англійскі артыст балета, балетмайстар. Вучань М.Рамбер. З 1930 працаваў у трупах «Бале Рамбер», «Вік-Уэлс бале», «Лондан бале» (адзін з заснавальнікаў), «Амерыкан бале тыэтр» (адзін з кіраўнікоў), Каралеўскім швед. балеце і інш. Заснавальнік т.зв. псіхал. балета, у якім побач з класічным танцам выкарыстаў сродкі танца мадэрн. Сярод пастановак: «Бэзавы сад» на муз. Э.Шасона (1936; адначасова выканаў партыю Мужчыны ў яе мінулым), «Змрочныя элегіі» на муз. Г.Малера (1937), «Вогненны слуп» на муз. А.Шонберга (1942), «Рамэо і Джульета» на муз. Ф.Дыліуса (1943), «Вандруючы рыцар» на муз. Р.Штрауса (1968), «Лісце вяне» на муз. А.Дворжака (1975) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Марыя Цюдар 11/155
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Цюдар А. 2/101
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫ́Я ЦЮ́ДАР (Mary Tudor), Марыя I (18.2.1516, Лондан — 17.11.1558),
англійская каралева [1553—58], Дачка Генрыха VIII (гл.Генрых, англ. каралі) і Кацярыны Арагонскай. На прастоле пасля смерці Эдуарда VI. Аднавіла каталіцызм (1554), жорстка праследавала прыхільнікаў Рэфармацыі, шмат якія з іх былі пакараны смерцю (адсюль яе мянушка Марыя Крывавая). Зблізілася з папствам і каталіцкай Іспаніяй. З 1554 жонка наследніка ісп. прастола Філіпа (з 1556 кароль Філіп II). У саюзе з Іспаніяй вяла вайну супраць Францыі (1557—59), якая скончылася стратай Англіяй апошняга порта на кантыненце — Кале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лізавета I Цюдар 6/367; 7/52; 11/155
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЗАВЕ́ТА I (Elizabeth), Цюдар (7.9.1533, Грынвіч, цяпер у складзе Лондана — 24.3.1603),
англійская каралева [1558—1603], апошняя з дынастыі Цюдараў. Дачка Генрыха VIII. На троне пасля смерці Марыі Цюдар. Пры ёй у краіне канчаткова ўсталяваўся пратэстантызм (англіканская царква), заключаны мір з Францыяй (1559), упарадкавана фін. сістэма, створаны шэраг гандл. кампаній (у т. л.Ост-Індская кампанія), вялася барацьба з каталіцкай апазіцыяй на чале з Марыяй Сцюарт. У знешняй палітыцы ўзмацніліся гандл. і калан. экспансія Англіі (у т. л. ў Ірландыю), саперніцтва за панаванне на моры з Іспаніяй (разгром ісп.«Непераможнай армады» ў 1588). Асабіста падтрымлівала Ф.Дрэйка. Перыяд яе праўлення характарызуецца росквітам навукі, л-ры і мастацтва.
Літ.:
Гусакова Н., Новик В. Две королевы // Женщины-легенды. Мн., 1993.
