Зеўадтуліна (з рота ў глотку)’. Рус. зев ’тс’, уст. ’рот’, укр. зів ’тс’, дыял. ’рот’, ’зябры’, ’кут паміж ніткамі’, польск. уст. ziew ’зеў, пазяханне’, ’кут паміж ніткамі ў ткацкім станку’; чэш. zev, zevaадтуліна’, славен. zę̀v, zę̑v ’зеў’, серб.-харв. зе̑в, зи̏јев ’адкрытыя вусны, адтуліна, позех’, балг., макед. зевадтуліна’. Параўн. зе́ва, зяво́, зявэ́, зя́вы ’прамежак паміж верхнімі і ніжнімі ніткамі асновы’, зе́вы, зя́вы, зявэ́ ’рот, пашча’ (Сл. паўн.-зах.), зяву́ ’прамежак паміж ніткамі асновы, праз які праходзіць чаўнок’ (брагін., Нар. сл.), зі́вы ’тс’ (пін., Нар. лекс.), зева, зява ’тс’ (Мат. Гом.). Прасл. zěvъадтуліна’ ўтворана ад дзеяслова zě‑va‑ti (гл. зяваць) бязафіксным спосабам. Роднасныя словы ззяць1, зяхаць. Фасмер, 2, 91; Скок, 3, 656. Паводле Шанскага (2, З, 83), зеў ад кораня *zě‑ з суфіксам ‑vъ (як рус. сев, гнев), а зевать ад зев.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вадазлі́ў, ‑ліва, м.

Спец. Адтуліна ў верхняй частцы плаціны для сцёку лішняй вады. Акрамя плаціны неабходна зрабіць вадазліў, паглыбіць дно, каб пры запаўненні сажалкі вадой глыбіня была не менш двух метраў. Рунец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Празёра, прозёра ’разора’ (кам., Сл. ПЗБ). З ілюстрацыі выцякае таксама значэнне ’прастора паміж градкамі’. Таму, відаць, слова з’яўляецца кантамінацыяй разора і празёрыць ’пачаць бачыць’ (Нас.) ад *zbr‑ (гл. зерні, зрок). Параўн. яшчэ ўкр. прозірадтуліна ў страсе для выхаду дыму; прасвет, адтуліна паміж зложаны мі бярвёнамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лётва ’лётка ў вуллі, адтуліна ў калодзе’ (Сцяшк.; лельч., Мат. Гом.). Да лётаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лаз 1,

гл. лазы.

лаз 2, ‑а, м.

1. Невялікая адтуліна, шчыліна, праз якую можна прайсці, пранікнуць куды‑н. Зрабіць лаз у плоце. □ Волька адхінула кол, з асцярогай прасунулася ў лаз, і ўся вуліца — вось яна, перад вачыма, аж у самы канец. Марціновіч. Пад новую сцяну [дзед Андрэй] зрабіў лаз, на які лажылі вечка і засыпалі мятай, саломай і розным смеццем. Федасеенка.

2. Спец. Адтуліна ў сценцы апарата, машыны, катла і пад. для пранікнення ўнутр з мэтай агляду, рамонту, запраўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дупло́, ‑а, н.

1. Пустата ў ствале дрэва на месцы выгніўшай драўніны. Засунуць руку ў дупло. □ Птушаняты спяць пад крыллем, матчыным І вавёркі ў дуплах моцна спяць. Панчанка.

2. Адтуліна, дзірка ў зубе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́ламка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Разм. Адтуліна, прасечаная, праламаная ў лёдзе ракі, возера і пад.; палонка. Ля берага, у вялікай проламцы, гойдаліся паціху дашчаная лодка, пашпакляваная і прасмоленая. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канфо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Чыгунны або металічны кружок над адтулінай у кухоннай пліце (на дровах, газавай і пад.), на які ставіцца каструля, патэльня і інш., а таксама сама такая адтуліна.

Пліта на чатыры канфоркі.

2. Падстаўка для чайніка на самаварнай трубе.

|| прым. канфо́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчы́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

1. Вузкая прадаўгаватая адтуліна.

Шчыліны ў асфальце.

Глядзельная ш.

2. Сховішча ад асколкаў снарада, бомб у выглядзе траншэі.

Схавацца ў шчыліну.

Галасавая шчы́ліна — праход паміж галасавымі звязкамі.

|| памянш. шчы́лінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. шчы́лінны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тва́ркаадтуліна ў калодачным вуллі, праз якую дастаюць мёд’ (лельч., Арх. ГУ), ’адтуліна ў вуллі’ (Мат. Гом.), тва́ркі ’вузкія дошчачкі, што ўстаўляюцца ў адтуліну вулля’ (Нік. Очерки). Параўн. рус. смален. тва́рька ’невялікая круглая адтуліна ў вуллі для пчол’, дыял. твирь ’палова складной даўжаі ў борці’, якое Фасмер (4, 33) параўноўвае са ство́рка ’тс’ і звязвае з затворя́ть ’зачыняць’, што ўрэшце ўзыходзіць да *verti ’прыціскаць, замыкаць’. Аднак параўн. таксама польск. twarz, tworz ’работа каля борцяў’, што схіляе да сувязі з тварыць2 (гл.), параўн. тварыла1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)