Тэмпературныя шкалы 1/38; 3/581; 10/392 (іл.), 402

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НО́НІУС,

дапаможная шкала, па якой адлічваюць долі дзяленняў асн. шкалы вымяральнай прылады (штангенінструментаў, оптыка-мех. і інш. сродкаў вымярэння). Бываюць лінейныя, вугламерныя, спіральныя, трансверсальныя і інш. віды Н. Назва — ад імя партуг. вынаходніка шкалы П.Нуніша. Прататып сучаснага Н. прапанаваны франц. матэматыкам П.Вернье (Н. часта наз. верньерам).

Ноніусы: а — лінейны (паказвае адлік 17, 14); б — вугламерны (паказвае адлік 34°28).

т. 11, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕ́ЛЬВІНА ШКАЛА́,

пашыраная назва тэрмадынамічнай тэмпературнай шкалы. Назва ад імя У.Томсана (лорда Кельвіна), які ў 1848 прапанаваў прынцып пабудовы гэтай шкалы.

К. ш. — абс. шкала т-р, якая не залежыць ад уласцівасцей тэрмаметрычнага рэчыва. Пачаткам адліку мае абсалютны нуль. Пабудавана на аснове другога закону тэрмадынамікі, у прыватнасці на незалежнасці ккдз Карно цыкла ад прыроды рабочага цела. Адзінка т-ры — кельвін (К), вызначаецца як 1/273,16 частка тэрмадынамічнай т-ры трайнога пункта вады. Гл. таксама Абсалютная тэмпература.

т. 8, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Градус (адз. вымярэння тэмпературы) 3/581, гл. Тэмпературныя шкалы

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АДДЗЕ́Л у геалогіі, самае буйное падраздзяленне геал. сістэмы, якое мае планетарнае пашырэнне; адзінка агульнай стратыграфічнай шкалы. Аб’ядноўвае адклады, што ўтварыліся на працягу геал. эпохі. Кожны аддзел адасабляецца па характэрных рэштках выкапнёвай фауны і флоры і падзяляецца на ярусы.

т. 1, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАДУІРО́ЎКА (ням. graduieren ад лац. gradus крок, ступень) сродкаў вымярэнняў, вызначэнне і нанясенне ў маштабе асн. (апорных) пунктаў для пабудовы шкалы адліку ў вымяральных прыладах і мерных прыстасаваннях. Робіцца параўнаннем паказанняў прылады, якая градуіруецца, з паказаннямі эталоннай (узорнай) прылады.

т. 5, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРА́ДУС РЭАМЮ́РА,

адзінка тэмпературы. Абазначаюцца °R. Апорныя тэмпературныя (рэперныя) пункты: т-ра плаўлення лёду (0 °R) і т-ра кіпення вады пры нармальным атм. ціску (80 °R). Прапанаваны франц. вучоным Р.А.Рэамюрам у 1730. Гл. таксама Градус, Тэмпературныя шкалы.

т. 5, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕ́ЛЬВІН,

адзінка тэрмадынамічнай т-ры, роўная 1/273,16 часткі тэрмадынамічнай т-ры трайнога пункта вады; адна з асн. адзінак СІ. Абазначаецца К; да 1968 наз. градус Кельвіна (°К). 1 К = 1 °C. Назва ад імя У.Томсана (лорда Кельвіна). Выкарыстоўваецца як адзінка Міжнар. практычнай тэмпературнай шкалы.

т. 8, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРА́ДУС ФАРЭНГЕ́ЙТА,

адзінка тэмпературы. Абазначаецца °F. Апорныя тэмпературныя (рэперныя) пункты: т-ра плаўлення лёду (32 °F) і т-ра кіпення вады пры нармальным атм. ціску (212 °F). Традыцыйна выкарыстоўваецца ў некат. краінах, напр. у ЗША. Прапанаваны ням. фізікам Д.Г.Фарэнгейтам у 1724. Гл. таксама Градус, Тэмпературныя шкалы.

т. 5, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРА́ДУС РА́НКІНА,

адзінка тэрмадынамічнай тэмпературы. Абазначаецца °Ra. Роўны градусу Фарэнгейта. Апорныя тэмпературныя (рэперныя) пункты: абсалютны нуль (0 °Ra) і т-ра трайнога пункта вады (491,688 °Ra). Прапанаваны шатл. фізікам У.Дж.Ранкінам. Выкарыстоўваецца ў некат. краінах, напр., у ЗША, дзе вымяраюць т-ру па шкале Фарэнгейта. Гл. таксама Градус, Тэмпературныя шкалы.

т. 5, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)