Пейпсі. У Эстоніі і Пскоўскай вобл. Расіі. Пл. 3,5 тыс.км². Глыб. да 15 м. Складаецца з Чудскога возера, Пскоўскага возера і праліва, што іх злучае (Цёплае возера). З’яўляецца рэліктам вял. ледавіковага вадаёма. Берагі пераважна нізінныя, тарфяныя, затапляюцца ў паводку; на плоскім дне магутная тоўшча ілу. Уздоўж паўн. і ўсх. берагоў Чудскога воз. цягнецца пясчаны бар, месцамі парослы хвояй. Шмат астравоў, найбуйн. — Пірысар (Порка). Упадае каля 30 рэк (найбольшыя Вялікая і Эмайыгі), выцякае р. Нарва. Замярзае ў ліст., крыгалом у маі. Згонна-нагонныя з’явы. Суднаходства. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУДСКО́Е ВО́ЗЕРА (эст. Пейпсіярв). На мяжы Эстоніі і Пскоўскай вобл. Расіі. Пл. 2,6 тыс.км². Складае адзіны вадаём з Пскоўскім воз. (гл.Чудска-Пскоўскае возера). У 1242 на Ч.в. адбылася бітва рус. войска з ням.-тэўтонскімі рыцарамі (гл.Лядовае пабоішча 1242).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ,
рака ў Пскоўскай вобл. Расіі. Даўж. 430 км, пл.бас. 25,2 тыс.км².
Пачынаецца на Бежаніцкім узв., упадае ў Чудска-Пскоўскае возера, утвараючы дэльту. Гал. прытокі: Іса, Сіняя, Утрая (злева), Сораць, Чарэха, Пскава (справа). Сярэдні расход вады каля с. Пятонава 127 км³/с. Суднаходная на 40 км ад вусця. Сплаўная. На Вялікай гарады Апочка, Востраў, Пскоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІГІ́ (Coregonus),
род рыб сям. сіговых атр. ласосепадобных. Самы шматлікі з сямейства. Пашыраны ў бас. Ледавітага, Ціхага і Атл. акіянаў. Прахадныя, азёрныя і рачныя рыбы. Найб. вядомыя: С. звычайны, рапушкі, омуль, пелядзь, муксун, чыр і інш. У азёрах Беларусі водзіцца рапушка еўрапейская, або сялява, у 1925 у азёры Браслаўскай, Нарачанскай груп і воз. Лукомскае з Чудска-Пскоўскага воз. завезены для акліматызацыі сіг чудскі (C. lavaretus maraenoides). У азёрах Лукомскае і Нарач меў прамысл. значэнне. Пелядзь на Беларусь завезена ў 1957.
Даўж. да 75 см, маса да 8 кг (зрэдку 16 кг). Цела серабрыстае, спіна цёмная, луска буйная. Рот невял., ніжні, канцавы або верхні. Нераст звычайна восенню. Ікра дробная, жоўтая. Кормяцца планктонам, бентасам і дробнай рыбай. Аб’екты промыслу і развядзення.