гусці́цца, ‑ціцца; незак.
Разм.
1. Густа расці, разрастацца. У агародчыку перад вокнамі чарнела вяргіня і гусцілася каля сцяны і плоту мята. Чорны.
2. Згушчацца, станавіцца непраглядным. Змрок гусціўся. Хмары гусціліся на небасхіле.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзя́тлавіна, ‑ы, ж.
Дзяцеліна, дзяцельнік. Трава расла ля самых каляін, густа бялелі галоўкі дзятлавіны, пахла мятай і рамонкамі. Хадкевіч. Пад мордай у каня ляжала зялёная прывялая дзятлавіна, але ён не еў. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жывапло́т, ‑а, М ‑лоце, м.
Рад густа пасаджаных дрэў або кустоў, якія ўтвараюць плот. Абапал старой, брукаванай дарогі выраўнялася, як на чыгунцы, высокія елкі, утварыўшы жываплот, за якім стаялі прысадзістыя яблыні. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дурнап’я́н, ‑у, м.
Ядавітая травяністая расліна сямейства паслёнавых з дурманлівым пахам. Перад хатай, дзе ў агародчыку да вайны Вольга вадзіла кветкі — мальвы, вяргіні, півоні, цяпер яшчэ густа буялі каструбаватыя калючыя кусты дурнап’яну. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раса́днік, ‑а, м.
1. Спецыяльная скрынка з зямлёй для вырошчвання расады.
2. Месца, дзе вырошчваюць маладыя расліны, расаду. Хаты разбегліся ў бакі і.. на пляц пазіраюць нясмела з-за густа зачастаколеных расаднікаў. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штыке́ты, ‑аў; адз. штыкет, ‑а і ‑у, М ‑кеце, м.
Тое, што і штыкетнік. [Сад] абгароджаны штыкетамі і густа абсаджаны елкамі. Пальчэўскі. Перад вокнамі зрабіў палісаднічак, паставіў штыкеты, а каля веснічак пасадзіў бярозку. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ По́хлапні ’моцныя, густа сплеценыя лапці з анучамі да кален’ (Сержп., Отч., 5; паўн.-усх., КЭС). Да пахлапень (гл.), паводле тыповай мадэлі, параўн. пыхрясьні ’прыгожыя лыкавыя лапці’, шчарбаты ’лапці, якія складаліся толькі з падэшвы’ і пад. Падрабязней пра назвы абутку гл. Мацкевіч, Грынавяцкене, БЛ, 43, 3–19, а таксама Вахрас, Наим. об., 29.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
брусні́чнік, ‑у, м.
Зараснік дробнай кустовай расліны, на якой растуць брусніцы. Пад ялінамі быў сухі ўзгорак, на якім густа разрасліся верасы, папараці і бліскучы бруснічны. Лынькоў. Кропелькамі крыві стракацяць у бруснічніку кіслыя ягадкі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плот, ‑а, М плоце, м.
Агароджа вакол чаго‑н. Вось і ферма. Дзве доўгія будыніны і адгароджаны плотам двор. Марціновіч.
•••
Жывы плот — густа пасаджаныя дрэвы або кусты, якія ўтвараюць агароджу.
Плот гарадзіць гл. гарадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сітнёг, ‑нягу, м.
Тое, што і сітнік. [Рэчка] нешырокая, з нізкімі берагамі, якія густа зараслі яварам, сітнягом і чаротам. Якімовіч. Пад алешынай, узарваўшы стальную роўнядзь вады, пляснуў шчупак і зялёнай стралой мільгануў у сітнёг. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)