Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАР’Я́ЛЬСКАЯ ЦЯСНІ́НА,
у даліне р Церак, у месцы перасячэння ёю Бакавога хр.Вял. Каўказа, у Грузіі і Паўн. Асеціі. На працягу 3 кмглыб. да 1000 м. Па Д.ц. праходзіць Ваенна-Грузінская дарога. Д.ц. была вядома стараж. географам як «Вароты Каўказа» (Аланскія вароты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́НСЕНА КАТЛАВІ́НА,
падводная катлавіна ў цэнтр.ч.Паўн. Ледавітага ак. Абмежавана на Пн падводным хр. Гакеля, на Пд шпіцбергенска-паўночназямельскім мацерыковым схілам. Пераважаюць глыб. 3000—3500 м, найб. — 3975 м. У зах.ч. катлавіны ўразаецца цясніна Літке з глыб. 5449 м. Названа імем Ф.Нансена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ КАНЬЁНКрыма,
цясніна ў Крымскіх гарах, на паўн. схіле Ай-Петрынскай Яйлы, на Украіне. Даўж. каля 3 км, шыр. 2—4 м, глыб. да 350 м. Эразійна-тэктанічнага паходжання; утварыўся ў вапняках. Па дне цячэ р. Аўзун-Узень. Парогі, вадаспады, паглыбленні, т.зв. катлы і ванны (больш як 150). Помнік прыроды. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́КАЛУ,
вяршыня ў Вял. Гімалаях, на мяжы Непала і Кітая, за 20 км на ПдУ ад г.Джамалунгма. Выш. 8470 м. Складзена пераважна з гранітаў. Ледавікі (даўж. да 15 км). На У ад М. — цяснінар. Арун, якая перасякае Гімалаі. Глыбіня цясніны ад грэбеня да рэчышча ракі да 7300 м (найб. на Зямлі). На М. ўпершыню ўзышлі франц. альпіністы ў 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЬЁН (ад ісп. cañon труба, цясніна),
глыбокая рачная даліна са стромкімі, часам вертыкальнымі або ступеньчатымі схіламі і вузкім дном, звычайна занятым рэчышчам ракі. Утвараецца ў выніку інтэнсіўнай глыбіннай эрозіі і падмывання падэшвы схілаў рэчышчавым патокам у межах высокіх плато або ў гарах, складзеных з водапранікальных парод (вапнякоў, пясчанікаў, лёсаў) і лававага (звычайна базальтавага) покрыва. Адзін з самых вял. і вядомых К. — Вялікі Каньён у ЗША на р. Каларада. На дне мораў і акіянаў трапляюцца падводныя К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКУ́НЦ (Аксел) (сапр.Тэвасян Аляксандр Сцяпанавіч; 25.6.1899, г. Гарыс, Арменія — 8.7.1937),
армянскі пісьменнік. Скончыў Харкаўскі с.-г.ін-т (1923). Удзельнік (1917—18) баёў за Зах. Арменію. У 1936 рэпрэсіраваны. Друкаваўся з 1918. Зб-кі аповесцяў і апавяданняў «Цёмная цясніна» (1927), «Сейбіты чорных барознаў» (1933) прысвечаны гіст.-рэв. тэматыцы, у зб-ках «Белы конь» (1929), «Дождж» (1935) адлюстраваны прырода, духоўная прыгажосць чалавека. Аўтар сатыр. аповесцяў «Аўнатан Марч» (1927), «Кёрэс» (1935), незакончаных раманаў «Чырвоная гара», «Сын грому», «Хачатур Абавян».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНГС-КАНЬЁН (Kings Canyon),
нацыянальны парк у ЗША, у штаце Каліфорнія, на зах. схілах цэнтр.ч. горнай сістэмы Сьера-Невада. Засн. ў 1940. Пл. 186,2 тыс.га. Горныя хрыбты (выш. 1500—2500 м), хрыбет Сьера-Невада (выш. 4116 м), самы глыбокі ў Паўн. Амерыцы аднайм. каньён (2400 м, цяснінар. Кінгс), азёры, вадаспады, горныя лугі, хвойныя лясы (хвоя, піхта, секвоядэндран гіганцкі). Водзяцца чорны мядзведзь, горны баран і інш. Агаленні меза- і кайназойскіх адкладаў. Біясферны рэзерват. Аб’ект турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛДУВАЙ, Олдавай (Olduvai, Oldoway),
цясніна на Пн Танзаніі, за 36 км на ПнУ ад воз. Эясі, дзе знойдзены рэшткі выкапнёвых прыматаў, адны з найстаражытнейшых у свеце, і рэшткі палеалітычных культур. Даследавалі ў 1930—60-я г. Л.С.Б.Лікі і М.Лікі. У 1959—63 у ніжнім пласце, які пачаў намнажацца каля 1,9 млн.г. назад, знойдзены косці зінджантрапа і прэзінджантрапа, жылыя і лагерныя стаянкі з галечнымі прыладамі, чоперамі і прыладамі на адшчэпах. Косці прыматаў маюць узрост 1,75 млн. гадоў. У пласце, які залягаў вышэй (1,2—0,5 млн. гадоў), разам з каменнымі прыладамі знойдзены косці людзей, што займалі прамежкавае становішча паміж Homo habilis (чалавекам умелым) і пітэкантрапам. Гэтыя пласты перакрыты стараж.-ашэльскімі (шэльскімі) праслойкамі, у ’адной з якіх выяўлены косці т.зв. олдувайскага пітэкантрапа. Прылады працы гэтага перыяду больш дасканалыя, трапляюцца грубыя ручныя рубілы. У верхнім пласце знойдзены косці, якія нагадваюць косці неандэртальца.