Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСО́БАў мовазнаўстве,
катэгорыя дзеяслова, якая паказвае адносіны вытворцы дзеяння да таго, хто гаворыць. Вызначаюць 3 асобы і адпаведна ім 3 асабовыя дзеяслоўныя формы адзіночнага і множнага ліку. Формамі 1-й асобы абазначаюць дзеянне (стан) таго, хто гаворыць («чытаю, чытаем»); формамі 2-й асобы — дзеянне (стан) таго, да каго звяртаюцца ў гаворцы («чытаеш, чытаеце»); формамі 3-й асобы — дзеянне (стан) таго, пра каго (пра што) гавораць («чытае, чытаюць»).
Сродкі афармлення катэгорыі асобы ў розных мовах розныя: у германскіх і раманскіх — адначасова асабовыя займеннікі і канчаткі, у семіцкіх — асабовыя канчаткі, займеннікі і прыстаўкі. У слав. мовах, у т. л. і беларускай, асабовыя формы дзеяслова перадаюцца праз канчаткі (у цяперашнім і будучым часе: «чыта-ю, прачыта-ю; чыта-ем, прачыта-ем; чыта-еш, прачыта-еш, чыта-еце, прачыта-еце; чыта-е, прачыта-е; чыта-юць, прачыта-юць»), асабовымі займеннікамі разам з асабовымі канчаткамі («я чыта-ю, я прачыта-ю; ты чыта-еш, ты прачыта-еш» і гэтак далей) ці асабовымі займеннікамі і назоўнікамі (у прошлым часе: «ён чытаў, вучань чытаў»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНГАДА́,
рака ў Чыцінскай вобл. Расіі, левая складаючая р. Шылка. Даўж. 708 км, пл.бас. 37,2 тыс.км². Пачынаецца на хр. Хэнтэй. У вярхоўях цячэ па вузкай цясніне, у сярэднім цячэнні — па міжгорнай катлавіне. Жыўленне пераважна дажджавое. Ледастаў з пачатку ліст. да канца красавіка. Сярэдні расход вады ў вусці 72,6 м³/с. Ніжэй г.Чыта малое суднаходства. Сплаўная. Па даліне І. праходзіць Транссібірская магістраль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎ (Павел Мінаевіч) (1905, г.Чыта, Расія — май 1944),
Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. З 1931 на парт. і сав. рабоце. У Вял.Айч. вайну з пач. 1942 у тыле ворага, з мая 2-і сакратар Суражскага, з вер. 1-ы сакратар Бешанковіцкага падп. райкомаў КП(б)Б Віцебскай вобл., адначасова з кастр. камандзір партыз. брыгады «За Савецкую Беларусь» (дзейнічала ў Асвейскім, Бешанковіцкім, Гарадоцкім, Дрысенскім, Расонскім і Ушацкім р-нах Віцебшчыны). Загінуў у баі.
расійскі дырыжор, кампазітар. Засл. арт. Расіі (1973). Нар.арт. Расіі (1984). З 1921 у Харбіне. Скончыў Харбінскі муз. тэхнікум (1935), Вышэйшы тэхн. цэнтр у Шанхаі (1944), Казанскую кансерваторыю (1953). Арганізаваў у Харбіне джаз-аркестр (1934), разам з якім пераехаў у Шанхай (1936), потым у Казань (1947). З 1956 у Маскве, маст. кіраўнік і гал. дырыжор эстр. аркестра Расканцэрта (цяпер Канцэртны аркестр джазавай музыкі). Аўтар джазавых кампазіцый і аранжыровак, песень, музыкі да драм. спектакляў.
бел. вучоны ў галіне нефралогіі. Д-рмед.н. (1987). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1969). З 1986 у Бел.НДІ кардыялогіі, з 2001 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Навук. працы па лазератэрапіі хранічнай ныркавай недастатковасці, ацэнцы мэтазгоднасці гемадыялізу, дыягностыцы дыябетычнай нефрапатыі.
Тв.:
Хроническая почечная недостаточность: интеграция и дифференциация лечения. Мн., 1993 (разам з В.С.Пілатовічам);
Оценка эффективности гемодиализа методом спин-меченых зондов (у сааўт.) // Докл.Нац.АН Беларуси. 1999. Т. 43, №5.
расійскі хімік. Акад.Рас.АН (1992, чл.-кар. 1981). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Томскі ун-т (1953), дзе і працаваў. З 1959 у НВА «Алтай» (г. Бійск, з 1984 ген. дырэктар), адначасова ў Алтайскім політэхн. ін-це (з 1972 праф.). Навук. працы па агульнай і тэхн. хіміі. Распрацаваў навукова-тэхн. асновы стварэння кампазіцыйных энергаёмістых матэрыялаў з зададзенымі фіз.-хім. ўласцівасцямі. Сінтэзаваў новыя матэрыялы з выкарыстаннем энергіі выбуху. Дзярж. прэмія СССР 1970. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія Рас. Федэрацыі 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНТЭТЫ́ЧНЫЯ МО́ВЫ,
мовы, у якіх граматычныя значэнні выражаюцца формамі слоў: афіксамі («чыта-ю», «з-рабіць», «мах-а-ць» — «мах-ну-ць»), унутр. флексіяй («з-бір-аць» — «са-бр-аць»), націскам («засыпаць» — «засыпаць»), суплетыўнымі формамі («я» — «мне»), а не службовымі словамі, парадкам слоў, інтанацыяй (як у аналітычных мовах). Да С.м. належаць бел., стараж.-грэч., лац., стараж.-слав., ням., літ. і інш. мовы. Сінтэтычныя спосабы часткова выкарыстоўваюць і аналітычныя мовы. Гл. таксама Тыпалагічная класіфікацыя моў.
Літ.:
Теоретические основы классификации языков мира. М., 1980.
бел. артыст балета. Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1960; выкладаў у ім у 1965—75), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1980). У 1960—81 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Танцоўшчык гераічнага плана. Сярод партый: Іван, Машэка, Мікалай («Альпійская балада», «Выбранніца», «Мара» Я.Глебава), Тарэра («Балеро» на муз. М.Равеля), Спартак («Спартак» А.Хачатурана), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Ротбарт («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Пер Гюнт («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга). Аўтар кн. «Беларускі балет і сучасная тэма» (1989).