рускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, заснавальнік эксперым. анкалогіі. Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1874). Магістр навук (1877). Працаваў вет. інспектарам. У 1875—77 правёў серыю прышчэпак злаякасных пухлін на жывёлах: прышчэпку (трансплантацыю) пухліны дарослага сабакі на шчаня і паўторную і перапрышчэпку; паклаў пачатак стварэння пухліннага штама.
Тв.:
О прививании раковых новообразований: Предварительное сообщение вет. врача Новинского // Мед. вестн. 1876. № 25.
Літ.:
Шабад Л.М. М.А.Новинский — родоначальник экспериментальной онкологии. М., 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ АБЛАСНЫ́ ТЭА́ТР ЛЯ́ЛЕК.
Створаны ў чэрв. 1968 з групы лялечнікаў, якая існавала пры Брэсцкім абл.драм. т-ры з 1963. Адкрыўся спектаклем «Салдат Даніла» («Птушынае малако») Е.Тудароўскай і В.Мятальнікава. Гал. рэжысёры А.Сярогін, А.Шкілёнак, В.Казлова, С.Юркевіч, А.Жугжда (з 1990). У пастаноўках выкарыстоўваюцца лялькі розных сістэм, прыём адкрытага валодання лялькай спалучаецца з дзеяннем акцёра ў жывым плане, яны выступаюць у масках і без масак.
У рэпертуары т-ра: «Прыгоды трох парасят» і «Крок у бессмяротнасць» Н.Мацяш, «Дзед і Жораў» В.Вольскага, «Хлопчык з легенды» паводле Г.Васілеўскай, «Прывід старога млына» В.Навацкага і Ю.Фрыдмана, «Па шчупаковай волі» Л.Тарахоўскай, «Блакітнае шчаня» У.Гюлы, «Чыпаліна» паводле Дж.Радары, «Дзень нараджэння ката Леапольда» А.Хайта, «Славутае качаня Цім» паводле Эн Блайтан, «...Забыць Герастрата!» Р.Горына, «Крэслы» Э.Іанеска, «Што здарылася ў заапарку» Э.Олбі і інш.
Дз.У.Стэльмах.
Да арт.Брэсцкі абласны тэатр лялек. Сцэна са спектакля «Славутае качаня Цім» паводле Эн Блайтан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРКЕ́ВІЧ Сяргей Фёдаравіч (21.1.1954, в. Ілава Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 19.8.2002),
бел. рэжысёр, тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (2000). Скончыў Ленінградскі ін-тт-ра, музыкі і кінематаграфіі (1980). З 1980 заснавальнік і гал. рэжысёр Гродзенскага, з 1987 гал. рэжысёр Брэсцкага абласных т-раў лялек. З 1990 заснавальнік, маст. кіраўнік і рэжысёр-пастаноўшчык Мінскага абл.т-ра «Батлейка». У 1995—2002 працаваў у Бел.дзярж. ін-це праблем культуры. Сярод пастановак: «Блакітнае шчаня» Дз.Урбана (1980), «Людвіг і Тута» В.Богача і С.Хрыстоўскага (1981), «Балада пра белую вішню» С.Клімковіч (1984), «Васіліса Прыгожая» К.Чарняк (1985), «Кот у ботах» Г.Уладычынай (1986), «Гарывада» (аўтар Ю.) паводле Н.Тулупавай (1988), «Прывітанне Мартышцы» Р.Остэра (1990); «Заяц варыць піва» С.Кавалёва, «Свята Раждзяство радасць прынясло» І.Сідарука (абедзве 1992), «Мая Іліяда» (аўтар Ю.) паводле паэт. твораў У.Караткевіча, «Страшнік Гам» П.Васючэнкі (абедзве 1994) і інш. Аўтар прац па праблемах лялечнага т-ра, п’ес.
Тв.:
Волшебный мир театра кукол. Мн., 1997 (разам з Л.М.Быкавым);
Аб рэжысуры тэатра лялек // Сучасная беларуская рэжысура. Мн., 1998;
Праблемы сучаснай сцэнаграфіі ў тэатры лялек // Сучасная беларуская сцэнаграфія. Мн., 2000;
Беларуская батлейка: традыцыі і сучаснасць // Народныя традыцыі і нацыянальная культура. Мн., 2001. Кн. 1.