сваво́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і сваволіць. Як і ўсе дзеці, ён [Алік] свавольнічае, дакучае непаседлівасцю. Гарбук. Свавольнічаў, маці не слухаў. Дык яна за вушы яго [Сашку] часцяком скубла. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оттаска́ть сов.

1. прост. адцяга́ць, мног. паадця́гваць;

2. (за уши, волосы) разг. накруці́ць ву́шы, пацяга́ць за валасы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Віславухі ’з абвіслымі вялікімі вушамі’ (БРС, КТС, Мядзв., Нас., Касп., Сцяшк.). Укр. вислоу́хий ’тс’, рус. вислоухий: алан. ’глухі’, перм., арханг., кастр., варон., паўдн.-сіб. ’вялы, павольны, някемлівы, нярупны, няўважлівы’. Усходнеславянскае. Да ві́слы (гл.) і ‑ву́хі (гл. вушы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нашчыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Шчыпаючы, набраць, нарваць у якой‑н. колькасці. Нашчыпаць цыбулі. Нашчыпаць шчаўя.

2. што. Разм. Зашчаміць, прышчаміць скуру цела ў многіх месцах. Нашчыпаць шчокі. Нашчыпаць вушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажужжа́ть сов.

1. разг. нагусці́;

2. (наговорить, наболтать) разг. натрубі́ць, нагавары́ць;

нажужжа́ть у́ши (кому) натрубі́ць у ву́шы (каму).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заружаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць ружовым, паружавець. На ўсходзе заружавела неба: канчалася кароткая летняя ноч. Шамякін. // Пакрыцца румянцам. — Разумею, Васіль Цімафеевіч, — збянтэжана адказала жанчына, мімаволі ўстаючы. Маленькія вушы яе крыху заружавелі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насцярожыцца; наструніцца (разм.) □ навастрыць вушы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

запарушы́ць, ‑рушу, ‑рушыш, ‑рушыць; зак., што.

1. Пашкодзіць чым‑н., папаўшым у сярэдзіну. Запарушыць вока. Запарушыць вушы.

2. Прысыпаць, зацерушыць. Снег паспеў запарушыць .. галлё. Лынькоў.

•••

Вока не запарушыць каму — пра ціхага, няшкоднага, бяскрыўднага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вушня́к ’вушак’ (Шатал., Жд., 3, Мат. Гом.). Відаць, мясцовае ўтварэнне ад вушны́ (слуп?), г. зн. які мае ву́шы ’правушыны, выразы і пад.’; цікавай паралеллю да гэтага можа быць серб.-харв. дыял. ушни̑к ’нейкая дэталь’ («уда̏рно у ушњни̑к», СДЗб. 17, 47), польск. uszniak ’пасудзіна з вухам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наву́шнікі, ‑аў; адз. навушнік, ‑а, м.

1. Частка шапкі, якая адкладаецца на вушы, або спецыяльнае прыстасаванне для засцярогі вушэй ад холаду. Міхась ходзіць з голымі рукамі, хоць рукавіцы ў кішэні, грудзіна заўсёды расхрыстаная, у самы вялікі мароз не апусціць навушнікаў у шапцы. Дамашэвіч.

2. Прылада для слухання гукаперадач, якая складаецца з двух слыхавых апаратаў, што надзяваюцца на вушы. Сяргей яшчэ некалькі разоў перадаў пазыўныя, паслухаў і нервова зняў навушнікі. Няхай. Каля стала белагаловы хлапчук круціць дэтэктарны прыёмнік і нешта слухае ў навушніках. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)