ЦЮМЕ́НЬ,

горад, цэнтр Цюменскай вобл. Расіі. Ц. — першы рас. горад у Сібіры, засн. ў 1586 каля руін тат. г. Чымгі-Тура (вядомы з 14 ст.). 500,2 тыс. ж. (2001). Чыг. вузел. Порт на р. Тура. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (судны, рухавікі, акумулятары, станкі, нафтаапаратура, буравое і геолага-разведачнае абсталяванне, мед. абсталяванне і інструменты), дрэваапр., хім.-фармацэўтычная, лёгкая (тэкст., абутковая, дывановая), харч. (мясная, малочная, рыбная); вытв-сць буд. матэрыялаў. ЦЭЦ. Ун-т, мед. акадэмія, 4 ін-ты. Тэатры: драм. і лялек. Філармонія. Цырк. Музеі: краязнаўчы (з 1879), геалогіі. нафты і газу, штаб-кватэра В.К.Блюхера, карцінная галерэя. Арх. помнікі: Троіцкі сабор (1709—15), Петрапаўлаўская царква (1755; цяпер Музей гісторыі горада) і інш.

т. 17, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)