расійскі і бел. артыст цырка, ілюзіяніст. Засл. арт. Беларусі (1963). У цырку з 1927. Выступаў як акрабат-эксцэнтрык, муз. эксцэнтрык, клоун-дывановы. У 1930 займаўся маніпуляцыяй, з 1932 ствараў ілюзійныя нумары. Выступаў пад псеўд.Шаг. Сярод работ: «Калі заўтра вайна» (1937), «Перамога» (1946), «На цыркавой і міжнароднай арэне» (1951), «Чараўнік Ягорыч» (1956), «Руслан і Людміла» (1979). У 1960—67 кіраўнік Бел. цыркавога калектыву, дзе стварыў новы ілюзійна-трансфармацыйны атракцыён у праграме «Бывайце здаровы!». Выступаў з бел. калектывам у шапіто Гомеля, Бабруйска, Магілёва, Віцебска. Аўтар сюжэтаў і канструктар апаратуры большасці сваіх нумароў. З 1967 рэжысёр «Саюздзяржцырка». У 1969 пакінуў манеж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Шаг-Наважылаў А. С. 2/257; 5/70; 11/132 (іл.), 283, 482
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ШАГАМЕ́Р,
1) прылада для вымярэння шагу разьбы (адлегласці паміж суседнімі аднайм. бакавымі старанамі яе профілю) або шагу цыліндрычных зубчастых колаў (адлегласці паміж аднайм. профілямі іх суседніх зубцоў).
2) Прылада ў выглядзе кішэннага гадзінніка, якая аўтаматычна адлічвае колькасць крокаў чалавека для прыблізнай ацэнкі пройдзенай ім адлегласці.
Накладны шагамер для кантролю шагу зубчастых колаў: 1 — кола, шаг якога вымяраецца; 2—4 — вымяральныя наканечнікі; 5 — двухбаковае вымяральнае прыстасаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАН ПА (франц. grand pas літар.вял.шаг, вял. танец),
складаная шматчасткавая танц.-муз. форма. Узнікла ў эпоху рамантызму і атрымала завяршэнне ў творчасці М.Петыпа. Будуецца падобна санатнай форме ў музыцы: экспазіцыя, адажыо і варыяцыі (распрацоўка), потым кода. У гран па харэаграфія абагульнена-паэтычна выяўляе ўнутр. змест балета. Танц. тэмы сімфанічна развіваюцца, пераплятаюцца, проціборствуюць. Такія гран па ёсць у «Баядэрцы» Л.Мінкуса, «Раймондзе» А.Глазунова і інш. Выконваецца сумесна салістамі, карыфеямі, кардэбалетам. Некат. гран па носяць дзейсны характар. У Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі пастаўлены аднаактовы спектакль «Вялікае класічнае па» на музыку Мінкуса з балета «Пахіта» Э.Дэльдэвеза («У гонар Марыуса Петыпа», 1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Наважылаў А. С., гл.Шаг-Наважылаў А. С.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗЬБА́ў тэхніцы,
чаргавальныя выступы і ўпадзіны (канаўкі) на паверхні цел вярчэння, размешчаныя па вінтавой лініі.
Паводле формы сячэння адрозніваюць Р. трохвугольную, прамавугольную, трапецаідальную, круглую, паводле размяшчэння — вонкавую і ўнутраную, паводле прызначэння — крапежную, сілавую, хадавую, артылерыйскую і інш. У залежнасці ад напрамку вінтавой лініі бывае правая (найб. пашыраная) і левая. Утвараюць Р. пластычнай дэфармацыяй (напр., накаткай), рэзаннем на універсальных (такарных і інш.) і спецыялізаваных (рэзьбафрэзерных і інш.) станках ці ўручную пры дапамозе інструменту агульнага (разцы, фрэзы і інш.) або спец. (метчыкі, плашкі і інш.) прызначэння.
Профіль разьбы: d, d1, d2 — вонкавы, унутраны і сярэдні дыяметры; P — шаг, які вымяраюць у міліметрах (метрычная разьба) і ў цалях (цалёвая разьба); H — вышыня зыходнага профілю; α — вугал пры вяршыні профілю (60° — для метрычнай, 55° — для цалёвай).