Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТЭ́НДЭ (Ostende),
горад на ПнЗ Бельгіі, у правінцыі Зах.Фландрыя. 69 тыс.ж. (1993). Трансп. вузел — канцавы пункт трансеўрапейскіх аўтадарог і чыг. магістраляў; важны порт на Паўночным м. (паромам звязаны з г. Дуўр, Вялікабрытанія). База рыбалавецкага флоту. Суднабудаванне і суднарамонт, хім., харч.прам-сць. Вытв-сць сетак і канатаў. Развядзенне вустрыц. Музеі. Буйны прыморскі кліматычны і бальнеалагічны курорт краіны.
бельгійскі кампазітар, гісторык музыкі, муз. дзеяч. Чл. Каралеўскай акадэміі Бельгіі (з 1882). Скончыў Брусельскую кансерваторыю (1855, клас Ф.Ж.Фетыса). Адзін з найб. яркіх прадстаўнікоў фламандскага кірунку ў бельг. музыцы, апіраўся на фламандскі фальклор і традыцыі ням.муз. культуры. Арганізатар (1867) і дырэктар (да 1901) Фламандскай муз. школы ў Антверпене (з 1898 Каралеўская фламандская кансерваторыя); правёў рэформу муз. адукацыі. Сярод твораў: Рэквіем (1863), араторыі «Люцыфер» (1866), «Шэльда» (1868), кантаты «Забіванне Авеля» (1856), «Рубенс» (1877). Аўтар кніг і артыкулаў па гісторыі бельг. музыкі.
натураліст эпохі Адраджэння, заснавальнік навук. анатоміі. Скончыў Лувенскі ун-т (Фландрыя). Вывучаў медыцыну ў Манпелье (Францыя), Парыжы. Д-р хірургіі (1537). З 1539 праф. у Падуанскім ун-це. Адзін з першых пачаў вывучаць чалавечы арганізм ускрыццём, апублікаваў «Шэсць анатамічных табліц» (1538). Удакладніў і дапоўніў анатамічную тэрміналогію. У працы «Пра будову чалавечага цела» (кн. 1—7, 1543) абвергнуў вучэнне К.Галена (панавала на працягу 14 ст.) пра сістэму руху крыві ў арганізме, што стала асновай для адкрыцця кровазвароту У.Гарвеем. Праследаваўся царквой, паводле прысуду інквізіцыі ў 1564 зрабіў паломніцтва ў Палесціну, на зваротным шляху пасля караблекрушэння памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНТ, Ган (флам. Gent, франц. Gand),
горад на ПнЗ Бельгіі, у сутоках рэк Ліс і Шэльда. Адм. ц. правінцыі Усх.Фландрыя. Вядомы з 7 ст. 228,5 тыс.ж. (1993). Буйны трансп. вузел. Марскі і рачны порт, каналамі звязаны з Паўночным м. Старадаўні (з 11 ст.) цэнтр тэкст. прам-сці (пераважна баваўнянай і льняной) і вытв-сці карункаў. Прам-сць: машынабудаванне (тэкст., эл.-тэхн., суднабудаванне), хім., нафтахім., папяровая (у асн.вытв-сць газетнай паперы), мэблевая, харчовая. Кветкаводства (на экспарт), выстаўкі кветак. Цэнтр флам. культуры. Ун-т. Музеі: выяўл. мастацтваў, археал., фальклору і інш.Арх. помнікі 11—18 ст., у т. л. гатычны сабор св. Бавона (12—16 ст.), гар. вежа (12—14 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕЛА́НДЫЯ (Zeeland),
гістарычная правінцыя на ПдЗ Нідэрландаў, размешчаная пераважна на а-вах у дэльце р. Шэльда. У сярэдневякоўі Паўн. З. належала Галандыі, Сярэдняя з 12 ст. — сумеснае ўладанне Галандыі і Фландрыі пад сюзерэнітэтам Фландрыі. Паводле Парыжскага дагавора 1323 Фландрыя адмовілася да сваіх правоў на Сярэднюю З., валодала яе кантынент. часткай. У 1428—33 уладанне герцагаў Бургундскіх, з 1477 (1482) — Габсбургаў. У пач. 16 ст. правінцыя з уласным саслоўным прадстаўніцтвам і штатгальтэрам у складзе Нідэрландаў, з 