Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫГО́ННАЯ (Лілія Ціханаўна) (н. 3.9.1942, г. Мары, Туркменія),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1992). У 1964 скончыла БДУ; працуе ў Ін-це мовазнаўства АН Беларусі. Даследуе пытанні бел. фанетыкі і фаналогіі, бел. лексікалогіі. Аўтар манаграфіі «Інтанацыя. Націск. Арфаэпія» (1991), сааўтар прац «Лексіка Палесся ў прасторы і часе» (1971), «Галосныя беларускай мовы» (1975), «Фанетыка слова ў беларускай мове» (1983), «Фанетыка беларускай літаратурнай мовы» (1989), хрэстаматыі «Вусная беларуская мова» (1990).
бел. вучоны-педагог у галіне тэхн. графікі. Канд.пед.н. (1980), праф. (1993). Скончыла Віцебскае маст.-графічнае пед. вучылішча (1954), Віцебскі пед.ін-т (1963), дзе працуе з 1965. Распрацавала тэарэт. і метадычныя пытанні ўдасканалення графічнай падрыхтоўкі школьнікаў і студэнтаў ВНУ. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для школ, тэхнікумаў, ВНУ.
Тв.:
Основы графической грамоты. Мн., 1966 (у сааўт.);
Словарь-справочник по черчению. М., 1993 (v сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМА́КА (Лідзія Ціханаўна) (н. 25.5. 1928, в. Багушэвічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1982), праф. (1986). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1953). У 1956—92 у Бел.НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (заг. аддзела). Навук. працы па функцыян. асаблівасцях сардэчна-сасудзістай сістэмы ў нованароджаных у норме і паталогіі, карэкцыі яе парушэнняў.
Тв.:
В семье заболел ребенок Мн., 1975;
Кровообращение новорожденного при заболеваниях матери. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬПЕ́РЫНА (Юдзіф Самойлаўна) (18.3.1914, г. Мазыр Гомельскай вобл. — 12.4.1985),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1959). Скончыла Бел. студыю пры Цэнтр.тэатр. вучылішчы ў Ленінградзе (1937). Працавала ў Т-ры юнага гледача БССР (1937—40), у абл.драм. т-рах Пінскім (1940—41, 1945—54) і Магілёўскім (1954—84). Выканаўца характарных роляў. Акрэсленасць і дакладнасць псіхал. распрацоўкі вобраза спалучаліся з яркім знешнім малюнкам. Сярод роляў: Агата, Паланея («Паўлінка», «Прымакі» Я.Купалы), Насця («Несцерка» В.Вольскага), Бабуля Ціханаўна («Даруй мне» К.Губарэвіча), Лявоніха («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Негіна, Аксюша («Таленты і паклоннікі», «Лес» А.Астроўскага), Нэнсі («Замак Броўдзі» паводле А.Кроніна), Клара Цэханасьян («Візіт старой дамы» Ф.Дзюрэнмата).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАПЕ́ЛЬКА (Зінаіда Ігнатаўна) (25.12.1918, г.п. Багушэўск Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 27.5.1997),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1972). Скончыла студыю Бел.т-ра імя Я.Коласа (1938), працавала ў гэтым т-ры. Выканаўца лірыка-драм. і вострахарактарных роляў. Творчасць адметная эмацыянальнасцю, адкрытым тэмпераментам, яркасцю тэатр. формы пры дакладнай псіхал. распрацоўцы характараў. З лепшых роляў у бел. рэпертуары: Насця і Мальвіна, Ганна («Несцерка», «Машэка» В.Вольскага), Галя («Алазанская даліна» І.Дорскага і К.Губарэвіча), Насця Вярбіцкая, Вікця, Ганна Ціханаўна («Пяюць жаваранкі», «Людзі і д’яблы», «Блытаныя сцежкі» К.Крапівы), Аксіння і Вольга («Крыніцы» і «Снежныя зімы» паводле І.Шамякіна), Маці («Бацькаўшчына» К.Чорнага і «Парог» А.Дударава), Паліна («Трыбунал» А.Макаёнка), Лявоніха («Лявоніха» П.Данілава), Яўхіміха («Кастусь Каліноўскі» У.Караткевіча), у класічным рэпертуары: Цалаваньева, Антаніна («Зыкавы», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Наташа («Тры сястры» А.Чэхава), Марыя Антонаўна («Рэвізор» М.Гогаля), Разалія Паўлаўна («Клоп» У.Маякоўскага), Лізавета, лэдзі Мільфард («Марыя Сцюарт», «Каварства і каханне» Ф.Шылера), Генерылья («Кароль Лір» У.Шэкспіра) і інш.