Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧАСО́ПІС»
(«Czasopis»),
інфармацыйна-культурны часопісУсх. Беласточчыны; орган Аб’яднання бел. журналістаў у Польшчы. Выдаецца з крас. 1990 штомесячна ў Беластоку на польскай мове, частка матэрыялаў — на беларускай. Гал. рэдактар Ю.Хмялеўскі. Аналізуе паліт. падзеі ў Польшчы, Беларусі, Расіі, Літве і зах.-еўрап. краінах; асвятляе царк. жыццё ў Польшчы і на Беласточчыне, гісторыю правасл. прыходаў у краі, праблемы грамадска-паліт. і культ. жыцця беларусаў у Польшчы, нац. жыццё, сац.-эканам. і паліт. становішча бел.нац. супольнасці ў Польскай дзяржаве, праблемы эканам. сучаснай Беласточчыны; змяшчае агляды польскага і беларускамоўнага перыяд. друку ў Польшчы і Беларусі, артыкулы па рэліг. тэматыцы і гісторыі хрысціянства, календары рэліг. свят. Друкуе ўспаміны ўдзельнікаў гіст. падзей у Польшчы і на Беларусі, артыкулы пра дзеячаў бел. культуры, нататкі пра гміны, вёскі, правасл. прыходы, цэрквы на Беласточчыне, літ. і публіцыст. творы бел. пісьменнікаў Беласточчыны, дыскусійныя матэрыялы, лісты чытачоў, інтэрв’ю з прадстаўнікамі дзярж. улад і вышэйшага рэліг.правасл. кіраўніцтва. Выданне ілюстраванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСО́ПІС,
перыядычнае выданне, якое публікуе навук., гіст., маст. або літ.-публіцыст. матэрыялы; як і газета, адзін з асн. сродкаў масавай інфармацыі. Ч., як правіла, арыентуецца на пэўную аўдыторыю: паводле прафес. прызначэння, узросту, прыхільнасцей, сац., сац.-паліт., дэмаграфічных і інш. прыкмет. Тыпалагічна Ч. падзяляюць на грамадска-паліт., літ.-маст., сатыр., навук.-галіновыя, навук.-папулярныя, навук.-інфарм., вытв.-тэхн., а таксама для жанчын, моладзі, дзяцей і інш. Выходзяць штотыднёва, раз у 2 тыдні, штомесяц, штоквартальна.
Першым Ч. лічыцца «Le journal des savants» («Часопіс вучоных»), які выйшаў у Францыі ў 1665; першы Ч. у Расіі — «Ежемесячные сочинения, к пользе и увеселению служащие» (1755). Выдавецкая дзейнасць бел. студэнтаў у Пецярбургу прывяла да выпуску ў 1884 двух нумароў Ч. «Гомон». У пач. 20 ст. на Беларусі выдаваліся Ч. «Крапіва», «Саха», «Лучынка», «Раніца»; галіновыя выданні: «Белорусский учительский вестник», «Медицинское дело» (1910), «Минские врачебные известия» (1910—15), «Педагогическое дело», «Спорт» (1913); Ч. для дзяцей «Зорька» (1905—12). Бел. выдавецкае т-ва «Загляне сонца і ў наша аконца» выдавала Ч. «Маладая Беларусь». Першыя бел.сав. Ч. — «Чырвоны шлях» (1918), «Белорусская криница» (1918—19), «Народная асвета», «Факел коммунизма» (абодва 1919), «Коммунистический труд» (1919—23), «Школа и культура Советской Белоруссии», «Вольны сцяг», «Вестник народного комиссариата просвещения», «Полымя», «Бюллетень Центрального бюро Коммунистической партии (большевиков) Белоруссии» (1923), «Камуністычнае выхаванне»; галіновыя Ч. — «Хозяйство Белоруссии» (1920—21), «Шлях кааперацыі» (1925—28), «Прафесіянальны рух Беларусі» (1925—29), «Шляхі калектывізацыі» (1925—33); пазней — «Маладняк», «Наш край», «Узвышша», «Саветы Беларусі» (1928—31) і інш. У Зах. Беларусі выдаваліся Ч. «Бальшавік», «Маланка», «Беларуская культура», «Беларускі летапіс», «Асва», «Маладая Беларусь» і інш. (гл. ў арт.