Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́ССЕ,
вёска ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Каўпіта, на аўтадарозе Чачэрск—Краснаполле. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнУ ад г.Чачэрск, 100 км ад Гомеля, 70 км ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская. 551 ж., 221 двор (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Замкавая гара (археал., Чачэрск) 11/218
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Трыбуна камунізма» (газ., Чачэрск) 9/56
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛІЯ,
возера ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Сож, за 6 км на Пн ад г.Чачэрск. Пл. 0,24 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 200 м. Поймавае. Праз возера цячэ р. Курынка, якая злучае яго з воз. Вір.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЗНЯСЕ́НСКІ,
пасёлак у Беларусі, у Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., на р. Сож. Цэнтр Ленінскага с/с і калгаса. За 5 км на Пд ад г.Чачэрск, 60 км ад Гомеля, 42 км ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская. 399 ж., 137 двароў (1995). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІР,
возера ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Сож, за 4 км на ПнУ ад г.Чачэрск. Пл. 0,2 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 200 м. Поймавае. Усходнія схілы катлавіны пад лесам, зах. пад хмызняком. Праз возера цячэ р. Курынка, якая злучае яго з воз. Вілія, на Пн упадаюць меліярац. каналы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́ССЕ,
вёска ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Сож. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на ПдУ ад г.Чачэрск, 72 км ад Гомеля, 42 км ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская. 495 ж., 219 двароў (1997). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі паселішчы эпохі неаліту і бронз. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПІНІЧЫ,
вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Буда-Кашалёва—Чачэрск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Буда-Кашалёва, 62 км ад Гомеля. 198 ж., 73 двары (1999). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.