Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСТУА́РЫЙ (ад лац. aestuarium вусце ракі, якое затапляецца),
аднарукаўнае, лейкападобнае вусце ракі, якое расшыраецца ў бок мора ці акіяна. Утвараецца ў выніку падтаплення нізоўяў рачной даліны і пераўтвараецца пад уздзеяннем хвалевага, рачнога і прыліўнага фактараў (вусці ў выглядзе Э. маюць рэкі Конга, Об, Парана, Сена, Тэмза і інш.).
т. 18, кн. 1, с. 172
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЖУЦЗЯ́Н,
1) адна з назваў р. Сіцзян на ПдУ Кітая.
2) Левы рукаў дэльты р. Сіцзян ніжэй сутокаў з р. Бэйцзян. Даўж. больш за 40 км, упадае ў бухту Чжуцзянкоў Паўд.-Кітайскага м., утварае эстуарый. Суднаходства, рыбалоўства, жамчужны промысел. Марскі порт Гуанчжоў (Кантон).
т. 17, с. 271
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБРЭВІ́ЛЬ (Libreville),
горад, сталіца Габона. На ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Адм. ц. прав. Эстуарый. Засн. ў 1849. 462,1 тыс. ж. (1993). Пачатковы пункт чыгункі і аўтадарог у глыб краіны. Марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: лесапілаванне і вытв-сць фанеры, харчасмакавая, тэкстыльная. Суднаверфі. ЦЭС. Ун-т.
т. 9, с. 237
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА-ПЛА́ТА (La Piata),
заліў Атлантычнага ак. каля паўд.-ўсх. ўзбярэжжа Паўд. Амерыкі; эстуарый рэк Парана і Уругвай. Даўж. 320 км, шыр. да 220 км, глыб. 10—20 м. Прылівы няправільныя, паўсутачныя (да 1 м). Гарады і парты — Буэнас-Айрэс, Ла-Плата (Аргенціна) і Мантэвідэо (Уругвай).
т. 9, с. 134
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕАРЫ́Н (Mearim),
рака на ПнУ Бразіліі. Даўж. каля 800 км, пл. басейна 84 тыс. км². Вытокі на Пн Бразільскага пласкагор’я, перасякае Прыатлантычную нізіну. Упадае ў бухту Сан-Маркус Атлантычнага ак., утварае эстуарый, агульны з р. Піндарэ. У верхнім і сярэднім цячэнні парожыстая. Сярэдні расход вады каля 1200 м³/с. Суднаходная ў нізоўях.
т. 10, с. 245
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЗЕР (Weser),
рака ў ФРГ. Пачынаецца ад месца зліцця рэк Вера і Фульда. Даўж. 440 км, пл. бас. 46 тыс. км². Працякае па Паўн.-Германскай нізіне, упадае ў Паўночнае м., утварае эстуарый. Сярэдні расход вады 312 м³/с. Суднаходная. Злучана каналамі з рэкамі Эльба і Эмс. На Везеры гарады Гамельн, Міндэн, Брэмен, Нордэнгам; у вусці марскі порт Брэмергафен.
т. 4, с. 60
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЫМГА́Н,
рака ў Рэспубліцы Карэя. Даўж. 401 км, пл. басейна каля 10 тыс. км² Вытокі на зах. схілах гор Сабэк. Цячэ па Зах.-Карэйскай раўніне, упадае ў Жоўтае м., утварае эстуарый. Сярэдні гадавы расход вады каля 160 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння (пераважна рысавых палёў). Суднаходная ў ніжнім цячэнні (100 км). У вусці К. — марскі порт Кунсан.
т. 9, с. 69
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАЙ (Fly),
рака на Пд в-ва Новая Гвінея, у Папуа—Новая Гвінея, у сярэднім цячэнні служыць мяжой з Інданезіяй. Даўж. 620 км, пл. бас. 64,4 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Сентрал-Рэйндж, цячэ па забалочаных раўнінах, упадае ў заліў Папуа Каралавага м., утварае эстуарый. Сярэдні расход вады 4450 м³/с. Суднаходная на 300 км ад вусця.
т. 16, с. 422
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́О-БІ́О (Bío-Bío),
рака ў Паўд. Амерыцы, у Чылі. Даўж. 380 км, пл. басейна 24 тыс. км². Пачынаецца з ледавіковых азёраў на зах. схілах Патагонскіх Андаў, упадае ў Ціхі ак., дзе каля г. Кансепсьён утварае эстуарый шыр. каля 3 км. Паводка зімой і вясной (з чэрв. да ліст.). Сярэдні расход вады 1000 м³/с. Суднаходства ў ніжнім цячэнні ад г. Насім’ента.
т. 3, с. 154
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)