Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«ШАСЦЁРКА»,
творчая садружнасць франц. кампазітараў-наватараў, якая склалася пасля 1-й сусв. вайны і існавала ў 1920-я г. ў складзе: ідэолагі Ж.Както, Э.Саці, члены А.Анегер, Ж.Арык, Л.Дзюрэй, Д.Міё, Ф.Пуленк, Ж.Тайфер. Розных па творчых устаноўках кампазітараў аб’ядноўвала імкненне да навізны і адначасова да прастаты, канструктыўнай яснасці муз. мовы, непрыяцце непрыманне* музыкі імпрэсіянізму.
Літ.:
Дюмениль Р. Современные французские композиторы группы «Шести»: Пер. с фр. Л., 1964.
т. 17, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦІ́ (Satie) Эрык Альфрэд Леслі (17.5.1866, г. Анфлёр, Францыя — 1.7.1925),
французскі кампазітар. Вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі, у «Схола канторум» (1905—08). Паўплываў на эстэт. прынцыпы творчай групы «Шасцёрка», але пазней адышоў ад яе. У пач. 1920-х г. адзін са стваральнікаў Аркейскай школы (аб’яднанне маладых музыкантаў). Яго творчасці ўласцівы навізна, прастата, наўмысная экстравагантнасць, супярэчлівасць (адыграў значную ролю ў фарміраванні імпрэсіянізму, аднак пазней быў у апазіцыі да яго). Сярод твораў: сімф. драма са спевам «Сакрат» (1918), балеты, у т. л. «Парад» (у садружнасці з Ж.Както і П.Пікасо, 1917), «Эксцэнтрычная прыгажуня» (1920), аперэты, творы для аркестра, хору, фп. творы і інш.
т. 14, с. 208
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКТО́ (Cocteau) Жан (5.7.1889, г. Мезон-Лафіт, Францыя — 11.10.1963),
французскі пісьменнік, мастак, кінарэжысёр, тэатр. дзеяч. Чл. Франц. акадэміі (1955). Дэбютаваў у 1909 як паэт-сімваліст (зб. «Лямпа Аладзіна»), Выступаў за балетны спектакль новага тыпу, заснаваны на збліжэнні харэаграфіі з эстрадай і эксцэнтрыкай; супрацоўнічаў з С.Дзягілевым. Паэтычная творчасць развівалася ад куба-футурызму і дадаізму («Ода Пікасо», 1919, зб. «Вершы», 1920) да сюррэалізму (зб. «Опера», 1927). У зб-ках крытычных афарызмаў «Певень і арлекін» (1918) і «Прафесійны сакрэт» (1922) выступіў як прыхільнік авангардысцкай групы «Шасцёрка» ў музыцы і дадаізму ў л-ры. Аўтар раманаў «Самазванец Тама» (1923) і «Цяжкія дзеці» (1929), п’ес «Антыгона», «Рамэо і Джульета» (спроба «амаладжэння» ант. і шэкспіраўскай трагедыі), «Арфей» (усе 1928), «Адская машына» (1934), псіхал. манадрамы «Чалавечы голас» (1930; паводле яе ў Мінску ў 1985 паст. аднайм. монаопера Ф.Пуленка), «Цяжкія бацькі» (1938), «Двухгаловы арол» (1946), «Вакх» (1952) і інш. Адзін з заснавальнікаў «Балета Елісейскіх палёў» (1944). Пісаў лібрэта балетаў, опер, кінасцэнарыі. Ставіў кінафільмы («Прыгажуня і пачвара», 1946; «Арфей», 1950; «Запавет Арфея», 1960).
Тв.:
Рус. пер. — Портреты-воспоминания: Эссе. М., 1985.
Літ.:
Bross J. Cocteau. Paris, 1970.
т. 7, с. 445
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)