1556 пад уладай Іспаніі. Развіваліся суднабудаўнічая прам-сць, рыбалоўны промысел, марскі гандаль. У час Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. арэна антыісп. барацьбы, у 1572 аддзялілася ад Іспаніі. Пасля Утрэхцкай уніі 1579 у складзе рэспублікі Злучаных правінцый. У 1795—1806 уваходзіла ў Батаўскую рэспубліку, у 1806—10 — у каралеўства Луі Банапарта, у 1810—14 — у Франц. імперыю. З 1814 правінцыя Каралеўства Нідэрландаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХА́РН ((Verhaeren) Эміль) (21.5.1855, Сент-Аман, каля г. Антверпен, Бельгія — 27.11.1916),
бельгійскі паэт, драматург і крытык. Пісаў на франц. мове. Скончыў езуіцкі калегіум і юрыд.ф-т Брусельскага ун-та. Адзін з заснавальнікаў літ. руху «Маладая Бельгія» (1881). Аўтар паэт. зб-каў «Фламандкі» (1883), «Манахі» (1886), «Вечары» (1887), «Крушэнні» (1888), «Чорныя паходні», «Постаці на маёй дарозе» (абодва 1891), «Ашалелыя вёскі» (1893), «Гарады-спруты», «Прывідныя вёскі», «Дванаццаць месяцаў» (усе 1895), «Лозы майго муру» (1899), «Мітуслівыя сілы» (1902), «Уся Фландрыя» (190411), «Паэмы і легенды Фландрыі і Брабанта» (1916), лірычных драм («Кляштар», 1900), маст. біяграфій («Рэмбрант», 1904; «Рубенс», 1910), антываен. публіцыстычнай кнігі «Скрываўленая Бельгія» (1915). У паэзіі Верхарна адчувальны ўплыў творчасці У.Уітмена і франц. сімвалістаў. Яна надзвычай цікавіла М.Багдановіча, які пераклаў на бел. мову верш Верхарна «Паўстанне». Творы Верхарна перакладаў на бел. мову Л.Баршчэўскі.
Тв.:
Бел.пер. — Няўлоўнае;
Пабожнае // Наша слова. 1994. 30 сак.;
Рус.пер. — Избранное. М., 1955;
Избр. стихотворения. М., 1984.
Літ.:
Волошин М. Верхарн: Судьба, творчество, переводы. М., 1919;
Фрид Я.В. Эмиль Верхарн: Творческий путь поэта. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУЭ́ (Clouet),
сям’я французскіх жывапісцаў эпохі Адраджэння.
Найб. вядомыя: Жан К. Малодшы [празваны Жанэ (Janet); каля 1485—90, вобл.Фландрыя — каля 1540—41], партрэтыст. Вучыўся ў свайго бацькі Жана К. Старэйшага. Прыдворны мастак Францыска I (з 1516). У 1521—25 у г. Тур (Францыя), пазней у Парыжы. Творы вызначаюцца мініяцюрнай дакладнасцю выканання, яркімі і чыстымі тонамі, характарнасцю вобразаў з некаторай аднастайнасцю ўрачыста застылых поз. Прыпісваюць аўтарства партрэтаў Людовіка Клеўскага, графа Неверскага, дафіна Францыска (каля 1519), пані Канапель (каля 1523), герцага К. Гіза (каля 1525), Францыска I (каля 1525—30), Луі дэ Клеў (1530), Францыска I на кані (1540) і інш., строгіх паводле графічнай манеры малюнкаў. Франсуа К. (Жанэ; паміж 1505—10, г. Тур, Францыя — 22.9.1572), сын і вучань Жана К. Малодшага. Зазнаў уплывы Г.Гольбейна Малодшага. З 1540 прыдворны мастак Францыска I і яго пераемнікаў. Працаваў у Парыжы. Рабіў пераважна партрэты, таксама жанравыя кампазіцыі. Творам уласцівы насычанасць каларыту, яскравасць характарыстык, якая спалучаецца з рэпрэзентатыўнасцю. Аўтар партрэта аптэкара П.Кюта (1562), карціны «Жанчына купаецца» (каля 1571); яму прыпісваюць партрэты Генрыха II (1559), Карла IX (1561), карціну «Купанне Дыяны» (каля 1550—60) і інш., партрэтныя малюнкі.
