў, -се́ву, м. (да 1 знач.).
Сеянне дрэнных чутак.
Сеянне мукі.
Пасеў азімых закончаны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ру́бы толькі мн. л., экспр. ’добрае, святочнае адзенне’ (драг., З нар. сл.), параўн. ст.-бел. роубие альбо хоусты (XV ст., Карскі 2-3, 23). Рус. руб, ру́ба ’грубае адзенне, лахманы’, н.-луж. rub ’адзенне, саван’, серб.-харв. ру̏ба ’адзенне’, балг. ру́ба ’тс’. Усходне- і заходнеславянскія словы традыцыйна ўзводзяць да прасл. *rǫbъ, rǫbiti (Фасмер, 3, 510; Чарных, 2, 125), гл. руб. Балгарскае слова лічаць запазычаннем праз тур. ruba ’адзенне’ з іт. roba ’тс’, якое са ст.-в.-ням. і ст.-н.-ням. roub ’здабыча’, ням. Raub ’грабеж’. Адтуль жа і серб.-харв. ру̏ба ’адзенне’, рум. rubă ’лахман’, алб. rub ’ручнік’ (БЕР, 6, 331–332).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
глу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. тлух, ‑ла; незак.
1. Траціць здольнасць чуць, станавіцца глухім. Глухнуць ад выбухаў.
2. Заціхаць, станавіцца нячутным (пра гукі). Гулкі стрэл коціцца па Прыпяці і глухне ў прыбярэжных травах і чаротах. Колас. // Пераставаць дзейнічаць, працаваць (пра механізмы). Матор глухне.
3. Зарастаць, дзічэць. Пасевы глухнуць ад пустазелля.
4. перан. Паступова слабець або знікаць. З цягам часу пачуцці глухнуць. // Прыціхаць, канчацца. Бой глухне. □ За тыдзень добрае пагоды Праходзіць, глухне касавіца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зго́да ’лад’. Рус. сго́да ’шчасце’ (Даль), укр. зго́да, польск. zgoda, чэш. shoda, славац. zhoda ’лад’, н.-луж. zgoda ’добрае надвор’е’, славен. zgọda ’выпадак’, серб.-харв. зго̏да ’выпадак, умова, зручнасць’, балг. зго̀да ’зручныя абставіны, выпадак’, ’згода’, макед. згода ’зручнасць, выпадак’. Ц.-слав. (серб.) съгода ’выпадак’ (Міклашыч, Lex. palaeosl., Данічыч). Ст.-рус. згода (1493 г., у «польск. справах») ’умова, згода’. Ст.-бел., ст.-укр. згода ’мір’ (Сінаніма). Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова sъ‑god‑i‑ti (sę) (гл. год, гадзіцца), які меў шырокае кола значэнняў, у тым ліку ’згаджацца, быць падыходзячым, трапляцца’. Бел. значэнне ўказвае, верагодна, на польск.-укр. бел.-славац. арэал, магчыма, хаця і не абавязкова пад польск. уплывам ці з польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
воспита́ние
1. (действие) в разн. знач. выхава́нне, -ння ср.;
воспита́ние дете́й выхава́нне дзяце́й;
взять на воспита́ние ребёнка узя́ць на выхава́нне дзіця́;
воспита́ние во́ли выхава́нне во́лі;
2. (общее развитие, образование) выхава́нне, -ння ср.;
хоро́шее воспита́ние до́брае выхава́нне.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
субясе́днік, ‑а, м.
Той, хто бяседуе, вядзе гутарку з кім‑н. Кузьма быў надзвычай прыемным субяседнікам, умеў добра расказваць і шчыра смяяцца. Хведаровіч. А мо яго, Антона, таму і цягне ў Вуглы, што там перад ім заўжды ёсць смелы і шчыры субяседнік, якому няма чаго таіць ад яго... Савіцкі. [Анэля] ўмела супакоіць і суцешыць. Ад маці была ў яе жаноцкасць і асаблівая мяккасць. І яшчэ было ў ёй тое добрае какецтва, якое так умее ўзвысіць субяседніка ва ўласных вачах. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)