эстуа́рый

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. эстуа́рый эстуа́рыі
Р. эстуа́рыя эстуа́рыяў
Д. эстуа́рыю эстуа́рыям
В. эстуа́рый эстуа́рыі
Т. эстуа́рыем эстуа́рыямі
М. эстуа́рыі эстуа́рыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эстуа́рый м., геогр. эстуа́рий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эстуа́рый, ‑я, м.

Лейкападобнае расшыранае вусце ракі, якая ўпадае ў мора або акіян.

[Ад лац. aestuarium — бераг, што заліваецца прылівам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Эстуарый 9/252; 11/482

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЭСТУА́РЫЙ (ад лац. aestuarium вусце ракі, якое затапляецца),

аднарукаўнае, лейкападобнае вусце ракі, якое расшыраецца ў бок мора ці акіяна. Утвараецца ў выніку падтаплення нізоўяў рачной даліны і пераўтвараецца пад уздзеяннем хвалевага, рачнога і прыліўнага фактараў (вусці ў выглядзе Э. маюць рэкі Конга, Об, Парана, Сена, Тэмза і інш.).

т. 18, кн. 1, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эстуа́рый

(лац. aestuarium, ад aestus = хваляванне)

лейкападобнае расшыранае вусце ракі, якая ўпадае ў мора або акіян.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эстуа́рий геогр. эстуа́рый, -рыя м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЧЖУЦЗЯ́Н,

1) адна з назваў р. Сіцзян на ПдУ Кітая.

2) Левы рукаў дэльты р. Сіцзян ніжэй сутокаў з р. Бэйцзян. Даўж. больш за 40 км, упадае ў бухту Чжуцзянкоў Паўд.-Кітайскага м., утварае эстуарый. Суднаходства, рыбалоўства, жамчужны промысел. Марскі порт Гуанчжоў (Кантон).

т. 17, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІБРЭВІ́ЛЬ (Libreville),

горад, сталіца Габона. На ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Адм. ц. прав. Эстуарый. Засн. ў 1849. 462,1 тыс. ж. (1993). Пачатковы пункт чыгункі і аўтадарог у глыб краіны. Марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: лесапілаванне і вытв-сць фанеры, харчасмакавая, тэкстыльная. Суднаверфі. ЦЭС. Ун-т.

т. 9, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА-ПЛА́ТА (La Piata),

заліў Атлантычнага ак. каля паўд.-ўсх. ўзбярэжжа Паўд. Амерыкі; эстуарый рэк Парана і Уругвай. Даўж. 320 км, шыр. да 220 км, глыб. 10—20 м. Прылівы няправільныя, паўсутачныя (да 1 м). Гарады і парты — Буэнас-Айрэс, Ла-Плата (Аргенціна) і Мантэвідэо (Уругвай).

т. 9, с. 134

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)