І́ВЕСЬ,

возера ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Шоша, за 36 км на У ад г. Глыбокае. Пл. 0,55 км2, даўж. 2,1 км, найб. шыр. 440 м, найб. глыб. 26 м, даўж. берагавой лініі каля 5 км. Пл. вадазбору 12,4 км2. Схілы катлавіны выш. 10—15 м, разараныя, на ПнЗ парослыя лесам. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ месцамі абразійныя ці зліваюцца са схіламі. Пойма забалочаная, пад хмызняком, шыр. да 200 м. Дно з упадзінамі і мелямі. Мелкаводная зона пясчаная, глыбакаводная сапрапелістая. Востраў пл. 1 га. Упадаюць ручаі з азёр Молена і Белае, на 3 выцякае ручай у воз. Шо.

т. 7, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)