Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
шкала́, -ы́, мн.шка́лыі (з ліч. 2, 3, 4) шкалы́, шкал, ж.
1. Лінейка або табліца з дзяленнямі ў розных прыборах.
Ш. прыёмніка.
2. Сістэма лікаў, велічынь ва ўзыходным і сыходным парадку (спец.).
Ш. заработнай платы.
|| прым.шка́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НО́НІУС,
дапаможная шкала, па якой адлічваюць долі дзяленняў асн.шкалы вымяральнай прылады (штангенінструментаў, оптыка-мех. і інш. сродкаў вымярэння). Бываюць лінейныя, вугламерныя, спіральныя, трансверсальныя і інш. віды Н. Назва — ад імя партуг. вынаходніка шкалы П.Нуніша. Прататып сучаснага Н. прапанаваны франц. матэматыкам П.Вернье (Н. часта наз.верньерам).
Ноніусы: а — лінейны (паказвае адлік 17, 14); б — вугламерны (паказвае адлік 34°28′).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
храназо́на
(ад храна- + зона)
падраздзяленне агульнай стратыграфічнай шкалы, падпарадкаванае геалагічнаму ярусу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КЕ́ЛЬВІНА ШКАЛА́,
пашыраная назва тэрмадынамічнай тэмпературнай шкалы. Назва ад імя У.Томсана (лорда Кельвіна), які ў 1848 прапанаваў прынцып пабудовы гэтай шкалы.
К. ш. — абс. шкала т-р, якая не залежыць ад уласцівасцей тэрмаметрычнага рэчыва. Пачаткам адліку мае абсалютны нуль. Пабудавана на аснове другога закону тэрмадынамікі, у прыватнасці на незалежнасці ккдзКарно цыкла ад прыроды рабочага цела. Адзінка т-ры — кельвін (К), вызначаецца як 1/273,16 частка тэрмадынамічнай т-ры трайнога пункта вады. Гл. таксама Абсалютная тэмпература.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Градус (адз. вымярэння тэмпературы) 3/581, гл. Тэмпературныя шкалы
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АДДЗЕ́Л у геалогіі, самае буйное падраздзяленне геал. сістэмы, якое мае планетарнае пашырэнне; адзінка агульнай стратыграфічнай шкалы. Аб’ядноўвае адклады, што ўтварыліся на працягу геал. эпохі. Кожны аддзел адасабляецца па характэрных рэштках выкапнёвай фауны і флоры і падзяляецца на ярусы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАДУІРО́ЎКА (ням. graduieren ад лац. gradus крок, ступень) сродкаў вымярэнняў, вызначэнне і нанясенне ў маштабе асн. (апорных) пунктаў для пабудовы шкалы адліку ў вымяральных прыладах і мерных прыстасаваннях. Робіцца параўнаннем паказанняў прылады, якая градуіруецца, з паказаннямі эталоннай (узорнай) прылады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́ДУС РЭАМЮ́РА,
адзінка тэмпературы. Абазначаюцца °R. Апорныя тэмпературныя (рэперныя) пункты: т-ра плаўлення лёду (0 °R) і т-ра кіпення вады пры нармальным атм. ціску (80 °R). Прапанаваны франц. вучоным Р.А.Рэамюрам у 1730. Гл. таксама Градус, Тэмпературныя шкалы.