рэалі́ст, ‑а,
1. Чалавек, які вызначаецца практычным падыходам да жыцця, цвярозымі адносінамі да рэальных абставін.
2. Прадстаўнік рэалізму ў літаратуры, мастацтве.
3. У дарэвалюцыйнай Расіі — вучань рэальнага вучылішча.
4. Паслядоўнік сярэдневяковага філасофскага рэалізму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)