мочапалавы́, -а́я, -о́е.

Які мае адносіны да мочавыдзяляльнай і палавой сістэмы арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надале́й, прысл.

На будучы час, на потым.

Падтрымліваць і н. сяброўскія адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

індыферэ́нтны, -ая, -ае (кніжн.).

Абыякавы, раўнадушны.

Індыферэнтныя адносіны.

|| наз. індыферэ́нтнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інты́м, -у, м. (разм.).

Пра інтымныя адносіны, інтымную абстаноўку.

І. не прапаноўваць!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канькабе́жны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да катання на каньках.

К. спорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяпе́рашні, -яя, -яе.

Які існуе цяпер, мае адносіны да сучаснасці.

Ц. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электраля́мпавы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да вырабу электрычных лямпаў.

Э. завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эндакры́нны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да залоз унутранай сакрэцыі.

Эндакрынныя залозы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

відэа...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да электрычных сігналаў, што выклікаюць аддюстраванне (відэасігналаў), напр.: відэазапіс, відэамагнітафон, відэатэлефон;

2) які мае адносіны да відэазапісу, напр.: відэаплёнка, відэафільм, відэаінжынер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свая́цкі, -ая, -ае.

1. Заснаваны на сваяцтве, які мае адносіны да сваяцтва.

Сваяцкія адносіны.

2. Блізкі па агульнасці паходжання.

3. Уласцівы сваякам, блізкім людзям; сардэчны, цёплы.

С. прыём гасцей.

|| наз. свая́цкасць, -і, ж.