Заходнебеларускі друк). У Вял.Айч. вайну на тэр. Беларусі выходзіла каля 100 перыяд. выданняў на бел., рус., ням., укр. мовах (гл.Друк акупацыйны ў Вял.Айч. вайну, Друк падпольны ў Вял.Айч. вайну). У пасляваен. гады на Беларусі выдавалася каля 130 Ч. і інш.перыяд. выданняў тыпу Ч., у т. л.«Коммунист Белоруссии», «Полымя», «Работніца і сялянка» (з 1995 «Алеся»), «Народная асвета», «Здравоохранение Белоруссии» (з 1996 «Здравоохранение»), «Бярозка», «Беларусь», «Весці Акадэміі навук Беларусі», «Вожык», «Нёман», «Маладосць», «Сельское хозяйство Белоруссии» (з 1991 «Хозяин»), «Доклады Академии наук Беларуси», «Вясёлка», «На экранах Беларусі» (з 1996 «На экранах»), «Инженерно-физический журнал», «Тэатральны Мінск» (1961—90), «Журнал прикладной спектроскопии», «Дифференциальные уравнения», «Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта», «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (з 1989 «Спадчына»), «Родная прырода», «Мастацтва Беларусі» (з 1992 «Мастацтва»), «Беларуская мова і літаратура ў школе» (з 1992 «Роднае слова»), У 1990-я г. Ч. пачалі выдаваць грамадскія, культ. і інш. аб’яднанні, творчыя, прафес. саюзы і калектывы: «Веснік Беларускага экзархата», «Беларуская думка», «Пачатковая школа» (з 1991), «Пралеска», «Гаспадыня» (з 1992), «Беларускі гістарычны часопіс», «Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта», «Армия», «Всемирная литература», «Вышэйшая школа», «Пазашкольнае выхаванне» (усе з 1996), «Атэстацыя», «Белорусский экономический журнал» (абодва з 1997) і інш. На 1.2.2003 на Беларусі зарэгістравана 442 ч.
Літ.:
Перыядычны друк Беларусі, 1817—1916 гг.: Бібліягр. паказ. Мн., 1960;
Перыядычны друк Беларускай ССР (1917—1958). Вып. 1. Часопісы. Мн., 1960;
Друк Беларускай ССР, 1966—1970: Статыстыч. матэрыялы. Мн., 1972;
Говін С.В. Друк Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.). Мн., 1974;
Адамовіч В.С. Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліягр. паказ. Мн., 1975;
Булацкі Р.В., Сачанка І.І., Говін С.В. Гісторыя беларускай журналістыкі. Мн., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ ГІСТАРЫ́ЧНЫ ЧАСО́ПІС»,
штоквартальны навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс. Выходзіць з 1993 у Мінску на бел. мове. Асвятляе пытанні гісторыі Беларусі, усеаг. гісторыі. Друкуе навук. і метадычныя матэрыялы ў дапамогу настаўнікам, студэнтам і вучням, тэксты падручнікаў, камп’ютэрныя навуч. праграмы, паведамляе пра навук. канферэнцыі, новыя выданні кніг, падручнікаў, метадычнай л-ры па гісторыі. Садзейнічае працэсу нац. адраджэння, вывучэнню гісторыі Беларусі і прапагандзе гіст. ведаў. Асн. рубрыкі: «З аграрнай гісторыі», «З ваеннай гісторыі», «З гісторыі дыпламатыі», «Усеагульная гісторыя», «Беларусы ў свеце», «Беларусазнаўства», «Імёны вядомыя і невядомыя», «З гісторыі партый і рухаў» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИНЖЕНЕ́РНО-ФИЗИ́ЧЕСКИЙ ЖУРНА́Л»,
