Электрастанцыя, гл. Электрычная станцыя

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ,

энергетычнае прадпрыемства (электраўстаноўка), якое выпрацоўвае электраэнергію або эл. і цеплавую энергію за кошт пераўтварэння энергіі прыродных крыніц.

У залежнасці ад энергарэсурсаў адрозніваюць цеплавыя электрастанцыі, гідраэлектрычныя станцыі (у т. л. гідраакумулюючыя электрастанцыі, прыліўныя электрастанцыі), атамныя электрастанцыі, ветраэлектрычныя станцыі, сонечныя электрастанцыі, геатэрмальныя электрастанцыі, Э. з магнітагідрадынамічнымі генератарамі. На Беларусі найбольшыя Э.: Лукомская ДРЭС, Бярозаўская ДРЭС, мінскія ЦЭЦ (ЦЭЦ-3 і ЦЭЦ-4, магутнасць іх 1030 тыс. кВт), Гомельская ЦЭЦ-2 (540 тыс. кВт, мае 3 энергаблокі, пабудавана ў 1979—96), Наваполацкая ЦЭЦ (505 тыс. кВт, мае 10 котлаагрэгатаў, пабудаваных у 1959—78), Васілевіцкая ДРЭС (322 тыс. кВт, пабудавана ў 1954—58). Гл. таксама Беларуская энергетычная сістэма, Энергетыка.

Паратурбінная кандэнсацыйная электрастанцыя: I і II — кацельнае і машыннае аддзяленні; III — вадапомпавая ўстаноўка, 1 — трубаправоды ахаладжальнай вады; 2 — паравыя кандэнсатары; 3 — павышальны трансфарматар; 4 — электрычны генератар, 5 — паравая турбіна; 6 — шчыт кіравання; 7, 8 — бункеры вугалю і вугальнага пылу; 9 — топачная камера; 10 — паравы кацёл; 11 — параперагравальнік; 12 — вадзяны эканамайзер; 13 — драбільная ўстаноўка.

т. 18, кн. 1, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ядзерная электрастанцыя, гл. Атамная электрастанцыя

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Гомельская электрастанцыя 9/505

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Газатурбінная электрастанцыя 3/289; 11/445

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Геатэрмічная электрастанцыя 3/407—408; 11/101, 445

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Цеплавая электрастанцыя 3/407; 11/101—102 (іл.), 104, 105, 445

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Атамная электрастанцыя 1/552—553, 554, 565; 7/476; 11/101, 445, 525, 526

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Белаярская атамная электрастанцыя 6/221

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кандэнсацыйная цеплавая электрастанцыя 11/101

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)