хва́ля, -і, мн. -і, хваль, ж.
1. Вадзяны вал, які ўтвараецца ад гайдання паверхні вады.
Хвалі залівалі бераг мора.
2. Хістальны рух у фізічным асяроддзі ці электрамагнітным полі (спец.).
Электрамагнітныя хвалі.
Гукавая х.
3. перан., чаго. Пра масу, плынь чаго-н., што рухаецца адно за адным з пэўнымі інтэрваламі, перапынкамі.
4. перан., чаго. Узмоцнены рух, праяўленне чаго-н.
Х. дэманстрацый.
Х. мітынгаў.
|| прым. хва́левы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хвалярэ́з, ‑а, м.
Спец. Гідратэхнічнае збудаванне (дамба, вал і пад.), якія ахоўваюць месца стаянкі суднаў ад дзеяння хваль. Мора глуха зараўло, навалілася на хвалярэзы. Васілевіч. Сцяна — калісьці магутная, з байніцамі і хвалярэзамі з нахіленых паляў. Аб вострыя, калісьці грозныя, канцы іх мірна плёхаюць узнятыя ветрыкам, хвалі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вяртля́г ’вал (сена)’ (гом., Мат. Гом.). Вузкарэгіянальнае ўтварэнне ад вярцець (гл.). Суф. ‑ʼаг, магчыма, з прасл. ‑agъ (як krčagъ; гл. ЭИРЯ, 2, 39; Слаўскі, SP, 1, 65).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ва́лік, ‑а, м.
1. Памянш. да вал (у 4 знач.). Тут размяшчаўся цэлы друкарскі камбінат, які выпускаў сотні тысяч экземпляраў газет, часопісаў, кніг, брашур, і яны суцэльным патокам плылі з-пад валікаў ратацый. Хадкевіч.
2. Прадаўгаватая цыліндрычнай формы падушка канапы, тахты і пад.
3. Адна з частак жаночай прычоскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ко́льба 1 ’вал з ручкай, пры дапамозе якога дастаюць ваду са студні’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Мат. Гом.). Гл. корба, кольба < польск. kolba ’тс’.
Ко́льба 2; ’свердзел’ (ТС). Гл. кольба 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мол 1 ’высокі і доўгі вал у порце’ (ТСБМ). З рус. мол ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83), якое з італ. molo ’тс’ (Фасмер, 2, 641).
*Мол 2, ст.-бел. молъ ’мул’ (Карскі, Труды, 312). Да мул (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
верацяно́, ‑а; мн. верацёны, ‑цён; н.
1. Прылада для ручнога прадзення ў выглядзе круглай драўлянай палачкі з завостранымі канцамі, патоўшчанай унізе. Гаворыць старая кабета павольна — скрыпучым голасам, слініць нітку, круціць сухімі пальцамі верацяно. Чорны. // Асноўная частка прадзільных машын, прызначаная для навівання нітак. Прадзільнае верацяно.
2. Шпень, які з’яўляецца воссю вярчэння частак якіх‑н. механізмаў; вал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валбу́ка, валбучча ’нарасць на целе, дрэве’ (КТС, КЭС), вальбука ’тс’ (Янк. II). Экспрэсіўнае ўтварэнне, магчыма, кантамінацыя валдыр і букаць ’біць’. Параўн. рус. балбука ’тс’ (Даль, 1, 161), а таксама волвеня, волвенка, волвянка ’грыб’ і ’ўдар, аплявуха’, вал ’нарыў’ (СРНГ, 4, 20).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ветравал ’сапсаваныя дрэвы’ (Інстр. III), ’дрэвы, паваленыя ветрам’ (КТС). Запазычана з рус. мовы; параўн. ветравал ’павалены ветрам лес’. Серб.-харв. ветроваљ(а) ’сінегаловік, Eryngium campestre’, балг. ветровал ’тс’ утварыліся аналагічна (з асноў вецер‑ і вал‑іць), але незалежна ад паўголае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дро́нак ’тоўстая палка, якой закрываюць у хляве выхад з дзвярэй; металічны вал, што злучае малатарню з прывадам’ (Сцяц.). Запазычанне (як і дронг ’жэрдка’, гл.) з польск. drąg ’жэрдка і г. д.’ Паколькі drąg вымаўляецца [dronk], то ‑к‑ успрымалася як суфіксальная частка; адсюль форма дро́нак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)