навукова-тэхнічны часопіс. Засн. ў 1958 у Мінску як усесаюзны штомесячны часопісДзярж.к-таСМСССР па навуцы і тэхніцы і АНБССР. З 1992 часопісНац.АН Беларусі. Выдаецца Акадэмічным навук. комплексам «Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нац.АН Беларусі». Асн.навук. кірункі: цеплафізіка, цепла- і масаабмен, тэорыі цеплаправоднасці і сушкі, тэрмадынаміка неабарачальных працэсаў, буд. цеплафізіка, структурна-мех. характарыстыкі дысперсных сістэм, рэафізіка, нізкатэмпературная плазма. У складзе рэдакцыйнага савета вучоныя Расіі, Украіны, Польшчы, ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Японіі, Канады, Індыі і інш.Часопіс перавыдаецца на англ. мове ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРАЛО́М»,
палітычны і літаратурны часопіс Віленскага акр.к-та КСМЗБ. Выдаваўся нелегальна ў студз. — лют. 1932 у Вільні на бел. мове. Часопіс рэдагавалі і рыхтавалі да выдання М.Танк і Я.Гарох. Асвятляў паліт. і сац.-эканам. становішча ў Зах. Беларусі, заклікаў працоўных да рэв. і нац.-вызв. барацьбы, змагання ў абарону Т-вабел. школы, за школу на роднай мове, адкрыццё бібліятэк-чытальняў, нар. дамоў, курсаў для непісьменных. Апублікаваў публіцыстычныя артыкулы А.Цвіка, Л.Родзевіча (пад псеўд. Змагар), вершы і апавяданне М.Танка (пад псеўд. А.Граніт), верш Я.Гароха і інш. Выйшлі 2 нумары. З сак. 1932 выдаваўся легальны «Часопіс для ўсіх».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВО́ЖЫК»,
сатырычна-гумарыстычны ілюстраваны часопіс. Выдаецца штомесячна ў Мінску на бел. мове. Пачаў выходзіць у ліп. 1941 як сатыр. плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну» ў Гомелі, потым у Маскве. Са жн. 1945 часопіс «Вожык». Друкуе фельетоны, байкі, гумарэскі, апавяданні, пародыі, інтэрмедыі, скетчы, памфлеты, анекдоты, пераклады сатыр. твораў, карыкатуры, малюнкі, шаржы. З 1957 выдае «Бібліятэку «Вожыка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗВАЖА́Й»,
бел. эмігранцкі часопіс. Выдаецца з 1974 у Канадзе штоквартальна на бел. мове. Мае падзагаловак «Часопіс беларускіх ветэранаў». Змяшчае хроніку эмігранцкага жыцця, матэрыялы пра сустрэчы і з’езды эмігрантаў у Таронта, Кліўлендзе, Нью-Брансуіку, Манчэстры, Лондане. Асвятляе дзейнасць эмігранцкіх арг-цый, падзеі паліт. жыцця на Беларусі. Публікуе маст. творы, рэцэнзіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДИФФЕРЕНЦИА́ЛЬНЫЕ УРАВНЕ́НИЯ»,
штомесячны матэм.навук.часопіс. Засн. ў 1965 у Мінску як усесаюзны, з 1992 часопіс Расійскай АН, які выдаецца пры садзеянні Ін-та матэматыкі АН Беларусі. Асн.навук. кірункі: звычайныя дыферэнцыяльныя ўраўненні, ураўненні ў частковых вытворных, спектральная тэорыя дыферэнцыяльных аператараў, інтэгральныя і інтэградыферэнцыяльныя ўраўненні, ураўненні ў канечных рознасцях, а таксама іх дастасаванні ў аўтам. кіраванні, інфарматыцы і матэм. мадэляванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАГА́ЗЫН ПО́ЛЬСКІ»
(«Magazyn polski», «Часопіс польскі»),
штоквартальны часопіс; орган Саюза палякаў у Беларусі. Выдаецца з 1992 у Гродне на польск. мове (лісты чытачоў друкуюцца на бел. і рус. мовах). Асвятляе пытанні гіст., культ. развіцця Беларусі, ВКЛ, некаторыя аспекты міжнац. адносін на тэр. сучаснай Беларусі. Змяшчае матэрыялы пра сусветна вядомых дзеячаў навукі, гісторыі Беларусі. Публікуе маст. творы бел. і замежных пісьменнікаў.