Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р.Шоша, за 26 км на У ад г. Глыбокае. Пл. 0,58 км², даўж. 2,9 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 21 м. Пл. вадазбору 23,3 км².
Схілы катлавіны разараныя, паўднёвыя пад лесам, балоцістыя. Дно пясчанае і галечнае, у глыбокіх месцах глеістае. Упадаюць 3 ручаі, сцёк у р.Шоша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́НГЕР ((Singer) Іцхак) (14.7.1904, в. Лявонцін, каля Варшавы — 27.7.1991),
яўрэйскі пісьменнік (пісаў на ідыш). З 1935 у ЗША. Першы раман «Сям’я Мушкат» (1950). З 1953 яго творы перакладаліся на англ. мову (некаторыя пераклады друкаваліся раней за арыгінал). Аўтар раманаў «Нявольнік» (1962), «Сядзіба» (1967), «Маёнтак» (1969), «Шоша» (1978), аповесцей. Майстар кароткага апавядання (зб. «Дурань Гімпл і іншыя апавяданні», 1957). Нобелеўская прэмія 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́ВА ВО́ЗЕРА, Бабровае возера,
у Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р.Шоша, за 24 км на У ад г. Глыбокае. Пл. 0,28 км², даўж. 1,18 км. найб.шыр. 1,2 км. Пл. вадазбору 1 км².
Схілы катлавіны выш. да 10 м. Берагі пясчаныя, паўд. супадаюць са схіламі. Злучана пратокай з воз. Крывое.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВО́Е ВО́ЗЕРА,
у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Шоша, за 26 км на У ад г. Глыбокае. Пл. 0,32 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 250 м, даўж. берагавой лініі каля 3,2 км. Пл. вадазбору 12 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м, параслі лесам і хмызняком, на Пд часткова разараныя. Берагі высокія, на У зліваюцца са схіламі. Злучана ручаямі з воз. Баброва і возерам без назвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСУ́Я,
возера ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Шоша, за 30 км на У ад г. Глыбокае. Пл. 0,65 км², даўж. 2,28 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 10,5 м, даўж. берагавой лініі 5,9 км. Пл. вадазбору 3,6 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. да 12 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, задзернаваныя, пад хмызняком. Дно сапрапелістае, пясчанае. Зарастае слаба, найб. моцна ў паўд. заліве. Выцякае ручай у воз. Доўгае. На беразе П. Псуеўскі парк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ,
гідралагічны заказнік у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Створаны ў 1979 як азёрны заказнік з мэтай захавання эталоннага па чысціні возера і яго насельнікаў. Пл. 950 га (1995). Размешчаны на ПнУ Свянцянскіх град, на водападзеле Балтыйскага і Чорнага мораў. Уключае воз. Белае ў бас.р.Шоша і прылеглую тэрыторыю ў межах вадазборнай плошчы. У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, акунь, краснапёрка, верхаводка; па берагах пасяленні баброў. Пашыраны мох фантыналіс — адзін з рэдкіх для Беларусі відаў воднай флоры (утварае плаваючыя дзярнінкі). На Пд пераважна хваёвыя лясы, на ПдЗ і З трапляюцца ельнікі. Лясістасць 90%. На ПнУ асобныя ўчасткі хваёва-яловых лясоў, уздоўж азёрнага берага курціны шэраалешнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ВЕСЬ,
возера ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Шоша, за 36 км на У ад г. Глыбокае. Пл. 0,55 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 26 м, даўж. берагавой лініі каля 5 км. Пл. вадазбору 12,4 км². Схілы катлавіны выш. 10—15 м, разараныя, на ПнЗ парослыя лесам. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ месцамі абразійныя ці зліваюцца са схіламі. Пойма забалочаная, пад хмызняком, шыр. да 200 м. Дно з упадзінамі і мелямі. Мелкаводная зона пясчаная, глыбакаводная сапрапелістая. Востраў пл. 1 га. Упадаюць ручаі з азёр Молена і Белае, на З выцякае ручай у воз. Шо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р.Шоша, за 36 км на У ад г. Глыбокае, за 2 км на ПдУ ад воз. Шо. Пл. 0,59 км², даўж. 2,13 км, найб.шыр. 570 м, найб.глыб. 24,7 м, даўж. берагавой лініі 4,8 км. Пл. вадазбору 4,2 км².
Схілы катлавіны пад лесам, на Пн, ПнЗ разараныя. Берагі на З, У, ПдУ высокія, пясчаныя, парослыя лесам, на ПнЗ і Пд нізкія, тарфяністыя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная частка возера сапрапелістая. Паласа расліннасці шыр. 40—50 м да глыб. 4 м. Азёрны заказнік, створаны ў 1979 з мэтай захавання эталоннага па чысціні возера і яго насельнікаў, асабліва баброў.