Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЎЧАНКА (Валянціна Захараўна) (21.12.1925, г.Цюмень, Расія — 13.11.1984),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1977). Скончыла тэатр. студыю пры Бел. т-ры імя Я.Купалы (1948). Працавала ў Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Выканаўца характарных роляў. Яе творчай манеры былі ўласцівы псіхал. паглыбленне ў матывы паводзін гераінь, моўная і пластычная маляўнічасць. Сярод работ: Акуліна («Улада цемры» Л.Талстога), Аграфена, Антонаўна, Ксенія («Ворагі», «Дзеці сонца», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Арына Іванаўна («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава), Вера Сяргееўна («Энергічныя людзі» В.Шукшына), Вера Васілеўна («Гняздо глушца» В.Розава) і інш.
бел. мастак. Муж Г.М.Сіверцавай. Скончыў Уральскае вучылішча прыкладнога мастацтва (1966), Маскоўскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча (1971). З 1978 на Мінскім маст. камбінаце. Працуе ў галінах комплекснага маст. праектавання інтэр’ераў, выставак, манум.-дэкар. мастацтва. Аўтар праектаў маст. афармлення інтэр’ераў гал. корпуса Нац.АН Беларусі (1981), рэстарана «Свіцязь» (1984), Палаца моладзі і школьнікаў (1988), рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1997—99) у Мінску; манум.-дэкар. скульптуры са зварнога металу для фасада Палаца культуры ў г. Слонім Гродзенскай вобл. (у сааўт., 1987) і інш.
В.Сіверцаў. Фрагмент фасада Дома культуры ў Слоніме. 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЯ́ЕЎ (Юрый Аляксандравіч) (9.9.1930, г.Цюмень, Расія — 24.4.1986),
рускі і ўкраінскі спявак (лірычны барытон). Нар.арт.СССР (1968). Скончыў Уральскую кансерваторыю (1954). З 1955 у Свярдлоўскім і Данецкім оперных т-рах. З 1960 саліст Кіеўскага т-ра оперы і балета, з 1975 — Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый: Анегін, Раберт («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), граф ды Луна, Рэната («Трубадур», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі). Яго канцэртны рэпертуар уключаў больш як 200 вак. твораў. Аўтар песень, у т. л. «Мне дарыла Расія», «Беражыце сяброў», «Жадаю Вам». Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯ́ЗЕЎ (Васіль Васілевіч) (18.1.1887, г.Цюмень, Расія — 10.11.1937, паводле інш. звестак, сак. 1938),
рускі паэт. Друкаваўся з 1905. Аўтар літ. і паліт. пародый, фельетонаў, эпіграм, памфлетаў (зб-кі «Сатырычныя песні», 1910; «Двухногія без пер’я», 1914). Збіраў нар. песні, частушкі (кн. «Жыццё маладой вёскі. Частушкі-каратушкі С.-Пецярбургскай губерні», 1913), якія выкарыстоўваў у сваіх творах (цыкл «Падпіцершчына», 1915). Творчасць паслярэв. часу мае хранікальна-дакумент. характар: паэт.зб-кі «Чырвоныя званы і песні» (1918), «Песні Чырвонага Званара» (1919), «Чырвоная ленінская вёска» (1925), рэв. песні, балады. Аўтар рамана «Дзяды» (1934; пад псеўд. Іван Сядых), кніг прыказак «Русь» (1924) і «Кніга прыказак» (1930). Пісаў для дзяцей. Рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна.
бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1988). Скончыла Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1977). Працавала ў Дзярж.маст. музеі Беларусі, у н.-д.маст.-эксперым. лабараторыі Упраўлення маст. прам-сці. З 1991 у Бел. ін-це праблем культуры. Даследуе нар. мастацтва, промыслы і рамёствы Беларусі, інсітнае мастацтва Аўтар навук. каталогаў «Народныя мастацкія промыслы Беларусі» (1985), «Жлобінская інкрустацыя» (1986), «Падвойныя дываны са збораў Польшчы і Беларусі» (1996), буклетаў «Народнае мастацтва Беларусі» (1988), «Беларуская саломка» (1989), «Мазырская кераміка» (1990) і інш.
