Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЭРЫТРАЦЫ́ТЫ (ад грэч. erythros чырвоны + ...цыт),
бяз’ядзерны форменны элемент крыві чалавека, пазваночных жывёл і некат. беспазваночных (ігласкурыя). Маюць форму дваякаўвагнутага дыска. Запоўнены гемаглабінам (35% масы), валодаюць уласцівасцю пераносіць кісларод ад лёгкіх да тканак і двухвокіс вугляроду з тканак у кроў у органах дыхання; праходзіць праз сістэму кровазвароту больш за 100 тыс. разоў (шлях больш за 1000 км).
Энергію для выканання розных функцый Э. атрымліваюць у форме адэназінтрыфосфарнай к-ты, шляхам утылізацыі глюкозы на аснове глікалітычнага працэсу або акісляльнага пентоза-фасфатнага цыкла. Постэмбрыянальна ўтвараюцца ў чырв. касцявым мозгу. Э. жывуць каля 120 дзён, пасля чаго фагацытуюцца і разбураюцца макрафагамі селязёнкі. У 1 л крыві дарослага мужчыны 3,9—5,5∙1012 Э., у жанчыны 3,7—4,9∙1012. Памяншэнне агульнай колькасці Э. адбываецца пры анеміях, павелічэнне — пры поліцытэміях; бывае змена формы Э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕМАЛІЗІ́НЫ,
рэчывы, здольныя вызваляць гемаглабін з эрытрацытаў крыві. Пры гэтым гемаглабін раствараецца ў плазме або навакольнай вадкасці і кроў робіцца празрыстай (лакавая кроў). Гемалізіны — прадукты жыццядзейнасці многіх бактэрый паразітычных чарвей, насякомых, скарпіёнаў, некат. ядавітых змей (лізалецыціны). Адрозніваюць нармальныя гемалізіны (прысутнічаюць у сываратцы крыві і лізіруюць уласныя эрытрацыты — аўтагемоліз), ізалізіны — лізіруюць эрытрацыты, уведзеныя ўнутрывенна ад жывёл таго ж віду, і гетэралізіны — ад інш. віду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Чырвоныя крывяныя цельцы, гл.Эрытрацыты
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕМО́ЛІЗ (ад гема... + ...ліз),
працэс разбурэння чырвоных крывяных цельцаў (эрытрацытаў). У арганізме чалавека і жывёл адбываецца пастаянна як фізіял. працэс гібелі эрытрацытаў, што канчаюць свой жыццёвы цыкл; можа быць паталагічным (гемалітычная хвароба, гемалітычныя анеміі і інш.). Эрытрацыты, якія старэюць, і тыя, што маюць дэфекты, разбураюцца ў селязёнцы, няспелыя — у касцявым мозгу, эрытрацыты са значнымі дэфектамі — у печані. Гэта ўнутрыклетачны гемоліз, дзе асн. вытворным з’яўляецца білірубін. Каля 10% эрытрацытаў у норме разбураюцца ўнутры сасудзістага рэчышча, дзе б.ч. гемаглабіну разбураных эрытрацытаў злучаецца са спецыфічным бялком — гаптаглабінам, а лішак трапляе ў ныркі і выдзяляецца з мачой (гемаглабінурыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
...ЦЫТ, ЦЫТА... (ад грэч. kytos ёмішча, клетка), часткі складаных слоў, якія паказваюць на іх адносіны да жывёльных або расл. клетак (напр., цытакінез, цыталогія, трамбацыты, эрытрацыты).
паказчык, які адлюстроўвае змены фіз.-хім. уласцівасцей крыві; вымяраецца велічынёй слупа плазмы крыві, што вызваляецца ад эрытрацытаў пры іх асяданні ў цытратнай сумесі (звычайна за 1 гадз). Выкарыстоўваецца ў дыягностыцы захворванняў. Паскорана асядаюць эрытрацыты пры запаленчых і інфекц. працэсах, рэзкае паскарэнне (да 70—80 мм за гадзіну) сведчыць аб злаякасных новаўтварэннях, нырачных захворваннях. Запаволенне РАЭ бывае пры сардэчнай дэкампенсацыі, павелічэнні вязкасці крыві і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫПАНАСО́МЫ (Trypanosoma),
род жгуціканосцаў атр. кінетапластыд. Некалькі дзесяткаў відаў. Пашыраны пераважна ў краінах з цёплым кліматам. Паразіты крыві, спіннамазгавой вадкасці і інш. тканак пазваночных. Узбуджальнікі цяжкіх захворванняў чалавека і свойскіх жывёл — трыпанасамозаў.
Цела верацёнападобнае (звычайна 1,4—2,4 × 15—40 мкм). Ядро адно. Ёсць жгуцік, які пачынаецца ў задняй трэці цела, уздоўж яго зрастаецца з пелікулай і ўтварае хвалепадобную перапонку. Размнажэнне бясполае (прадольнае падоўжнае* дзяленне). Кормяцца асматычна, некат. Т. выдзяляюць у кроў таксіны, якія разбураюць эрытрацыты. Пераносчыкі Т. — розныя крывасосныя насякомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУТАЛІЁЗконей,
трансмісіўная інвазійная хвароба з групы піраплазмідозаў, якая выклікаецца конскай нуталіяй (гл.Нуталіі), што паразітуе ў эрытрацытах. Хварэюць таксама аслы, мулы, зебры. Пашыраны ў Афрыцы, Паўд. Амерыцы, Аўстраліі, Еўропе і Азіі пераважна на Пд і У. Крыніца інвазіі — хворыя і носьбіты. Пераносчыкі — пашавыя іксодавыя кляшчы з родаў гіялома (найб. небяспечныя), рыпіцэфалус і дэрмацэнтар. Цячэнне вострае ці падвострае, зрэдку хранічнае. Назіраюцца перыяд. ліхаманка, прыгнечанасць, анемічнасць, жаўтушнасць слізістых абалонак (часам кровазліцці), эрытрацыты разбураюцца, парушаецца дзейнасць стрававальных і інш. органаў (гл.Бабезіёзы). Можа працякаць разам з піраплазмозам і інш.