Лізавета I. Маст. Н.Хіліярд. 1585.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎ I (James; 19.6.1566, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 27.3.1625),
кароль Англіі [1603—25]; першы з дынастыі Сцюартаў на англ. прастоле (з 1567 шатландскі кароль Я. VI). Сын Марыі Сцюарт. Прастол заняў пасля смерці Лізаветы IЦюдар. Праводзіў абсалютысцкую палітыку, якая характарызавалася рэліг. нецярпімасцю да пурытан, увядзеннем нов. падаткаў і прымусовых пазык, збліжэннем з каталіцкай Іспаніяй — гал. саперніцай Англіі ў марскім і каланіяльным гандлі. У час яго праўлення абвастрылася барацьба паміж каронай і парламентам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭЙК (Drake) Фрэнсіс (каля 1540, Кроўндэйл, каля г. Плімут, Вялікабрытанія — 28.1.1596),
англійскі мараплавец. Віцэ-адмірал (1588). На флоце з 15 гадоў. Кіраўнік шэрагу антыіспанскіх пірацкіх экспедыцый у Вест-Індыю (1567—77, 1586); у час экспедыцыі 1577—80 (выйшла з Плімута) здзейсніў 2-е (пасля Ф.Магелана) кругасветнае плаванне, прайшоў Магеланаў праліў, выявіў новы праліў (у 19 ст. названы Дрэйка праліў), даказаў, што Вогненная Зямля не выступ Паўд. мацерыка, а асобны архіпелаг, адкрыў бухту Сан-Францыска. Меў падтрымку з боку каралевы Лізаветы I Цюдар. У 1587 здзейсніў напад на порт Кадыс (Іспанія). У 1588 фактычна камандаваў англ. флотам пры разгроме ісп.«Непераможнай армады». Памёр у час чарговай пірацкай экспедыцыі.
Літ.:
Магидович И.П., Магидович В.И. Очерки по истории географических открытий. 3 изд. М., 1983. [Т]. 2. С. 315—320.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРО́НСКІ Аляксандр Васілевіч (2.3.1899, с. Рускія Юрткулі Старамайнскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 31.8.1955),
расійскі рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1955). Скончыў Цэнтр. тэхнікум тэатр. мастацтва ў Маскве (1930). З 1932 працаваў у т-рах Бураціі, у пасляваен. гады ў Разанскім абл. т-ры. З 1948 у абл.драм. т-рах Беларусі: Магілёўскім, Брэсцкім (з 1949), Гродзенскім (з 1953). Рэжысура М. спалучала пед. прынцыпы выхавання акцёра з выразным пастановачна-відовішчным увасабленнем задумы спектакля. Сярод найб. значных пастановак: у Брэсцкім т-ры — «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, «Авадзень» паводле Э.Войніч (абодва 1949), «Калі зацвітаюць сады» В.Палескага (1950), «Жывы труп» Л.Талстога (1951), «Ветрык, вей!» Я.Райніса (1952), «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча (1953, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1967); у Гродзенскім т-ры — «Марыя Цюдар» В.Гюго (1954), «Нявольніцы» А.Астроўскага (1955).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮ́ДАРЫ (Tudor),
каралеўская дынастыя ў Англіі [1485—1603]. Змяніла на троне дынастыю Йоркаў. Заснавальнік — Генрых VII Ц., кароль [1485—1509], паходзіў па бацьку з уэльскіх феадалаў, па маці — родзіч Ланкастэраў. Інш. прадстаўнікі: Генрых VIII [1509—47], Эдуард VI [1547—53], Марыя Цюдар [1553—58] і Лізавета I [1558—1603]. Занялі трон у выніку Пунсовай і Белай ружы вайны. Ц. паклалі пачатак англ.абсалютызму, які дасягнуў росквіту пры Генрыху VIII. Пры Ц. праведзена Рэфармацыя, у ходзе якой узнікла англіканская царква, царк. ўласнасць ператворана ў свецкую, што ўмацавала каралеўскую казну і ўладу; адбываўся эканам. ўздым краіны, хутка раслі мануфактуры; узніклі буйныя гандл. кампаніі, у т. л. Ост-Індская; вялася паспяховая вайна супраць Іспаніі за кантроль над гандл. шляхамі ў Атлантычным акіяне. Пасля разгрому ісп.«Непераможнай армады» ў 1588 Англія стала найбуйнейшай марской дзяржавай. Усталяваны гандл. сувязі з Рас. дзяржавай (1553). Пасля смерці Лізаветы I (1603) трон перайшоў да Сцюартаў.
Літ.:
Гриффитс Р.А., Томас Р. Становление династии Тюдоров: Пер. с англ. Ростов н/Д, 1997.