Тв.:
Зберагаючы самабытнасць: 3 гісторыі нар. мастацтва і промыслаў Беларусі. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАШО́Ў (Віктар Мікалаевіч) (н. 27.7.1935, г. Кранштат Ленінградскай вобл.),
расійскі і бел. скульптар. Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна (1961). З 1977 на Беларусі. Працуе ў станковай, манум. і мемар. скульптуры. Для творчасці характэрны лепшыя традыцыі рэаліст. мастацтва, глыбокія партрэтныя характарыстыкі вобразаў, вытанчаная мадэліроўка і абагульненасць форм. Сярод твораў «Пецька Спічкін» (1959), «Маці» (1964), «Міша Мароз» (1978), «Генерал Карбышаў» (1984), «Народны артыст Беларусі З.Бабій» (1995), партрэты П.Яршова (1975), М.Лужаніна (1983), П.Шыянка (1984), мемар. дошкі З.Бабію, А.Кавалёву, Ф.Гахаву ў Мінску, помнікі Дз.І.Салуніну ў г. Беламорск (1958), Дз.Карбышаву ў г.Цюмень (1968; абодва Расія), П.Кавалёву ў г.п. Клічаў Магілёўскай вобл. (1989) і інш. Аўтар герба Беларусі для Дома ўрада (1997).
Літ.:
Чаркина Г.И. Виктор Мурашов. Л., 1986.
Л.Я.Дзягілеў.
В.Мурашоў. Народны артыст Беларусі З.Бабій. 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЛЕ́ЎСКІ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 11.12.1942, г. Жодзіна Мінскай вобл.),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў БПІ (1968). Працаваў у ін-тах «Белдзяржпраект», «Мінскпраект». З 1977 гал. архітэктар праектаў ін-та «Белдзяржпраект», адначасова кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. Асн. работы: у Мінску — будынкі ін-таў «Белдзіпрадор» і «Дзіпрасувязі» (1973—76), райвыканкома Партызанскага р-на (1978—80), эксперым. школа на 40 класаў з плавальным басейнам у мікрараёне Усход 1 (1978), забудова мікрараёна Сярова 1 (1977—82), вучэбна-лабараторны корпус інж.-фіз. факультэта БПІ (1985—90), гал. вучэбна-лабараторны корпус універсітэцкага гарадка і студэнцкі інтэрнат для замежных студэнтаў пры БДУ (1991—97); жылыя дамы ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл. (1998); аўтасэрвісны цэнтр у р-не Бараўлян (Мінскі р-н; 2000—01); у Расіі — жылыя мікрараёны, грамадскія будынкі ў г. Лангепас Цюменскай вобл. (1982—98), жылы пасёлак Сіпягіна Падольскага р-на Маскоўскай вобл. (1995—2000), спарт. комплекс у г.Цюмень (1998, усе ў сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІБІ́РСКАЕ ХА́НСТВА, Сібірскі юрт,
феадальная татарская дзяржава ў Зах. Сібіры і Паўн. Казахстане ў 15—16 ст.
Склалася ў 1420—90-я г. ў бас. рэк Табол, Тура, Об, Іртыш пасля распаду Залатой Арды. Да пач. 16 ст. сталіца г. Чынгі-Тура (сучасная Цюмень), пазней — г. Кашлык (другая назва Сібір, ад якой і назва ханства). Асн. насельніцтва — цюркамоўныя і уграмоўныя плямёны, якія паступова кансалідаваліся ў тат. этнас (сібірскія татары); ад іх залежалі ханты, мансі і інш. заходнесібірскія народы. Дзярж. рэлігія — іслам. Аснова гаспадаркі — качавая жывёлагадоўля, земляробства, паляванне, рыбалоўства, рамёствы (ганчарства, кушнерства, ткацтва, плаўка і апрацоўка металаў), гандаль з Сярэдняй Азіяй, Нагайскай Ардой, Казанскім ханствам, Манголіяй, Зах. Кітаем і Рус. дзяржавай. У С.х. правілі ханы — нашчадкі Джучы і яго сына Шэйбана, вял. уплывам карысталася качавая арыстакратыя — бекі, мурзы і тайбугі. З узмацненнем у сярэдзіне 16 ст.рус. націску на С.х. ханская ўлада ў ім аслабла, у 1555 хан Едыгер прызнаў сябе васалам Рас. дзяржавы. У 1563 ханам стаў Кучум, які з 1572 актыўна выступаў супраць Расіі. У 1581—82 казацкі атаман Ярмак пры падтрымцы рус. прамыслоўцаў Строганавых ажыццявіў паход супраць С.х., разбіў асн. войскі Кучума і захапіў Кашлык. У 1585 Кучум знішчыў атрад Ермака, аднак рас. войскі неўзабаве аднавілі прасоўванне ў С.х., будуючы на яго тэр. крэпасці (Тара, Табольск, Бярозаў). У 1598 Кучум канчаткова разбіты рас. ваяводам А.Ваейкавым на р. Бердзь; С.х. спыніла існаванне, яго тэр. далучана да Расіі.