невыка́зны, ‑ая, ‑ае.

Такі, што цяжка або немагчыма выказаць, перадаць словамі. Усюды зялёная, сонечная вясна, усюды — хараство, прыгажосць невыказная. Сачанка. Другі раз у гэтым верасні я адчуў невыказную радасць. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недове́рие ср. недаве́р’е, -р’я ср., недаве́р, -ру м.;

вы́разить (кому) недове́рие вы́казаць (каму) недаве́р’е;

с недове́рием з недаве́р’ем.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ушанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак.

1. каго-што. Выказаць пашану, павагу каму-, чаму-н.

У. чыю-н. памяць.

У. сваёй прысутнасцю.

У. памяць мінутным маўчаннем.

2. каго (што). Урачыста павіншаваць у сувязі з чым-н.

У. юбіляра.

|| незак. ушано́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. ушано́ўванне, -я, н.

|| наз. ушанава́нне, -я, н.

Ваенныя ўшанаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́казацца, ‑кажуся, ‑кажашся, ‑кажацца; зак.

1. Выказаць, выкласці сваю думку, погляды, пачуцці і пад. Хто хоча выказацца? □ Папас разумее, што трэба даць выказацца ўсім, хто жадае, і ён спакойна слухае, занатоўвае што-нішто сабе на паперку. Галавач. // за каго-што або супроць каго-чаго. Выявіць свае адносіны пры абмеркаванні чаго‑н. Выказацца за ўнесеную прапанову.

2. Закончыць выказванне, выказаць усё; выгаварыцца. [Паліна] з прытоенай хітрасцю чакала, што Ніна не стрымаецца, выкажацца перад ёю да канца. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашаламані́ць, ‑маню, ‑моніш, ‑моніць; зак., каго.

Абл. Тое, што і ашаламіць. Трапятун са скуры лузаецца, каб ашаламаніць вас патокам слоў і ў той жа час не выказаць ніводнай свае думкі. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наска́рдзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак., на каго, каму і без дап.

Разм. Выказаць каму‑н. сваю скаргу; паскардзіцца. Паскардзіцца на брата. □ Мала таго, што [Янук] наманіў, дык яшчэ і маці наскардзіўся. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабедава́ць, ‑бядую, ‑бядуеш, ‑бядуе; зак.

1. Выказаць свае скаргі, нараканні. Ладымер з’явіўся дадому сам не свой. Ён пастагнаў у сенцах, паенчыў, пабедаваў і падаўся ў хату. Чорны.

2. Бедаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытаі́ць, ‑таю, ‑тоіш, ‑тоіць; зак.

1. каго-што. Схаваць, скрыць, утаіць. Прытаіць грошы.

2. што. Не выказаць, не раскрыць іншым, захаваўшы ў сабе (думкі, пачуцці і пад.). Прытаіць злосць. Прытаіць страх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прапанава́ць ’заявіць аб жаданні, гатоўнасці дапамагчы’, ’выказаць, унесці прапанову, параіць’, ’даручыць выканаць’ (ТСБМ, Гарэц.). З польск. proponować ’тс’ (Кюнэ, Poln., 89). Польск. з лац. proponere ’тс’ < pro‑ ’перад’ і ponere ’класці’ (Голуб-Ліер, 397).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недаказа́ць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., што і чаго.

Выказаць не да канца, недагаварыць. Ніна падсунулася бліжэй да машыны, крутнула ручку, і тое, што недаказала яна, рашучаю скорагаворкаю дагаварыла за яе машына. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)