мо́цны, -ая, -ае.

1. Трывалы, такі, які цяжка парваць, разбіць, зламаць.

М. лёд.

М. арэх.

2. Здаровы, дужы.

М. арганізм.

3. Устойлівы, трывалы.

Моцныя сувязі.

Моцная дружба.

4. Значны па ступені свайго праяўлення, моцы, велічыні.

М. сон.

Моцна (прысл.) пакахаць каго-н.

5. Не разбаўлены, канцэнтраваны.

М. раствор.

6. Багаты, заможны, з вялікім дастаткам (разм.).

М. гаспадар.

7. перан. Дасведчаны, вопытны, з добрымі ведамі.

М. вучань.

Моцнае слоўца — лаянка, грубыя словы.

|| наз. мо́цнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Чалавек, які вызначаецца практычным падыходам да жыцця, цвярозымі адносінамі да рэальных абставін. Убраны кветкамі быў і вялікі патрэт найвыдатнейшага летуценніка і найвялікшага рэаліста — Леніна. Дубоўка.

2. Прадстаўнік рэалізму ў літаратуры, мастацтве. Пісьменнік-рэаліст. Мастак-рэаліст.

3. У дарэвалюцыйнай Расіі — вучань рэальнага вучылішча.

4. Паслядоўнік сярэдневяковага філасофскага рэалізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грунто́ўны, ‑ая, ‑ае.

Трывалы, глыбокі. Грунтоўныя веды. // Які характарызуецца сур’ёзнасцю, глыбінёй, падрабязнасцю; абгрунтаваны чым‑н. Лабановіч здзівіўся, калі на цэлы рад яго запытанняў вучань даваў дакладныя і грунтоўныя адказы. Колас. Высокі мастацкі густ, добрае веданне рускай, беларускай і ўкраінскай літаратур, а таксама літаратур другіх народаў дазволілі Максіму Багдановічу пісаць тэарэтычна грунтоўныя і цікавыя.. артыкулы. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малодка, моло́дка ’маладзіца, маладуха’ (ТСБМ, Мат. Гом., Бяльк., ТС), малодачка ’тс’ (Кліх, Нар. гом.). Рус. моло́дка ’маладзіца, жанчына, якая нядаўна замужам’, ’нявеста’, ст.-рус. моло́дка ’тс’. Польск. młódka ’маладзіца’, ’маладая (на вяселлі)’, ’галаўны ўбор маладой’. Паўн.-слав. moldъka ’маладзіца’, ’маладая самка’ (з экспрэсіўным значэннем) з суф. ‑ъka, які мае адпаведнік ‑ъkъ для ўтварэння назоўнікаў м. р.: польск. młodek ’малады бычок’, чэш. mládekвучань мельніка, півавара’, ’сябар маладога’. Да малады́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навучэ́нецвучань старшых класаў, слухач сярэдніх навучальных устаноў’ (ТСБМ). Наватвор 30‑х гадоў для перадачы рус. учащийся; упершыню ўведзена ў норму РБС–53 (гл. Лужанін у зб. Слова наша роднае. Мн., 1986, 97), аўтарства прыпісваецца П. Глебку (Маладосць, 1981, 9, 172; Каўрус, Мова народа, мова пісьменніка. Мн., 1989, 219). Ад навуча́цца ’праходзіць курс навучання’, што ў сваю чаргу калькуе рус. обуча́ться ’тс’, якое належыць да сферы канцылярска-адміністрацыйнай лексікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апане́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто выступае на публічным дыспуце, у публічнай спрэчцы з абвяржэннем чыіх‑н. доказаў, палажэнняў і пад. І вось Кухарчыкава дысертацыя гатова. Яна ляжыць у галоўнага апанента, доктара навук, прафесара Мітрафана Іванавіча Сініцкага. Сабаленка. // Наогул той, хто выступае як праціўнік у спрэчцы. Багдановіч быў не так вучань Карскага, як яго паплечнік і апанент. Лойка.

[Ад лац. opponens, opponentis — які пярэчыць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

све́дчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

1. аб чым, пра што і з дадан. Пацвярджаць правільнасць, сапраўднасць чаго-н. у якасці відавочніка, сведкі, дасведчанай асобы.

С. аб забойстве.

2. аб чым і пра што. Быць сведчаннем чаго-н.

Парадак на пісьмовым стале сведчыць пра тое, што вучань акуратны.

3. каму, па чым. Даць паказанні на судзе.

С. па справе крадзяжу.

4. што. Афіцыйна пацвярджаць правільнасць чаго-н.

С. подпіс дырэктара.

|| зак. засве́дчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альт, ‑а, М альце; мн. альты, ‑оў, м.

1. Нізкі дзіцячы або жаночы голас. Вучань звонкім альтам адказваў, а.. [настаўніца] папраўляла яго меладычным галаском. Ермаловіч. Гэтыя начныя хоры складаліся галоўным чынам з дзявочых альтоў і дыскантоў. Васілевіч. // Той, хто спявае такім голасам. Малады зычны альт выводзіў пявучыя мелодыі арыі. Гартны.

2. Другая па вышыні партыя шматгалосага музычнага твора.

3. Музычны смычковы або медны духавы інструмент нізкага рэгістру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасвятля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. Незак. да прасвятліць.

2. каго. Распаўсюджваць сярод каго‑н. веды, культуру. — Я не студэнт, а толькі вучань вячэрніх тэхнічных курсаў, — запярэчыў Сяргей. — Усё роўна вучоны, а калі так, дык прасвятляй іншых. Гурскі. Старэйшы і самы дасціпны з нас .. быў Хведзька Баброў, кандуктараў сын. Ён прасвятляў нас наконт таго, як [пабудаваны] гэты свет і што ў жыцці самае галоўнае. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бакаля́р дзяк, дзячок; школьны настаўнік’ (Нас.); ст.-бел. бакаляр, бакалар, бокалар (з XVI ст.; Нас. гіст.; Гіст. лекс., 107, 222–223), гл. яшчэ Булыка, Запазыч. Укр. бакаля́рвучань, шкаляр, дзячок, бакалаўр’ (з XVI ст.). Відавочна, з польск. bakalarz, bakałarz (апошнюю форму адлюстроўвае ст.-бел. бакалар, ст.-укр. бакалар) < лац. baccalaureus (< baccā laureatus ’увенчаны лаўрам’). Гл. Цімчанка, 51; Брукнер, 12; Фасмер, 1, 109; Рыхардт, Poln., 32; Булыка, Запазыч., 35. Бел. бакала́ўр, рус., укр. бакала́вр з лац. baccalaureus (гл. Фасмер, 1, 109; Шанскі, 1, Б, 13–14).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)