ачуня́лы, ‑ая, ‑ае.
Які ачуняў, паправіўся пасля хваробы; які ажыў. Пазбавіўся ён ад турэмных сухот Ля цёплага мора, у сонечным Крыме. І вось, ачунялы, ў сябе на радзіме, У родных Варках апынуўся праз год. Зарыцкі. Вяз ачунялы дрэмле стомленым аленем рагатым, сніць, што ён ужо ў лісце апрануты з нізу да верху. Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрумсце́ць, ‑мшчу, ‑мсціш, ‑меціць; незак.
Разм. Тое, што і хрумстаць. Каля плота хрумсцелі абабранымі зялёнымі яблыкамі дзеці. Адамчык. Жучок [сабака] хапае цукар на ляту, хрумсціць ім. Лупсякоў. Сняжок хрумсціць пад нагамі. Брыль. Пад нагамі хрумсцела тонкая наледзь. Навуменка. Мякка хрумсціць пад нагамі сушняк. Барадулін. Хрумсцяць у садзе пад падэшвамі крупінкі вугалю ў траве. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даляжа́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
Разм.
1. Праляжаць да канца ці да якога‑н. часу. Даляжаць да ўсходу сонца. □ Адзін валун у затоцы даляжыць да другога ледавіка. Калі ён і зазелянее, дык толькі ад моху. Барадулін.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Праляжаўшы некаторы час, набыць патрэбныя якасці. Яблыкі ўжо даляжалі, можна есці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастудзі́ць, ‑студжу, ‑студзіш, ‑студзіць; зак.
1. што. Зрабіць халодным або халаднейшым. Раздзімаюць [коні] цёплыя храпы, Не даюць застаяцца льду, — Быццам ім захацелася раптам Пастудзіць густую ваду. Барадулін. — Апякуся — дык пастуджу тое месца, — сказаў .. [Пятро] і раптам памкнуўся да яе, расставіўшы рукі, каб абняць. Марціновіч.
2. на каго-што. Разм. Падзьмуць. Звіснуць патроны на грудзі, Вецер на раны пастудзіць. Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзю́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
1. Памянш. да дзюба; тое, што і дзюба. Вераб’іха націкавала сабе белую курыную пярыну і ўзяла яе ў дзюбку. Колас. Дзюбку цягне з гнязда птушаня, просіць есці. Барадулін.
2. Тонкі завостраны канец чаго‑н., вастрыё. Зламаць дзюбку ў нажы. □ Дзюбкі куль абведзены чырвона-чорнымі паяскамі фарбы. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аго́рклы, ‑ая, ‑ае.
1. Пра тое, што набыло горкі смак. Не спазнаўшы месяца мядовага, Яблынькі прачнуліся удовымі, Доляй падзяліліся з рабінамі — Дзічкамі агорклымі зрабіліся. Барадулін.
2. перан. Пра тое, што надакучыла, абрыдла. З двара пачуўся так добра знаёмы, такі ўжо агорклы голас: «Мар-ры!» Брыль. // Невыносны, цяжкі. [Язэп:] — Як там маці? [Даша:] — Нічога... І зноў настала агорклая цішыня. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́травы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ветру. Смалісты пах разносіцца такі, Што п’еш яго ў ветравым павеве. Колас. Пад ветравым подыхам Вольха сухая рыпіць і рыпіць. Барадулін.
ветравы́, ‑а́я, ‑о́е.
1. Прызначаны для аховы ад ветру. Ветравы шчыток. Ветравое шкло.
2. Такі, у якім вецер з’яўляецца рухаючай сілай. Ветравы рухавік.
3. Тое, што і ветравы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хма́рыць, ‑рыць; незак.
1. безас. Зацягваць хмарамі. Цішыня. Туман з імшар Напаўзае. Трохі хмарыць. Зарыцкі.
2. перан.; каго-што. Разм. Засмучаць, азмрочваць. Вочы хмарыць гора паланянак, Каміноў жахлівых чорны чад. Барадулін. Сатлела ў шафах шмат забытых кніг з тых дзён далёкіх доктара Скарыны... Хай сіл не хопіць для задум маіх, а кроў гарыць, і хмараць лоб маршчыны. Русецкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчабяту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.
1. Птушка, якая безупынна шчабеча. Пяюць яе [песню] шчабятухі расчулена, Дадому вярнуўшыся з выраю. Барадулін. Ластаўка, шчабятуха, Не адлятай, гасці! Лужанін.
2. перан. Разм. Пра жанчыну, дзяўчынку, якая хутка, бесперастанку гаворыць. Гэта яна — мая вясёлая, галасістая шчабятуха Паўлінка сышла са сцэны.. і стала зноў той самай мілай і сур’ёзнай Леначкай. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. У мовазнаўстве — вымаўляць ненаціскны гук «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам.
2. Разм. Выхваляючыся, вельмі часта паўтараць у размове «я». Не звык я змалку якаць, Ды ў справе важна — Якасць! Барадулін. [Яўген:] — Не тое што, як другі — каторы любіць выстаўляцца, штосьці якаць: — Я! я! Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)