Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЗМАК.
Немак, возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Палата (цячэ праз возера), за 44 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 1,13 км2, даўж. 1,8 км, найб. шыр. 1 км, найб. глыб. 2 м, даўж. берагавой лініі каля 5 км. Пл. вадазбору 180 км2. Схілы катлавіны выш. 10—20 м. Берагі забалочаныя, месцамі сплавінныя, на ПнЗ высокія, пясчаныя. Дно сапрапелістае, на Пд і ПдУ уздоўж берагоў пясчанае. Зарастае. Упадаюць 2 ручаі.
т. 7, с. 181
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́Е СІ́ТНА,
вёска ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., на р. Палата, каля воз. Ізмак. Цэнтр сельсавета. За 50 км на ПнУ ад г. Полацк, 95 км ад Віцебска, 6 км ад чыг. ст. Алешча. 387 ж., 176 двароў (1999). Лесаўчастак, сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі земляное ўзвышша ад Сітнаўскага замка.
т. 10, с. 36
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАТА́,
рака ў Пскоўскай вобл. Расіі і Полацкім р-не Віцебскай вобл. Беларусі; правы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 93 км. Пл. вадазбору 651 км2. Выцякае з воз. Колпіна за 1,4 км на ПнУ ад в. Колпіна Невельскага р-на, цячэ праз воз. Неклач (Расія), па Полацкай нізіне і воз. Ізмак. Вусце ў межах г. Полацк. Даўж. на тэр. Беларусі 86 км, пл. вадазбору больш за 470 км2. Прытокі: Лютая, Страдань (справа), Тросніца і Чартоўка (злева). Даліна трапецападобная, шыр. 100—400 м. Пойма двухбаковая, месцамі адсутнічае, шыр. 150—300 м. Рэчышча моцназвілістае, на асобных участках у верхнім і сярэднім цячэнні на працягу 14,2 км каналізаванае: шыр. яго 5—10 м, ніжэй упадзення р. Лютая месцамі да 30 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снеж., крыгалом у пач. красавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м³/с. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм. Пры ўпадзенні ў Зах. Дзвіну — г. Полацк.
т. 11, с. 538
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)