Да арт.Клуэ. Ж.Клуэ Малодшы. Партрэт Людовіка Клеўскага, графа Неверскага.Да арт.Клуэ. Ф.Клуэ. Жанчына купаецца. Каля 1571.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІДЭРЛА́НДЫгістарычныя,
у сярэднія вякі вобласць на ПнЗ Еўропы паміж Паўночным м. і Ардэнамі, у бас. рэк Рэйн, Маас і Шэльда (тэр. сучасных Нідэрландаў, Бельгіі, Люксембурга і часткі паўн. Францыі). Да 14—15 ст. тут існавалі асобныя феад. ўладанні: герцагствы Брабант, Лімбург, Гелдэрн, графствы Фландрыя, Артуа, Галандыя, епіскапства Утрэхт і інш., што залежалі ад «Свяшчэннай Рым. імперыі» або ад Францыі. З 14—15 ст.б.ч. іх у складзе Бургундскай дзяржавы, а пасля яе распаду (канец 15 ст.) — уладанне Габсбургаў, Якія ў 1540-я г. аб’ядналі пад сваёй уладай усю тэр. Н. У 1548 Н. (17 правінцый, якія захавалі назвы феад. уладанняў) абвешчаны непадзельным уладаннем на чале з гасударом з дому Габсбургаў і яго намеснікам (ген. штатгальтарам). Пасля распаду імперыі Карла V (1556) Н. пад уладай Іспаніі. У выніку Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. на Пн Н. утварылася незалежная Галандская рэспубліка. Паўд. Н. заставаліся ісп. уладаннем. Пасля войнаў 17 ст. Артуа і ч. Фландрыі адышлі да Францыі. У выніку вайны за іспанскую спадчыну 1700—14 Паўд. Н. перайшлі да Аўстрыі. Венскі кангрэс 1814—15 шляхам далучэння да б. Галандскай рэспублікі Паўд. Н. утварыў на тэр.гіст. Н. Нідэрландскае каралеўства. У выніку Бельгійскай рэвалюцыі 1830 на тэр.Паўд. Н. утварылася незалежнае Бельгійскае каралеўства. Назва «Каралеўства Нідэрландаў» замацавалася як афіц. за Паўн. Н. (сучасныя Нідэрланды). Больш падрабязна гл. ў раздзелах Гісторыя артыкулаў Нідэрланды і Бельгія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́ГЕ (флам. Brugge, франц. Bruges),
горад на ПнЗ Бельгіі. Адм. ц. правінцыі Зах.Фландрыя. 116,7 тыс.ж. (1993). Трансп. вузел; марскі (суднаходнымі каналамі звязаны з аванпортам на Паўн. моры г. Зебруге) і рачны порт. Гандаль нафтай, вугалем, жал. рудой, рыбай і інш. Металаапрацоўка, машынабудаванне (суднабудаванне і рамонт, аўтазборка, выраб тэлевізараў), хім., тэкст., мэблевая, харчасмакавая прам-сць; традыцыйная вытв-сць карункаў. Цэнтр турызму. Музей нідэрл. мастацтва. Муніцыпальная маст. галерэя.
Упершыню ўпамінаецца ў 7 ст. У 9 ст. тут пабудаваны замак графаў Фландрскіх, з канца 11 ст. — іх рэзідэнцыя. Цэнтр антыфранц. паўстання 1302 (гл.«Бругская ютрань»). У 13—15 ст. адзін з цэнтраў міжнар. крэдытных аперацый, узначальваў т.зв. Лонданскую ганзу фландрскіх купцоў, тут знаходзілася іх самая буйная факторыя, цэнтр вытв-сці сукна з англ. воўны.
Арх. своеасаблівасць гораду, які называюць Паўночнай Венецыяй, надаюць старадаўнія вузкія дамы, цэрквы і вежы, шматлікія каналы з выгнутымі мастамі. На пл. Гротэ-маркт размешчаны Суконныя рады (1248—1364) з гар. вежай (1283—1482), на пл. Бург — ратуша (1376—1421) і капэла Святой крыві (каля 1480). Сярод цэркваў — сабор Сінт-Салватор (12—18 ст.), Онзе-ліве-Враўэкерк (1210—1549; з «Мадоннай» Мікеланджэла, бронзавымі грабніцамі Марыі Бургундскай і Карла Смелага, 16 ст.). У Суконных радах, доме Грутхусе (1420—70), прытулку Потэры (1276) — музеі нідэрл. мастацтва, у зале капітула (1685) шпіталя Сінт-Янс — музей Г.Мемлінга.
Да арт.Бруге. Гарадская вежа. 1482.Да арт.Бруге. Шпіталь Сінт-Янс. 14—15 ст.